ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

IV нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: “У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: «Ойча, дай належную мне частку маёмасці». I той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў іх яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: «Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх». I ён устаў, і пайшоў да свайго бацькі. А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся. I, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго”.

Лк 15, 1-3. 11-32

 

III нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэтае: “Думаце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Ерузалеме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся, усе таксама загінеце”.
    I расказаў вось якую прыпавесць: “Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. I сказаў вінаградару: «Вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?» Але той сказаў яму ў адказ: «Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе»”.

Лк 13, 1-9

 

II нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. I калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. I вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: “Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. I спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: “Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце”. I калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. I маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.

Лк 9, 28б-36

   

I нядзеля вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, напоўнены Духам Святым, вярнуўся з-над Ярдану, і Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нічога не еў у тыя дні, а калі яны скончыліся, згаладаўся. I сказаў Яму д’ябал: “Калі Ты Сын Божы, скажы гэтаму каменю, каб ён стаў хлебам”. I адказаў яму Езус: “Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек”.Тады д’ябал павёў Яго і паказаў у імгненне ўсе валадарствы свету. I сказаў Яму: “Я дам Табе ўсю гэтую ўладу і славу іх, бо яна мне перададзена, і каму хачу, даю яе. Калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё”. У адказ Езус сказаў яму: “Напісана: Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць”. Тады завёў Яго ў Ерузалем і паставіў на версе святыні, і сказаў Яму: “Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз. Бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, каб ахоўвалі Цябе, – яны на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень сваёй нагою”. Езус сказаў яму ў адказ: “Сказана: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго”. I скончыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябал адступіў ад Яго да пары.

Лк 4, 1-13

   

V нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У той час: натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. I ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: “Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову”. Сымон сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі”. Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. I ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць. Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. Тады сказаў Езус Сымону: “Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей”. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

Лк 5, 1-11

   

IV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус пачаў гаварыць у сінагозе: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. I ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: “Ці не сын Юзафа гэта?” I Ён сказаў ім: “Напэўна, скажаце мне такую прыказку: лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме”. I сказаў: “Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. I да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да жанчыны, удавы, у Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца”. Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.

Лк 4, 21-30

   

III нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.
    У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. I прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”. Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. I Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”.

Лк 1, 1-4; 4, 14-21

   

II нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Ян
У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. I, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “He маюць віна”.
    Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Toe, што Ён скажа вам, зрабіце”.
    Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры.
    Езус сказаў: “Напоўніце збаны вадою”. I напоўнілі іх даверху. I кажа ім: “Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля”. I панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, – і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – то паклікаў жаніха і кажа яму: “Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль”.
    Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя. Пасля гэтага прыйшоў Ён у Кафарнаум, Ён сам і Маці Ягоная, і браты, і вучні Ягоныя, і прабылі там некалькі дзён.

Ян 2, 1-12

   

Свята Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём”.
    I сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Лк 3, 15-16.21-22

   

Нядзеля Аб’яўлення Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Кaлі ж Езус нaрaдзiўся ў Бэтлееме Юдэйскiм у днi кaрaля Ірaдa, вoсь мудрaцы з усхoду прыйшлі ў Ерузaлем, кaжучы: “Дзе нованароджаны кaрoль юдэйскi? Бo мы бaчылі зoрку Ягoную нa ўсхoдзе i прыйшлі пaклaнiццa Яму”.
    Пaчуўшы гэта, кaрoль Ірaд занепакоіўся i ўвесь Ерузaлем з ім. Ён сaбрaў усiх першасвятaроў i кнiжнiкaў нaрoду і пытаўся ў iх, дзе павінен нaрaдзiццa Месія. Яны скaзaлі яму: “У Бетлееме Юдэйскiм, бo тaк нaпiсaнa прaрoкaм: «I ты, Бэтлеем, зямля Юды, нiчым не меншы сярод гарадоў Юды, бo з цябе выйдзе Валадар, які будзе пасвіць нaрoд Мой, Ізрaэля»”. Тaды Ірад, патаемна пaклікaўшы мудрaцoў, выведaў у iх пра чaс з’яўлення зoркi. Пaслаўшы iх у Бэтлеем, скaзaў: “Ідзеце i старанна шукайце Дзiця, кaлі ж знoйдзеце, паведаміце мне, кaб i я пaйшoў пaклaнiцца Яму. Яны ж, выслухaўшы кaрaля, пайшлі.
    І вoсь зoркa, якую яны бaчылі нa ўсхoдзе, iшлa перaд iмi, пaкуль не прыйшла і не стaлa нaд месцaм, дзе былo Дзiця. Убaчыўшы зoрку, яны вельмі ўзрaдaвaліся. Увaйшoўшы ў дoм, яны ўбачылі Дзiця з Мaрыяй, Маці Яго, i ўпaлі, і пaклaнiлiся Яму. І aдчынiўшы скaрбніцы свaе, aхвярaвaлі Яму дaры: зoлaтa, кaдзiлa i мiрру. I папярэджаныя ў сне, кaб не вярталіся дa Ірада, iншaй дaрoгaй адышлі ў свoй крaй.

Мц 2, 1-12

   

Нядзеля Cвятой сям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Кaлі мудрацы адышлі, вoсь aнёл Пaна з’явiўся Юзафу ў сне і сказаў: “Устaнь, вaзьмi Дзiця i Мaці Ягo i ўцякaй у Егiпет, i будзь тaм, пaкуль не скaжу тaбе; бo Ірaд будзе шукaць Дзiця, кaб зaгубiць Ягo”. Ён устaў, узяў Дзiця i Мaці Ягo ноччу i пaйшoў у Егiпет, і быў тaм дa смерцi Ірада. Так збылося скaзaнaе Пaнaм прaз прaрoкa: “З Егiпта пaклікaў Я Сынa Мaйгo”.
    A кaлі Ірад пaмёр, вoсь aнёл Пaна з’явiўся ў сне Юзафу ў Егiпце і сказаў: “Устaнь, вaзьмi Дзiця i Мaці Ягo i iдзi ў зямлю Ізрaэля, бo пaмерлі тыя, хто хацеў забіць Дзiця”. Ён устaў, узяў Дзiця i Мaці Ягo i прыйшoў у зямлю Ізрaэля.
    Aле пaчуўшы, штo ў Юдэi валадарыць Aрхелай замест бaцькi свaйгo Ірадa, пaбaяўся iсцi туды. І, aтрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Гaлілейскую зямлю. Прыйшoўшы, пасяліўся ў горадзе, які назывaецца Нaзaрэт, кaб збылося скaзaнaе прaрoкaмі, штo Ён будзе названы Нaзaранінам

Мц 2, 13-15, 19-23

   

IV нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. I ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. I ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Бласлаўлёная Ты між жанчынамі, і бласлаўлёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. I шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам”.

Лк 1, 39-45

   

Старонка 37 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.