ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (69)

Прэса

Заклік аб Ружанцы
за Папу

   “На пачатку мая – марыйнага месяца – давайце не будзем забывацца, што наш Папа мае выключна глыбокую адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі”, – прыгадвае кс. кард. Сантас Абрыль-і-Кастэлья.
   
    Гэты іспанскі пурпурат, які ад імя Святога Айца апекуецца марыйнай базілікай у Рыме, заклікае вернікаў да інтэнсіўнай ружанцовай малітвы за Папу. “Мы добра ведаем, што Францішак – гэта чалавек з вельмі глыбокай марыйнай пабожнасцю, – сказаў Ватыканскаму радыё кс. кард. Абрыль-і-Кастэлья. – Ён шматразова сам аб гэтым прыгадваў. Як архіпастыр базілікі Санта-Марыя-Маджорэ я хацеў бы сказаць, што адразу пасля выбару на Пасад св. Пятра Францішак сказаў мне, што хацеў бы наведаць базіліку. І, безумоўна, прыбыў на наступны дзень, каб апецы Марыі даручыць увесь свой Пантыфікат. З моманту выбару ён быў у нашай базіліцы ўжо сем разоў”. Як дадае кс. кард. Абрыль-і-Кастэлья, Папа робіць гэта ахвотна, бо Марыю ён лічыць сваёй спадарожніцай і крыніцай натхнення для ўсіх сваіх пачынанняў.
 

З каталіцкага друку (68)

Прэса

Папа Францішак атрымае
Кнігу сведчанняў

   Падчас кананізацыйных урачыстасцей 27 красавіка ў Ватыкане стыпендыяты фонду “Справа новага тысячагоддзя” Іяана Собань і Марцін Гавліта ўручаць папе Францішку спецыяльную кнігу, у якой запісаны некалькі дзясяткаў тысяч пастаноў, падзяк і просьбаў да св. Яна Паўла II.
   
    У спецыяльна вызначаных пунктах найбуйнейшых гарадоў Польшчы кожны ахвотны мог зрабіць запіс у Кнігу пры дапамозе спецыяльнай электроннай ручкі.
    На дадзены момант у Кнігу разам з СМС і е-мэйламі трапіла амаль 30 000 сведчанняў. У сувязі з вытворчым працэсам частка з іх, запісаная да 8 красавіка, ужо была перададзена Польскай фабрыцы каштоўных папер АТ, якая падрыхтуе папяровую версію Кнігі.
    Усе запісы будуць змешчаны на спецыяльных каменных дысках DVD, якія могуць вытрываць нават 1000 гадоў. Экзэмпляры Кнігі і дыскі будуць перавезены ў Ватыкан і ўручаны падчас кананізацыйных урачыстасцей як дар ад палякаў.
 

З каталіцкага друку (67)

Прэса

Папа Францішак прыняў каралеву Вялікабрытаніі
   Гэта быў пяты візіт Елізаветы II у Ватыкан, у якасці каралевы – чацвёрты.
   
    Візіт Елізаветы II у Ватыкане працягваўся каля паўгадзіны, у тым ліку прыватная размова Святога Айца з каралевай працягнулася 17 хвілін. Папа прыняў каралеву, якую суправаджаў яе муж герцаг Эдынбургскі Філіп, у пакоі, што прылягае да залы Паўла VI. Святы Айцец падарыў каралеве Елізавеце II факсіміле каштоўнага дакумента, які захаваўся ў Ватыкане з мая 1679 г. і якім Папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка (продка Елізаветы II) на ўвесь Касцёл. Каралева ў сваю чаргу перадала ў дар Пантыфіку кош экалагічных прадуктаў, якія паходзяць з яе ўладанняў. Папа таксама перадаў для прынца Джорджа Кентэрберыйскага, праўнука каралевы, сярэбраны крыж на вяршыне шара з лазурыта.
Упершыню Елізавета II была прынята ў Ватыкане Піем XII у 1951 г., калі яна яшчэ не ўзышла на трон. Чарговыя яе візіты адбыліся ў 1961 г. (аўдыенцыя ў бл. Яна XXIII), а таксама ў 1980 і 2000 гг. (у бл. Яна Паўла II). Падчас пілігрымкі Бенедыкта XVI у Вялікабрытанію ў 2010 г. яна сустрэлася са Святым Айцом 16 верасня ў каралеўскім палацы ў Холірудхаус каля Эдынбурга.
 

