ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (109)

Прэса

catholicРымскія пекары праводзяць
акцыю “хлеб гасціннасці”

   Да акцыі ўжо далучылася каля 40 пякарняў горада. У іх выстаўлены скрынкі, куды можна пакласці хлеб, куплены спецыяльна для пілігрымаў, бяздомных, мігрантаў ці для лю-дзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.
   
   “Кожны жадаючы можа купіць бохан або больш. Гэтыя боханы адпаведна спакаваны і пазначаны крыжыкам. А пілігрымы, бежанцы і ўсе патрабуючыя могуць атрымаць яго бясплатна”, – распавёў старшыня асацыяцыі рымскіх пекараў Бернардзіна Барточы.
    Паводле яго слоў, гэта сімвалічны жэст, які гарманіруе з такой вялікай падзеяй, як Юбілей Божай міласэрнасці.
 

З каталіцкага друку (108)

Прэса

catholicМітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч адсвяткаваў
70-гадовы юбілей

   Урачыстая св. Імша з гэтай нагоды прайшла 2 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
   
   На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў юбіляр, прысутнічалі беларускія біскупы, духавенства з усіх дыяцэзій каталіцкага Касцёла ў Беларусі, родныя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, землякі іерарха з яго роднага Адэльска, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска.
    Арцыпастыр выказаў па-дзяку за дар жыцця і паклікання Богу, сваім бацькам, сястры, блізкім, святарам, якія стаялі на шляху яго паклікання, духавенству, з якім працуе ў Беларусі і з якім працаваў у Расіі, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам. “Я з вас узяты і для вас пастаўлены”, – сказаў юбіляр, просячы маліцца ў знак удзячнасці за пражытыя гады і аб бласлаўленні на наступны шлях.
 

З каталіцкага друку (107)

Прэса

Бласлаўленне Папы
дапамагло перамагчы рак

   Праз год пасля сустрэчы з папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША перамагла хваробу.
   
   У Грэйс Вэст, якая жыве ў Нью-Ёрку, “не выяўлена злаякасных новаўтварэнняў” – паведаміла амерыканская тэлекампанія CBS і працытавала словы дзяўчынкі, што “гэта цуд Божага Нараджэння”.
    Год таму, дзякуючы аднаму дабрачыннаму амерыканскаму фонду, Грэйс Вэст змагла прысутнічаць на прыёме ў папы Францішка. Раней у яе быў выяўлены рак нервовай сістэмы. Сёння дзяўчынка і яе бацькі цешацца, што бласлаўленне Папы “сапраўды дапамагло”.
 

З каталіцкага друку (106)

Прэса

Бяздомныя на фільме
пра Францішка

   Тысячы бяздомных і ўбогіх убачылі ў Ватыкане біяграфічны фільм пра Папу пад назвай “Ascoltatemi Francesco” (Выслухайце мяне, Францішка).
   
   Папская рада па справах дабрачыннасці, валанцёры і рымскія парафіі распаўсюдзілі 7 тысяч бясплатных білетаў. Пасля паказу ў Зале Паўла VI найбяднейшым было раздадзена 2 тысячы сумак з ежай.
    Перад дэманстрацыяй фільма зайграў духавы аркестр Швейцарскай гвардыі, які ніколі не высупае за выключэннем прысягі і Божага Нараджэння. Фільм італьянскага рэжысёра Даніэле Лекецці адлюстроўвае жыццё Хорхе М. Берголіа з часоў ранняй маладосці ў Буэнас-Айрэсе праз яго перажыванні з часоў панавання ваеннай дыктатуры ў Аргентыне да абрання Папам 13 сакавіка 2013 г.
 

З каталіцкага друку (105)

Прэса

Музей просіць перадаваць
памяткі з лагера

   З такім заклікам звярнуўся Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау ў Асвенціме.
   
   Пляцоўка прыгадвае, што Месца Памяці Аўшвіц – гэта не толькі вялікая тэрыторыя і аўтэнтычныя лагерныя блокі, баракі, вартавыя вежы, але таксама дясяткі тысяч прадметаў з асаблівым характарам, вымоўнасцю і сімволікай.
    Сярод навейшых дароў, перададзеных пляцоўцы, ёсць, між іншым, мастацкія творы, лісты з лагера, а таксама дробныя прадметы, якія належалі вязням.
 

З каталіцкага друку (104)

Прэса

Папа – адна з найбольш
уплывовых асоб

   У штогадовым спіску, які складае амерыканскі журнал “Forbes”, ён аказаўся на чацвёртым месцы. Такім чынам Папа захаваў пазіцыю, якую займаў у гэтым рэйтынгу ў 2013 і 2014 гадах.
   
