ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (119)

Прэса

Паўтары тысячы дзяцей,
   ахопленых
   “Усынаўленнем сэрца”

   Мэта ініцыятывы палягае на падтрымцы самых маленькіх у місійных краінах і забеспячэнні іх асноўнымі сродкамі для жыцця.
Кс. Міраслаў Буяк, які працуе ў Камеруне, прызнаецца, што акцыя карыстаецца ўсё большай зацікаўленасцю галоўным чынам з-за сваёй канкрэтнасці. “Кожны, хто дапамагае дзіцяці, можа пра яго штосьці даведацца, і таму разумее, што гэта не кіданне грошай у скарбонку, а канкрэтная паслуга”, – падкрэслівае місіянер.
    Праграму ўсынаўлення на адлегласці праводзяць польскія палатыны праз Палатынскі місійны сакратарыят.
 

З каталіцкага друку (118)

Прэса

Будуць даследаваны
   “слёзы” статуі
   Панны Марыі

   Дыяцэзія горада Фрэсна (ЗША) абвясціла аб даследаванні cтатуі Божай Маці з Гвадэлупы, якая, паводле сцвярджэння яе ўладальнікаў і сведкаў, “плача” на працягу паўтара года.
Вадкасць, падобная на слёзы, утвараецца ў правым воку і сцякае па твары фігуры. Яе ўладальніца Марыя Кардэнас паставіла шклянку пад тварам Багародзіцы, каб сабраць слёзы і дзяліцца імі з людзьмі, што прыходзяць пабачыць цуд. Статую Панны Марыі жанчына атрымала ў падарунак 10 гадоў таму з нагоды Дня маці. Аднак невытлумачальны феномен пачаўся нашмат пазней – пасля забойства яе стрыечнага брата.
    Нягледзячы на тое, што сям’я Кардэнас не афішыруе свой адрас, усё ж гасцінна пускае ў дом тых, хто хоча ўбачыць Маці Божую, якая плача. Відавочцы сцвяр- джаюць, што “слёзы” цякуць няспынна, маюць масляністы характар і пахнуць ружамі.
 

З каталіцкага друку (117)

Прэса

Студня для
Паўднёвага Судана

   “Мешка I” – так будзе называцца студня, якую пабудуюць з нагоды 1050-й гадавіны хросту Польшчы ў Паўднёвым Судане, самай беднай на ваду краіне ў свеце.
Акцыю “Наталяем смагу Судана” праводзіць парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Фларыяна ў Познані разам з Польскай гуманітарнай арганізацыяй. У ініцыятыве прымаюць удзел амаль 5000 чалавек, сярод якіх вучні, парафіі, скаўты, пажарныя, а таксама палякі з ЗША і Вялікабрытаніі.
    Адзін з ініцыятараў акцыі звяртае ўвагу на тое, што для нас відавочна, што з крана цячэ вада, гэта наша штодзённасць. Аднак многія жыхары Зямлі ўсё яшчэ не маюць доступу да чыстай вады. Жыхары Паўднёвага Судана павінны пераадолець у сярэднім каля 4 км, каб дабрацца да крыніцы чыстай вады. А 45% грамадства п’юць атрутую ваду.
 

З каталіцкага друку (116)

Прэса

Забраныя з Лесбас
дзякуюць Папе

   Сірыйскія сем’і, якія Папа забраў з сабой з вострава Лесбас у Рым, усё яшчэ не могуць паверыць у шчасце, якое іх спаткала. “Ніводзін мусульманскі рэлігійны кіраўнік, ніводзін арабскі прэзідэнт не зрабіў для нас таго, што зрабіў Папа”, – адзначаюць бежанцы.
   
   Пакуль што яны пасяліліся ў прытулку, які ўтрымлівае супольнасць св. Ідзія, і там пачынаюць нармальнае жыццё. Дзеці пайшлі ў школу, а бацькі – на моўныя курсы.
    Папа Францішак знаходзіўся на грэчаскім востраве Лесбас 16 красавіка. Падчас пяцігадзіннага візіту ён наведаў лагер для бежанцаў, у якім пражываюць 2,5 тысячы чалавек, што шукаюць прытулку. Іерарх паабедаў з імі і памаліўся за тых, хто патануў у Эгейскім моры, перапраўляючыся ў Грэцыю. Гэта было 13-ае замежнае падарожжа Пантыфіка.
 

З каталіцкага друку (115)

Прэса

Папа здзейсніў
мару хворай дзяўчынкі

   Надзвычай кранальная падзея адбылася на агульнай аўдыенцыі.
   
