ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (59)

Прэса

Запалена Бэтлеемскае святло міру 
   Ад агня ў Гроце Нараджэння Пана святло запаліў 12-гадовы Міхаэль Вайксэльбаўмэр з Верхняй Аўстрыі. У бліжэйшыя тыдні Бэтлеемскае святло міру будзе разаслана з Аўстрыі ў шматлікія краіны Еўропы і за яе межы.
    “Гэты калядны звычай, распачаты 27 гадоў таму па ініцыятыве тэлерадыёкампаніі ORF Верхняй Аўстрыі ў Лінзу, павінен прыгадваць пасланне супакою, абвешчанае ў Бэтлееме разам з нараджэннем Езуса”, – падкрэслілі ў спецыяльным камунікаце арганізатары.
    Акцыя Бэтлеемскага святла міру арганізоўваецца з 1986 года. Калі дазваляюць умовы бяспекі, штогод перад распачаццем Адвэнту адзначанае за грамадскую актыўнасць дзіця з Верхняй Аўстрыі запальвае ў Гроце Нараджэння ў Бэтлееме святло міру і перавозіць яго ў Аўстрыю, каб затым перадаваць жыхарам сваёй Айчыны і суседніх краін.
    Ініцыятыва, якая некалі не выходзіла за межы суседніх дзяржаў, з часам стала састаўной часткай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння – з удзелам скаўтаў – у розных краінах нашага кантынента. У мінулым годзе ў акцыі ўдзельнічалі скаўты з больш чым 30-ці краін.
 

З каталіцкага друку (58)

Прэса

Міжнародны дзень веры 
   На ўрачыстасці прысутнічалі вернікі з каталіцкіх парафій лацінскага абраду, грэка-каталіцкага, мараніцкага, сірыйскага і армянскага, а таксама шматлікія групы пілігрымаў.
    Цэнтральным пунктам праграмы ўрачыстасці была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў лацінскі патрыярх Ерузалема Фуад Туаль каля Гары бездані, месца, куды, паводле Евангелля, натоўп прывёў Езуса, каб скінуць Яго (параўн. Лк 4, 29).
 

З каталіцкага друку (57)

Прэса

Падрыхтоўка да Тэзэ 
    Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца з 28 снежня 2013 г. па 1 студзеня 2014 г. у Страсбургу, а ўдзельнікі паселяцца ў французскім Эльзасе і ў прымежным раёне Артэнау Бадэне (Германія).
    Супольнасць з Тэзэ рыхтуе гэтую сустрэчу па запрашэнні каталіцкіх і пратэстанцкіх Касцёлаў па абодвух баках Рэйна. Яна збярэ дзясяткі тысяч маладых людзей, якія хочуць прыняць удзел у чарговым этапе “Пілігрымкі даверу на зямлі”, распачатай братам Рожэ ў канцы сямідзясятых гадоў.
    Маладыя людзі з усёй Еўро­пы і з іншых кантынентаў будуць прыняты парафіямі, супольнасцямі і жыхарамі гэтага рэгіёна. Эльзас і Бадэн, звязаныя паміж сабой дыялогам і шматграннай салідарнасцю, даюць у самым цэнтры Еўропы сведчанне еднасці паміж народамі. Страсбург – гэта горад, які чэрпае багацце з таго, што ў ім сустракаюцца розныя культуры. Там можна знайсці знакі надзеі, такія неабходныя для будаўніцтва з’яднанай Еўропы.
 

З каталіцкага друку (56)

Прэса

Пантыфік пазваніў да бацькоў
хворых дзяцей

    Нягледзячы на вялікую колькасць абавязкаў, папа Францішак знаходзіць час на непасрэдны кантакт з людзьмі, асабліва з тымі, якія дзеляцца з ім сваімі праблемамі. Італьянскія СМІ інфармуюць пра званок Папы да бацькоў, чые маленькія дзеці хварэюць на спінальную мышачную атрафію.
    Некалькі месяцаў таму ў адной з італьянскіх клінік была распачата тэрапія з выкарыстаннем дарослых ствалавых клетак, якая не супярэчыць этыцы. На думку бацькоў і некаторых урачоў, тэрапія давала пазітыўныя рэзультаты. Аднак Міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, бо ён не быў правераны і можа аказацца шкодным.
    Бацькі пратэстуюць, між іншым, перад парламентам у Рыме. Некаторыя з іх напісалі да Папы. Францішак пазваніў да іх і паразмаўляў некалькі хвілін. Ён абяцаў малітву і ўмяшанне ў міністэрстве.
 