   Паводле ацэнкі аўтараў рэйтынгу, Францішак – “духоўны праваднік адной шостай часткі насельніцтва свету – 1,2 мільярда душ” – абраў у якасці сваёй місіі змяненне “кансерватыўнага выгляду каталіцкага Касцёла”. “Першы езуіцкі і лацінскі біскуп Рыма прапагандуе спачуванне ўбогім і большую ролю жанчын, і адначасова памяншае засяроджанасць Касцёла на тэмах, звязаных з абортам, гомасексуальнымі саюзамі і ўжываннем кантрацэптыўных сродкаў”, – лічыць “Forbes”.
 

З каталіцкага друку (103)

Прэса

Пілігрымка цыганоў у Папы
   “Я добра ведаю цяжкія ўмовы, у якіх жывуць многія цыганы”, – казаў Святы Айцец, прымаючы ў Ватыкане іх сусветную пілігрымку. Папа сустрэўся з імі дакладна ў 50-ю гадавіну візіту бл. Паўла VI у абоз цыганоў у Памезіі недалёка ад Рыма.
   
   Францішак узгадаў шматлікія праблемы, якія перажывае іх супольнасць: беспрацоўе, адсутнасць медыцынскай апекі, уцягванне дзяцей і жанчын у гандаль наркотыкамі ці чалавечымі органамі. Адначасова Папа заахвоціў, каб яны не гублялі надзеі на лепшую будучыню і самі яе стваралі. Францішак звярнуў увагу на прысутнасць сярод пілігрымаў б-па Дэпрасада Ганавы з Індыі, які паходзіць з цыганскай сям’і. Выказаў радасць у сувязі з ростам колькасці святарскіх і манаскіх пакліканняў сярод маладых цыганоў.
 

З каталіцкага друку (102)

Прэса

Кастрычніцкі місійны
Ружанец онлайн!

   Кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы. Ужо другі раз Салезіянскі місійны валантарыят “Маладыя свету” прагне ў гэты час заахвоціць да штодзённай супольнай малітвы ў інтэнцыі місій.
   
   Падрыхтаваныя місійныя разважанні даступны на інтэрнэт-старонцы http://swm.pl/rozaniec. Разважаючы Радасныя таямніцы, удзельнікі моляцца ў інтэнцыі дзяцей вуліцы ў краінах закранутых узброенымі канфліктамі. Адгаворваючы Балесныя таямніцы, просяць аб сталым доступе да вады для жыхароў тэрыторый, дзе пануе засуха. Праз Хвалебныя таямніцы аддаюць Марыі праблему адукацыі ўбогіх дзяцей ва ўсім свеце, а ў Таямніцах святла даручаюць Богу місіянераў і свецкіх валанцёраў, якія працуюць у місійных краінах.
 

З каталіцкага друку (101)

Прэса

Вяночак на вуліцах свету 2015
   Чарговая акцыя “Вяночак да Божай міласэрнасці на вуліцах гарадоў свету” адбылася 28 верасня.
   
   Ідэя акцыі простая: кожны год у гадавіну беатыфікацыі бл. Міхала Сапоцькі, спаведніка св. Фаустыны, збірацца на скрыжаваннях вуліц у розных частках свету і прасіць аб Божай міласэрнасці для сябе і ўсяго свету. Так свет затрымліваецца ў разважанні і сузіранні Божай міласэрнасці.
    У гэтым годзе да малітвы былі далучаны капітаны самалётаў і караблёў разам са сваім экіпажам, а таксама вадзіцелі аўтатранспарту. “Праз капеланаў аэрапортаў, суднаходства і прыдарожных капліц яны атрымалі трыпціхі з абразом “Езу, давяраю Табе” і тэкстам Вяночка. Праз некалькі месяцаў трыпціхі былі распаўсюджаны па цэлым свеце, і многія людзі дзякуючы ім пачалі адгаворваць Вяночак”, – сказаў духоўны апякун акцыі а. Рэмігіуш Рэцлаў.
 

З каталіцкага друку (100)

Прэса

Найбольшы збор
рэліквій у свеце

   5000 рознага тыпу рэліквій знаходзяцца ў капліцы св. Антонія ў Пітсбургу ў Пенсільваніі. Не ўлічваючы Рыма, гэта найбольшы збор рэліквій у свеце.
   
   Там знаходзяцца такія незвычайныя прадметы, як церні з кароны Езуса, слуп бічавання, фрагменты адзення Езуса, Марыі і Юзафа, а таксама зуб св. Антонія Падуанскага. Пераважная большасць з іх мае сертыфікаты сапраўднасці, выдадзеныя адпаведнымі касцёльнымі ўладамі. Сярод іншых там ёсць фрагменты касцей такіх вядомых святых як Малая Тэрэза, Ружа з Лімы, Фаустына і Кацярына Тэкаквіта.
    Гэтую ўнікальную калекцыю заснаваў Суітберт Молінжэ – народжаны ў Бельгіі, урач па прафесіі, ксёндз па прызванні.
 

Старонка 15 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.