   Папа Францішак сустрэўся з пяцігадовай дзяўчынкай з ЗША, якая ў выніку рэдкай генетычнай хваробы ў хуткім часе поўнасцю страціць зрок і слых. Трохі раней яна прызналася бацькам, што больш за ўсё, пакуль бачыць і чуе, яна хацела б пабываць у Ватыкане і сустрэцца са Святым Айцом.
    Францішак усклаў далонь на вочы хворай і, блаславіўшы, хвіліну маліўся над ёю. Затым, сам будучы вельмі ўзрушаным, размаўляў з дзяўчынкай і яе ўсхваляванымі бацькамі. Ліза падарыла Пантыфіку скрыначку з кавалкам метэарыта, які ўпаў у Агаё. Святы Айцец упэўніў, што будзе памятаць аб ёй і яе блізкіх у штодзённай малітве.
 

З каталіцкага друку (114)

Прэса

У Вялікі чацвер
Святы Айцец
абмыў ногі бежанцам

   Літургія прайшла ў цэнтры для мігрантаў, якія чакаюць атрымання прытулку ў Італіі.
   
   Гэтым простым і выразным жэстам Папа хацеў сказаць аб патрэбе належнай увагі да самых слабых, аб тым, што мы пакліканы вярнуць ім год- насць. Святы Айцец заклікаў паглядзець на Пасху вачыма тых, хто перажывае сваю веру ў служэнні асобам, якія носяць на сваім абліччы сляды пакут і насілля.
 

З каталіцкага друку (113)

Прэса

У Мексіцы памёр
апошні Крыстэрос

   Апошні Крыстэрос, адзін з тых, хто змагаўся з пераследуючым Касцёл рэжымам у 20-х і 30-х гадах ХХ стагоддзя, памёр ва ўзросце 103 гады.
   
   Могілкі, дзе быў пахаваны апошні салдат Крыстэрос, знаходзіцца побач з сядзібай арганізацыі “Нацыянальная гвардыя Крыстэрос”. Яна ставіць перад сабой мэту захавання памяці аб хрысціянскіх паўстанцах. Бунт выбухнуў у 1926 годзе, пасля таго, як мексіканскі прэзідэнт Эліяс Кальес увёў антыкаталіцкае заканадаўства. Яно пазбаўляла святароў права голасу і нават права на нармальны судовы працэс. Кожны католік мог быць арыштаваны за абвяшчэнне сваёй веры, апрананне духоўнай вопраткі ці сустрэчу на малітве па-за будынкам касцёла.
 

З каталіцкага друку (112)

Прэса

Самая вялікая
статуя Марыі

   У старажытным Эфезе з’явіцца самая вялікая статуя Марыі ў свеце. Аб гэтым паведаміў бурмістр турэцкага горада Сельчук, на ўскраіне якога ляжыць Эфез. У наступным годзе там плануецца арганізацыя Міжнароднага сімпозіума на тэму рэлігійнага турызму і пілігрымак.
   
   Статуя Маці Божай будзе збудавана ля падножжа ўзгорка, на якім знаходзіцца г.зв. домік Марыі. Паводле адной з традыцый, у ім на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыла і памерла Маці Хрыста. Улады горада лічаць, што вялізная статуя Марыі прыцягне ў гэты рэгіён Турцыі шматлікіх турыстаў і пілігрымаў.
 

З каталіцкага друку (111)

Прэса

500 папскіх ружанцаў
для вязняў

   Папа Францішак падарыў асуджаным з турмы ў Падуі ружанцы.
   
   Святы Айцец зрабіў гэта па просьбе аднаго са зняволеных, які месяц таму прымаў удзел у прэзентацыі яго кнігі “Міласэрнасць – гэта імя Божае”. 30-гадовы кітаец трапіў у турму ў Італіі. Ужо за кратамі ён даведаўся пра Евангелле і прыняў хрост.
 

З каталіцкага друку (110)

Прэса

Рым пратэстуе
   Сотні тысяч асоб прынялі ўдзел у дэманстрацыі на вуліцах сталіцы Італіі супраць легалізацыі гомасексуальных саюзаў.
   
   Дэманстрацыя арганізавана ў межах “Family Day”. На транспарантах удзельнікаў размясціліся, сярод іншых, дэвізы: “Зло застаецца злом, нават калі яно ўзаконена” і “Не гомасексуальным «сужэнствам»”. Аднак арганізатары падкрэслілі, што іх мэта – не выступленне супраць кагосьці, а абарона сям’і.
    У пратэсце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі італьянскіх дыяцэзій. Дэманстранты патрабавалі адхілення законапраекта, які легалізуе гомасексуальныя саюзы разам з прызнаннем права на ўсынаўленне імі дзяцей, што ў гэтыя дні і абмяркоўвае італьянскі Сенат. Супраць гэтага выказваецца большасць італьянцаў.
 

Старонка 14 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.