ГРОДНА
Серада,
01 мая
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (139)

Прэса

Выйшла паштовая
   марка да 90-годдзя
   Бенедыкта XVI

   На ёй змешчаны партрэт Папы на пенсіі, які моліцца трымаючы ў руках ружанец.
Аўтарам малюнка з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга. Намінал юбілейнай паштовай маркі – 95 еўрацэнтаў.
    Калекцыянеры таксама маюць магчымасць набыць філатэлістычны набор з 4-ох марак, на якім змешчана выява братэрскіх абдымкаў пантыфікаў Бенедыкта XVI і Францішка.
 

З каталіцкага друку (138)

Прэса

Ружанцы з Польшчы
адправяцца на фронт
у Данбас

   Акцыя з’яўляецца адказам на просьбу ўкраінцаў, ахопленых ваеннымі дзеяннямі.
Група дапамогі Касцёлу на Усходзе заахвочвае палякаў перадаваць ружанцы для жыхароў Данбаса і салдат, якія змагаюцца на фронце. “Кожны мае дома які-небудзь ружанец, на якім ужо не моліцца. Але ружанцы неаднойчы ратуюць псіхіку тых людзей”, – паведаміла Вікторыя Гарчанка з фонду “Дапамога палякам Данбаса”, які падтрымлівае збор.
 

З каталіцкага друку (137)

Прэса

Святы Айцец адзначыў
4-ю гадавіну абрання
на Пасад св. Пятра

   Аргентынскі кардынал Хорхе Марыа Берголіа – першы лацінаамерыканец і першы езуіт, які стаў Біскупам Рыма.
Папа Францішак лічыцца адным з самых папулярных Пантыфікаў за апошнія дзесяцігоддзі. Яго назвалі Чалавекам года па версіі амерыканскага часопіса “Time” (2013 год), неаднаразова намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру.
    Мільёны падпісчыкаў чытаюць яго старонку ў сацыяльнай сетцы Twitter. У сваім навучанні Папа ўздымае тэмы міру і вайны, за- кранае сацыяльныя праблемы. Усебаковы падыход да вострых пытанняў чалавецтва ён здолеў прадставіць у энцыкліцы “Laudato si´”.
 

З каталіцкага друку (136)

Прэса

Прэм’ера мюзікла "Караль"
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы


   Музыкальна-тэатральная пастаноўка з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопца з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан.
“Напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых, і старэйшых, зʼяўляецца своечасовым, каштоўным і па-ранейшаму актуальным”, – адзначыў кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла.
    Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.
 

З каталіцкага друку (135)

Прэса

Прадстаўлены лагатып
   візіту Пантыфіка ў Фаціму


   Пілігрымка папы Францішка пройдзе 12–13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
шчана выява ружанца, раскладзенага ў форме сэрца. Унутры напісаны словы “Папа Францішак” і “Фаціма 2017”, а пад ружанцам – дэвіз падарожжа: “З Марыяй, пілігрым надзеі і міру”. У ніжняй частцы лагатыпа знаходзіцца стылізаваная выява фацімскага санктуарыя з датамі: 1917 і 2017, якія нагадваюць пра юбілей аб’яўленняў.
    Аўтар лагатыпа Франсіска Правідэнс тлумачыць, што сімвалы выражаюць “дух міласэрнасці і міру”, а таксама “прастату стылю і яснасць”, якія характарызуюць пантыфікат Святога Айца.
 

З каталіцкага друку (134)

Прэса

II Кангрэс медыкаў-хрысціян
   Усходняй Еўропы
   пройдзе ў Беларусі


   На форум, які адбудзецца на пачатку мая, запрашаюцца ўрачы, фельчары, медсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў.
Мэта кангрэса – аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу, сфарміраваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі. Важнай часткай сустрэчы будзе абмен ведамі і вопытам паміж спецыялістамі з розных краін, а таксама разважанне над складанымі этычнымі дылемамі ў сучаснай медыцынскай навуцы і практыцы. Форум пройдзе дзякуючы медыцынскім хрысціянскім арганізацыям з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.
 

З каталіцкага друку (133)

Прэса

“Добра быць татам”

   Пад такім дэвізам у Польшчы распачалася сацыяльная акцыя заахвочвання да бацькоўства.
Мэта кампаніі – умацаваць пазітыўныя мадэлі сямейных адносін, заснаваных на адказнасці, вернасці, крэатыўнасці і гатоўнасці прымаць выклікі. У рамках акцыі рыхтуюцца тэлевізійныя рэкламныя ролікі. Свет убачыць даклад “Таты 2017” на тэму актуальных праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі. “Польшча ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў глыбокім дэмаграфічным крызісе. Мы спадзяёмся заахвоціць мужчын да бацькоўства і вярнуць гэтай ролі належнае становішча ў грамадстве”, – запэўніваюць арганізатары акцыі.
 

З каталіцкага друку (132)

Прэса

Шанс атрымаць уласнага
   заступніка на 2017 год


   Кожны год у кляштарах Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці адбываецца жараб’ёўка гадавых заступнікаў. Праз інтэрнэт-старонку www.faustyna.pl у ёй можа паўдзельнічаць кожны вернік.
Манахіні адзначаюць, што разам са святымі заступнікамі ахвотныя атрымліваюць малітоўную інтэнцыю на год і пасланне, часцей за ўсё з “Дзённіка” св. Фаустыны Кавальскай. Місіянерка Божай міласэрнасці надавала вялікае значэнне выбару гадавых заступнікаў, разлічвала на вялікую дапамогу з неба, удзяляемую па іх просьбе.
    Бо святыя – не толькі прыклад хрысціянскага жыцця, ад якіх можна многаму навучыцца, але і магутныя хадайнікі ў Бога, што заступаюцца за лю-дзей на зямлі.
 

З каталіцкага друку (131)

Прэса

Юбілейная выстава
   прыгадвае цуд сонца


   У фацімскім санктуарыі адкрыта выстава, прысвечаная феномену т. зв. “танцу сонца”, які назіралі ў дзень апошняга з’яўлення Марыі 3-ом пастушкам 13 кастрычніка 1917 года.
Выстава падрыхтавана з нагоды юбілею 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме. Экспазіцыя пад назвай “Колеры сонца” складаецца з фатаграфій, цэнных экспанатаў, а таксама гукавых механізмаў. Яна будзе прадстаўлена для бясплатнага прагляду ў падвалах касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Фаціме на працягу 2-ух гадоў.
 

З каталіцкага друку (130)

Прэса

Францішак – самае
   папулярнае імя ў Італіі


   З моманту абрання цяперашняга наступніка святога Пятра нованароджаных хлопчыкаў найчасцей называюць так, як і Святога Айца.
Сярод іншых папулярных імён – арабскае Юсуф або ірландскае Раян, а таксама кітайскія імёны, што сведчыць пра рост колькасці дзяцей мігрантаў. З 1990-х у Італіі назіраецца рэгрэс у натуральным узнаўленні насельніцтва, што, аднак, кампенсуецца павелічэннем сямей перасяленцаў.
 

Старонка 12 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  245

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.