З каталіцкага друку (55)

Прэса

Будуць выдадзены
невядомыя тэксты Караля Вайтылы

    Невядомыя дагэтуль тэксты выпусціць выдавецтва “WAM”. Гэта тэксты набажэнстваў, якія рыхтаваў малады душпастар парафіі св. Фларыяна ў Кракаве.
    “Я вельмі ўсцешаны, што гэты тэкст быў знойдзены. Я вельмі здзівіўся. Мяне ўразіла тое, што ўжо тады Караль Вайтыла, будучы ксяндзом і душпастарам моладзі, так апярэджваў літургічную рэформу. Можна сказаць, што ён апярэджваў Сабор”, – гаворыць кардынал Станіслаў Дзівіш, даўняя правая рука Караля Вайтылы і Яна Паўла II. “У той складаны час, у перыяд праследавання Касцёла, Вайтыла не спыніўся на гэтым. Ён бачыў вялікія справы, на якіх можна будаваць будучыню”, – дадаў кардынал.
    “У гэтых асабістых каментарыях і парадах, уплеценых у біблійныя і літургічныя тэксты, аўтар – кс. Вайтыла – дае нам прадчуванне смаку таго, чым ён карміў нас ужо як Папа, – гаворыць а. Яцэк Сепсяк, галоўны рэдактар выдавецтва «WAM». – Можна сказаць, што гэтыя невядомыя да гэтага часу думкі маладога душпастара дазваляюць нам убачыць, якім ён абяцаў быць, чым захапляўся ў маладосці, як спалучаў малітву, літургію ці пара-літургію з тэатральнай тэхнікай, з мастацкім чытаннем і спевам”.
 

З каталіцкага друку (54)

Прэса

Славакі маршыравалі для жыцця
Сёлетняя еўрапейская сталіца культуры, славацкі горад Кошыцэ, стала Горадам культуры жыцця. Вуліцамі гэтага горада прайшоў Нацыянальны марш жыцця. Гэта было найбольшае ў Славакіі грамадскае і публічнае сведчанне на карысць культуры жыцця.
    Марш быў рэакцыяй на сістэ­матычныя дзеянні, што пагражаюць годнасці чалавечага жыцця і сям’і, якая апіраецца на саюз мужчыны і жанчыны. Гэта перасцярога перад уваходжаннем у законную сілу дэструктыўных для сям’і і грамадства ідэалогій, хаця б такіх, як гендэрная ідэалогія. Гэтая падзея доўга і старанна рых­тавалася мясцовымі рухамі “Pro life”, сабранымі ў нацыянальны Форум жыцця. Яе поўнасцю падтрымаў славацкі епіскапат і іншыя хрысціянскія Касцёлы.
    “Гэта падзея, якая аб’ядноўвае мноства людзей вакол адзінай справы – абароны чалавечага жыцця з хвіліны зачацця ажно да натуральнай смерці, абароны самых слабых: тых, якія знаходзяцца ва ўлонні маці, а таксама няпаўнаспраўных і старэйшых людзей, – падкрэсліваюць арганізатары маршу. – Гэта моцны калектыўны і публічна выражаны заклік, адрасаваны адказным за стварэнне закону і тым, хто мае ўладу ў дзяржаве. Гэта яны адказныя за юрыдычную абарону асноўных каштоўнасцей насуперак тэндэнцыям і націскам, якія плывуць з Еўропы і свету”.
 

З каталіцкага друку (53)

Прэса

Заканчэнне Кангрэса веры
Урачыстай св. Імшой, якую цэлебраваў абп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у Аўгсбургу скончыўся ўжо трынаццаты Кангрэс веры, арганізаваны Форумам нямецкіх католікаў. На працягу трох дзён некалькі соцень вернікаў з усёй Германіі ўдзельнічалі ў катэхезах, літургіі і артыстычнай праграме. Галоўнай тэмай сёлетняга Кангрэса быў Год веры і новая евангелізацыя.
    Мясцовы ардынарый бп Конрад Здарса перасцерагаў, што “веруючы чалавек схільны да сібарыцтва, да акопвання і да пазірання на іншых звысоку”. Але ў веры трэба заўсёды выходзіць ад сябе да іншых. “Гаворка тут ідзе пра навяртанне сэрца, а не толькі пра выкананне рэлігійных практык”. Бп Здарса заклікаў сведчыць аб Хрысце ў кожнай прафесіі.
    Арганізатар Кангрэса і старшыня Форуму нямецкіх католікаў праф. Губерт Гіндэрт сказаў, што сустрэча мела на мэце садзейнічаць абуджэнню сярод нямецкіх католікаў. Але гэты пералом, адзначыў Гіндэрт, магчымы не ў выніку працы дарадчых фірм, а ў выніку навяртання і веры ў Езуса Хрыста.
    Форум нямецкіх католікаў узнік 13 гадоў таму як адказ на Камітэт нямецкіх католікаў, што вёў актыўнае палітычнае жыццё і быў прыхільнікам левых. Форум аб’ядноўвае звыш 40 супольнасцей і кансерватыўных арганізацый, у тым ліку “Моладзь 2000”, супольнасці “Бласлаўленняў” і “Эмануэль”, а таксама шматлікія рухі “pro life”.
 

