ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

IV нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца”. І сказала Марыя анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?” Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка Твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Лк 1, 26–38

 

III нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі з Ерузалема паслалі святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?”, ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Месія”. І спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?” І сказаў: “Не”. “Ты прарок?” І ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?” Ён сказаў: “Я голас таго, хто кліча ў пустыні: «Раўняйце дарогу Пану», як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля і ні прарок?” Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я няварты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных”. Сталася гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.

Ян 1, 6–8. 19–28

 

II нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе дарогу Табе. Голас таго, хто кліча ў пустыні: «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму»”.
    З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння дзеля адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. І прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Яго сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.

Мк 1, 1–8

   

I нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане той час. Падобна гэта да чалавека, які, сабраўшыся ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу і загадаў брамніку чуваць. Таму чувайце і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце!”.

Мк 13, 33–37

   

Хрыста валадара сусвету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: «Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне». Тады адкажуць Яму справядлівыя: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?». I Валадар скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі»”.

Мц 25, 31–40

   

НПМ Вастрабрамскай, Маці міласэрнасці

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца”. І сказала Марыя анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?”. Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Лк 1, 26–38

   

Гадавіна Асвячэння латэранскай базілікі

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус увайшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, а таксама мянялаў, якія сядзелі там. І зрабіў Ён біч з вяровак, павыганяў усіх са святыні, і авечак, і валоў, і грошы мянялаў парассыпаў, а сталы перавярнуў. А гандлярам галубамі сказаў: “Забярыце гэта адсюль! І не рабіце дом Айца Майго домам гандлю”. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: “Руплівасць аб доме Тваім паглынае Мяне”. На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: “Якім знакам пакажаш нам, што так можаш рабіць?”. Езус сказаў ім у адказ: “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзвяду яе”. І сказалі юдэі: “Сорак шэсць гадоў будавалася гэтая святыня, а Ты за тры дні ўзвядзеш яе?”. Ён жа казаў пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос, успомнілі вучні Ягоныя, што Ён гэта казаў, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.

Ян 2, 13–22

   

Успамін усіх памерлых вернікаў

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце”. Кажа яму Тамаш: “Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?”. Езус сказаў яму: “Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне”.

Ян 14, 1–6

   

Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?”. Езус адказаў яму: “«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім». Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж – падобная да яе: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”.

Мц 22, 34–40

   

XXIX Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове. I паслалі да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб сказалі: “Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на аблічча людзей. Таму скажы нам: як Табе здаецца, ці належыць даваць падатак цэзару, ці не?”. Але Езус, ведаючы зласлівасць іхнюю, сказаў: “Што Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі? Пакажыце Мне падатковую манету”. Яны прынеслі Яму дынар. Ён спытаў іх: “Чыя гэта выява і надпіс?”. Кажуць Яму: “Цэзара”. Тады Ён сказаў ім: “Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае Богу”.

Мц 22, 15–21

   

XXVIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус зноў расказаў прыпавесць першасвятарам і старэйшынам народа: “Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для сына свайго. Ён паслаў сваіх слуг паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці. Зноў паслаў іншых слуг, кажучы: «Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормленая жыўнасць, і ўсё падрыхтавана; прыходзьце на вяселле». Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю. Астатнія ж, схапіўшы слуг ягоных, зняважылі і забілі іх. Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад. Тады ён сказаў сваім слугам: «Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле». Тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі. Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельную вопратку, і сказаў яму: «Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?» Той прамаўчаў. Тады кароль сказаў слугам: «Звяжыце яму ногі і рукі і выкіньце яго вон, у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў». Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”.

Мц 22, 1–14

   

XXVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слуг сваіх да вінаградараў, каб забраць ураджай свой. А вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Той зноў паслаў яшчэ больш слуг, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго». Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай». І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі.
    Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”.
    Адказалі Яму: “Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: «Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых»? Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго”.

Мц 21, 33–43

   

Старонка 30 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.