З каталіцкага друку (66)

Прэса

Новая версія IV касцёльнага наказу
   Канферэнцыя Епіскапату Польшчы прыняла дапаўненне IV касцёльнага наказу, які датычыцца посту і ўстрымання ад мясных страў. Пятніцы і далей захоўваюць пакутны характар.
   
    IV наказ у новай версіі гучыць наступным чынам: “Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, а ў перыяд Вялікага посту не ўдзельнічаць у забавах”.
    “Новы запіс чацвёртага наказу ніяк не змяняе характару кожнай пятніцы як пакаяннага дня. Калі ж у пятніцу католік хацеў бы па важнай прычыне адступіць ад пакаяннага перажывання гэтага дня, ён павінен атрымаць адпаведнае звальненне”, – напісана ў пастанове Канферэнцыі Епіскапату, якая прадстаўляе актуальнае гучанне пяці касцёльных наказаў.
 

З каталіцкага друку (65)

Прэса

Пашырайма навучанне Яна Паўла II!
   Група “eM Media” абвясціла міжнародны конкурс на праект евангелізацыйнага рэкламнага шчыта, які папулярызаваў бы навучанне Святога Айца Яна Паўла II.
   
    Ідэяй мерапрыемства з’яўляецца прадстаўленне важных аспектаў навучання Яна Паўла II праз выкарыстанне сучасных форм камунікацыі, такіх як графіка і вобраз.
    “Наш любімы Святы Айцец – гэта найбольшы аўтарытэт, які ў нас ёсць. Мы ўсе памятаем, што за гады свайго Пантыфікату ён зрабіў для нас вельмі многае, і цяпер мы хочам прыпомніць аб яго навучанні, яго думках”, – кажа Адам Гуздэк, член журы конкурсу.
    У конкурсе можа прымаць удзел кожная паўналетняя асоба. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны асабліва графікі, пластыкі, а таксама асобы, якія прафесійна займаюцца праектаваннем.
    Найлепшыя працы будуць выстаўлены ў публічнай прасторы. Праекты будуць вывешаны на рэкламных шчытах і дазволяць нам памятаць аб навучанні і пасланні, якое Святы Айцец хацеў нам пакінуць.
 

З каталіцкага друку (64)

Прэса

Далучайся да малітвы
за хворых

   Група “Іскра Божай Міласэрнасці”, якая дзейнічае пры кляштары айцоў езуітаў, звяртаецца з вялікай просьбай аб далучэнні і дапамозе ў распаўсюджванні “Міжнароднага шпітальнага Вяночка да Божай міласэрнасці”.
   
    Малітва, якая яднае хворых з розных куткоў свету ў першыя пятніцы месяца ў Гадзіну міласэрнасці (15.00), павінна ўсведамляць хворым, якой вялікай каштоўнасцю з’яўляецца адданне Пану Богу свайго цярпення за іншых хворых і за тых, хто памірае. “Праз гэты Вяночак мы хочам наблізіць хворым міласэрнасць Бога, які не пакідае чалавека ў патрэбе”, – растлумачваюць мэту пачынання яго ініцыятары.
    Дзякуючы капеланам і свецкім асобам яны хочуць дайсці з гэтай малітвай да шпіталяў, хоспісаў, дамоў сацыяльнай апекі і ўсюды, дзе ёсць хворыя і пакутуючыя, не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах свету.
    Плакаты і брашуры можна знайсці на інтэрнэт-старонцы www.iskra.info.pl.
    Бальніцы могуць заявіць аб удзеле ў гэтай малітоўнай ініцыятыве, дасылаючы e-mail на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
 

З каталіцкага друку (63)

Прэса

Духавенства на Зімовых
алімпійскіх гульнях

   Больш за сто духоўных асоб з пяці галоўных рэлігій свету будуць спадарожнічаць удзельнікам зімовых Алімпійскіх (7–23 лютага) і Параалімпійскіх (7–17 лютага) гульняў у Сочы. Душпастары будуць дапамагаць спартсменам як духоўна, так і псіхалагічна, да іх таксама змогуць звярнуцца і госці Алімпіяды.
   
    Для патрэб вернікаў пабудавалі тры цэнтры. Там, у спецыяльна прызначаных для гэтага памяшканнях, змогуць маліцца праваслаўныя, мусульмане, яўрэі і будысты. Прадстаўнікі іншых вера­вызнанняў, пазначаныя ў планах як “хрысціяне-2”, павінны будуць задаволіцца значна меншымі памяшканнямі.
    Найбольш пышна рэпрэ­зентуецца новая алімпійская святыня – права­слаўная царква, адданая да выкарыстання 7 студзеня, размешчаная на ўскрайку Алімпійскага парку. Душпастарскай дапамогай для католікаў будзе каталіцкая парафія ў Сочы, якая існуе з 1997 г. Яўрэйская супольнасць, у сваю чаргу, выслала на Алімпіяду дванаццаць рабінаў з усяго свету.
 