З каталіцкага друку (52)

Прэса

“Перашкоды на шляху адкрыцця
сябе на Езуса”
Кс. Войцех Пшыбыльскі

Бог няспынна шукае чалавека, хоча з ім сустрэцца, унесці ў яго жыццё святло. Але ключ ад дзвярэй чалавечага сэрца знаходзіцца ў руках самаго чалавека. Недахоп дакладных рэлігійных ведаў, ведання Святога Пісання, паглыбленага сакраментальнага жыцця – усё гэта вядзе да неразумення правіл веры і маральнасці. А гэта спрыяе схільнасці да антыкасцёльнай прапаганды, якую падаюць абдурваючыя слоганы, мноства нічога не вартых фільмаў, перадач, праграм, псеўдазабаў. Адсутнасць крытыцызму паслабляе дух! Вера ж узмацняецца, калі перадаецца. Маўчанне на тэму веры, тое, што мы не жывём ёй штодзённа і зводзім яе выключна да прыватнай сферы, а таксама паспешнасць, павярхоўнасць, стомленасць, ігнараванне штодзённых грахоў, трыванне ў цяжкіх грахах і дрэнных звычках – усё гэта адрывае веруючага чалавека ад Бога, паслабляе яго веру. Вера з’яўляецца ласкай, аб якой трэба штодзённа шчыра прасіць Бога. Але яна павінна быць падтрымана нашым намаганнем, унутранай працай, няспынным клопатам пра яе ўзрастанне.
 

З каталіцкага друку (51)

Прэса

“Святы пустэльнік”
Апрац. Іаанна Юрошэк
14.06.2013

Да яго гроба кожны год пілігрымуюць 4 мільёны пілігрымаў розных веравызнанняў, просячы ці дзякуючы за дар аздараўлення. Да сённяшняга дня зарэгістравана 23 тысячы аздараўленняў. Юзаф Антоні Маклуф нарадзіўся 8 мая 1828 г. у Бекаан-Кафра ў паўночным Ліване. Ужо ў дзіцячым узросце ён адрозніваўся глыбокай марыйнай пабожнасцю. У гроце, недалёка ад свайго дома, ён ставіў абразік Маці Божай і запальваў перад ім кадзіла. Калі яму было 23 гады, ён адкрыў у сэрцы пакліканне да манаства. Нягледзячы на тое, што ён паходзіў з веруючай сям’і, яго блізкія не ўзрадаваліся яго выбару. “Калі ты хочаш быць манахам, ты павінен стаць святым! Калі ты не збіраешся станавіцца святым, не хадзі нікуды!” – казала яму маці. “Я стану святым”, – паабяцаў ёй тады Юзаф. Сёння мы ведаем, што ён стрымаў слова.
 

З каталіцкага друку (50)

Прэса

Імя св. Юзафа ўключана
ў эўхарыстычныя малітвы
19.06.3013

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў уключыла імя св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у эўхарыстычныя малітвы трэцяга выдання Рымскага Імшала. Як гаворыцца ў спецыяльным паведамленні з гэтай нагоды, рашэнне было прынята “пасля ўважлівага разгляду гэтага пытання і ў сілу паўнамоцтваў, атрыманых ад Святога Айца Францішка”. Размова ідзе пра II, III і IV эўхарыстычныя малітвы. Імя св. Юзафа будзе прамаўляцца адразу пасля імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Кангрэгацыя апублікавала лацінскі варыянт паправак, які ад гэтага моманту будзе мець статус афіцыйнага тэксту. Пераклады на іншыя мовы, у адпаведнасці з касцёльным правам, павінны быць падрыхтаваны адпаведнымі Канферэнцыямі Біскупаў і зацверджаны Святым Пасадам праз пасрэдніцтва Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў.
    Трэба адзначыць, што падобныя рашэнні аб змене ў тэксце галоўнай літургічнай кнігі Касцёла прымаюцца надзвычай рэдка і ў выключных выпадках.
 

Старонка 20 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.