ГРОДНА
Серада,
29 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

V Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: “Пане, мы хочам бачыць Езуса”. (...)
    А Езус сказаў ім у адказ: “Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. I хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё!” I пачуўся з неба голас: “Уславіў і ўслаўлю зноў”. (...)

Ян 12, 20–33

 

ІV Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў Нікадзіму: “Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
    А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу”.

Ян 3, 14–21

 

ІІІ Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. I знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. I зрабіў бізун з вяровак, і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: “Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю”. I прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: “Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне”.
    На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: “Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць?” Езус сказаў ім у адказ: “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе”.
    I сказалі юдэі: “Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні?”
    Казаў жа Ён пра святыню цела свайго. I калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.
    I калі Ён быў у Ерузалеме на свяце Пасхі, многія, убачыўшы ўчыненыя Ім цуды, паверылі ў імя Ягонае. Але сам Езус не давяраўся ім, бо сам ведаў усіх і не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо сам ведаў, што было ў чалавеку.

Ян 2, 13–25

   

II Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. I перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. I аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам.
    I на гэта Пётр сказаў Езусу: “Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі”. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. I з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: “Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце”.
    I адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. I захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць “уваскрэснуць”.

Мк 9, 2–10

   

I Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Дух вывеў Езуса ў пустыню. I быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Мк 2, 1–12

   

VI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. I адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.
    Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”.
    Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. I прыходзілі да Яго адусюль.

Мк 1, 40–45

   

V Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. I прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.
    Калі ж настаў вечар і зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія пакутавалі ад розных хвароб, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. I, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”.
    I прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.

Мк 1, 29–39

   

IV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. I здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
    I быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: “Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы”. Але Езус забараніў яму, кажучы: “Змоўкні і выйдзі з яго”. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. I здзівіліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: “Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго”. I адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Мк 1, 21–28

   

III Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: “Кайцеся і верце ў Евангелле”.
    Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. I сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. I, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.
    Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чоўне і ладзілі сеткі. I адразу паклікаў іх. I, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чоўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Мк 1, 14–20

   

II Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: “Вось Баранак Божы”. I пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам.
    А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: “Чаго шукаеце?”
    Яны сказалі Яму: “Раббі (што азначае «Настаўнік»), дзе жывеш?”
    Ён сказаў ім: “Ідзіце і ўбачыце”. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзясятай гадзіны.
    Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: “Мы знайшлі Месію” (гэта значыць Хрыста). I прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: “Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас” (што азначае Пётр - скала).

Ян 1, 35–42

   

Хрост Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.
    I сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. I адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. I пачуўся голас з нябёс: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Mk 1, 7–11

   

Святой сям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану – як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану – і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят. І вось, быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі, бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля”. А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І блаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: “Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў”.

Лк 2, 22–35

   

Старонка 29 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  217

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.