З каталіцкага друку (62)

Прэса

Кард. Станіслаў Дзівіш запусціў гадзіннік, які адлічвае час да кананізацыі бл. Яна Паўла II.
   Падзея адбылася падчас прэс-канферэнцыі, на якой таксама была прэзентавана нетыповая манета, падрыхтаваная Папскім манетным дваром разам з Музеем манет і медалёў Яна Паўла II у Чанстахове. Манета ў выглядзе Польшчы (афіцыйная дата выпуску – 27 красавіка 2014 г.) важыць 100 унцый – звыш 3 кілаграмаў. Яна выканана са срэбра 999,9 пробы.
    Матывы, якімі яна аздоблена, звязаны з постаццю Яна Паўла II. Гэта, між іншым: 27 дыяментаў (сімвалізуюць гады Пантыфікату), аблічча Маці Божай Чанстахоўскай, а таксама панарамы Кракава і Ватыкана.
    У суме будзе адчаканена 100 манет, 99 з якіх трапяць у продаж. 55 будуць даступны ў Польшчы, а астатнія трапяць у калекцыі калекцыянераў па-за яе межамі. Манету з нумарам “0” атрымае падчас Сусветных дзён моладзі ў 2016 годзе папа Францішак.
 

З каталіцкага друку (61)

Прэса

“Світы Трох Каралёў 2014” сабралі 630 тысяч чалавек
   “Світы Трох Каралёў” прайшлі ў гэтым годзе 6 студзеня ў 187 мясцовасцях па ўсёй Польшчы і за мяжой. У іх удзельнічала амаль 630 тысяч чалавек, у тым ліку 100 тысяч у Варшаве.
    Арганізатары адзначаюць, што даныя няпоўныя. Яны ўключаюць інфармацыю, сабраную толькі ў 140 мясцо­васцях. Паводле ацэнак, траса “Світы” ва ўсіх мясцовасцях склала ў суме 198 кіламетраў.
    “Мы можам смела сказаць, што сямейнае святкаванне і супольнае каледаванне ў грамадскай прасторы ў свята Аб’яўлення Пана стала традыцыяй, – гаворыць Мацей Мархэвіч з Фонду “Світа Трох Каралёў”. – Усё большая колькасць арганізатараў і ўдзельнікаў пацвярджаюць, што гэтага тыпу мерапрыемствы вельмі нам патрэбны: напоўненыя энтузіязмам і радасцю дзеянні назаўсёды ўпісваюцца ў новае функцыянаванне мясцовых супольнасцей”.
 

З каталіцкага друку (60)

Прэса

Папа Францішак – Чалавек года па версіі часопіса “Time” 
   “Гэта пазітыўны знак, што адна з найбольш прэстыжных адзнак міжнароднай прэсы прызнана таму, хто абвяшчае ў свеце духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці, а таксама пераканаўча выказваецца на карысць міру і большай справядлівасці”, – пракаментаваў рашэнне штотыднёвіка Ватыкан.
    Рэдка “ігракі на сусветнай арэне” так хутка прыцягваюць увагу людзей маладых і старых, веруючых і цынікаў, як гэта адбылося ў выпадку з папам Францішкам. Праз дзевяць месяцаў пасля свайго выбару ён стаў у цэнтры асноўных дыскусій нашага часу, што датычаць багацтва і беднасці, сумленнасці і справядлівасці, празрыстасці, сучаснасці, глабалізацыі, ролі жанчыны, прыроды сужэнства ці спакус улады.
    У часы, калі адчуваецца абмежаванне кіраўніцтва ў многіх месцах, чалавек без арміі і зброі, у якога няма каралеўства, акрамя невялікай тэрыторыі ў цэнтры Рыма, але з вялікім багажом багацця і гісторыі за плячамі кідае выклік. Свет становіцца ўсё меншым, адзіночныя галасы ўсё гучнейшымі; а дзякуючы тэхналогіям яго голас даносіцца ажно да краю свету. Калі ён цалуе скажоны твар чалавека ці мые ногі мусульманцы, такі вобраз выходзіць далёка за межы каталіцкага Касцёла.
 

Старонка 19 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.