ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Субота, 23 чэрвеня 2018 года
«Хрысціянскае жыццё –
гэта пакорная пілігрымка сумлення»
/ Папа Францішак /

Друк

З каталіцкіх СМІ (166)

Друк

catholic newsУсё пра
Яна Паўла II

   У Польшчы ідзе распрацоўка “Вайтыла-партала”, які будзе поўным інтэрнэт-каталогам матэрыялаў, звязаных з асобай Яна Паўла II, што дакументуюць яго жыццё і вучэнне.
Партал ствараецца ў 4-ох напрамках: папулярызацыя – матэрыялы, прыдатныя для кінарэжысёраў, журналістаў і інстытутаў культуры; адукацыя – тое, што можа спатрэбіцца настаўнікам і катэхетам; навука – для тых, хто вывучае спадчыну св. Яна Паўла II; і сектар для тых, хто прыватна зацікаўлены жыццём і вучэннем Папы.
    WORTAL JP2 будзе запушчаны ў 2020 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Папы паляка.
 

З каталіцкага друку (165)

Друк

catholic news100 дзён
у шляху і малітве

   Такую амбіцыйную мэту паставілі арганізатары паломніцтва-падзякі з нагоды стагоддзя незалежнасці Латвіі. Пілігрымка пачалася з Аглоны і пройдзе ўздоўж межаў краіны.
Ініцыятар праекта – а. Арніс Мазілеўскіс, пробашч у Бебрэнесі. Ён растлумачыў, што паломніцтва з’яўляецца сімвалічнай падзякай Богу за радзіму, яе незалежнасць і мову. Менавіта таму айцец заклікаў да ўдзелу ў пілігрымцы не толькі католікаў, але і ўсіх хрысціян. Святар разумеў, што далёка не кожны можа сабе дазволіць 3 месяцы падарожжа, таму прапанаваў, каб жадаючыя далучаліся да групы хаця б на 1-2 дні. Суправаджаць паломнікаў можна і духоўна, у прыватнасці на партале Facebook.
 

З каталіцкага друку (164)

Друк

radio vaticana“Ружанец
   на ўзбярэжжы”

   Гэтая малітоўная акцыя грунтавалася на польскім “Ружанцы да межаў”. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў тысяч католікаў Вялікабрытаніі.
Ініцыятарамі выступілі свецкія людзі. Але акцыя атрымала падтрымку біскупаў і нават самога папы Францішка, які ўпэўніў удзельнікаў малітвы ў сваёй духоўнай падтрымцы. Ружанец адгаворвалі ў больш за 400-ах розных месцах. Тыя, хто не мог дабрацца на ўзбярэжжа, маліліся на берагах рэк ці каналаў, а таксама на мастах. Людзі прасілі аб адраджэнні веры і аб культуры жыцця. Асаблівым кантэкстам малітвы была таксама трагедыя Альфі Эванса (двухгадовага хлопчыка, якога па рашэнні суда адключылі ад апаратаў жыццязабеспячэння).
 

З каталіцкага друку (163)

Друк

radio vaticanaВучні Бенедыкта ХVI
збяруцца ў Італіі

   Сустрэча дактарантаў Ёзафа Ратцынгера адбудзецца ў Кастэль-Гандольфа і будзе прысвечана тэме “Касцёл і дзяржава. Касцёл і грамадства”.
Упершыню ў пасяджэнні аб’яднання “Кола вучняў Ратцынгера” прымуць удзел члены “Новага кола вучняў” – маладыя даследчыкі навуковай спадчыны Бенедыкта XVI, якія не былі яго непасрэднымі студэнтамі.
    Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 года. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Папы на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі ці былі яго памочнікамі. На працягу апошніх гадоў Бенедыкт XVI не прымае ўдзел у пасяджэннях, але заўсёды імкнецца знайсці час, каб памаліцца разам з былымі студэнтамі або пазнаёміцца з вынікамі іх дыскусій.
 

З каталіцкага друку (162)

Друк

catholic newsСвет убачыла
кулінарная кніга
папы Францішка

   Яна называецца “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выдання выступіў Раберта Альбаргеці.
У кнізе апісаны этапы жыцця Хорхе Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшніх дзён з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Між іншым, згадваецца аб неўспрыняцці марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавым, пустым і небяспечным спажывальніцтве і, у той жа час, аб вядзенні “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў – плёну чалавечай працы і Божага дару.
    Выданне багата ілюстравана і пераплецена анекдотамі (напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі). Кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Папы.
 

З каталіцкага друку (161)

Друк

radio vaticanaДакумент
моладзі аб Касцёле
прадстаўлены
ў Ватыкане

   У ім распавядаецца пра тое, як выглядаюць Касцёл і свет вачамі маладога пакалення, а таксама якія чаканні адносна служэння Касцёла маюць маладзёны.
Дакумент з’яўляецца падсумаваннем перадсінадальных дэбатаў моладзі з усяго свету, што трывалі апошні час. Складаецца з 3-ох частак. Першая прысвечана выклікам і магчымасцям, якія стаяць перад сучаснай моладдзю; другая распавядае пра веру і пакліканне, праніклівасць і спадарожнічанне маладым; трэцяя – аб фармацыйных і душпастырскіх дзеяннях Касцёла.
    Гэта першы ў гісторыі ватыканскі дакумент, цалкам падрыхтаваны маладымі людзьмі. У Пальмовую нядзелю ён быў перададзены папе Францішку. Гэта зрабіў прадстаўнік Панамы – краіны, дзе ў наступным годзе пройдуць Сусветныя дні моладзі.
 

З каталіцкага друку (160)

Друк

catholic news“Бог малады”
   Пад такой назвай будзе прэзентавана кніга ў фармаце інтэрв’ю з папам Францішкам. У ёй Святы Айцец адказвае на пытанні журналіста і пісьменніка Томаса Леанчыні – аўтара інтэрв’ю з дзеячамі палітыкі, эканомікі і кіно.
Прэзентацыя выдання прымеркавана да Сусветнага дня моладзі, які папярэднічае кастрычніцкай асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай тэме моладзі. Як паведамляе выдавец, Пантыфік звяртаецца ў кнізе да маладых людзей ва ўсім свеце, якія належаць або не належаць да Касцёла, уступаючы з імі ў “адважны, глыбокі і запамінальны” дыялог. У гутарках з Леанчыні Папа “з сілай і запалам” апісвае найбольш важныя праблемы сучаснасці, паказвае на ролю маладых герояў у агульнай гісторыі.
    Гэта не першая кніга-інтэрв’ю Святога Айца Францішка. У студзені 2016 года свет пабачыла апублікаваная размова Папы з журналістам-ватыканістам Андрэа Тарніелі пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць”. .
 

З каталіцкага друку (159)

Друк

catholic newsУ Бэтлееме
падрыхтуюць ружанцы
для ўдзельнікаў СДМ

   Ружанцы будуць зроблены сем’ямі, якія знаходзяцца ў патрэбе, маладымі людзьмі, што не маюць працы, бежанцамі. Гэтая ідэя з’яўляецца адказам на жаданне папы Францішка, каб моладзь далучылася да малітвы за мір.
“Для таго, каб маліцца Ружанцам, неабходна мець сам ружанец. Было 2 магчымасці вырашыць гэтае пытанне. Па-першае, можна было замовіць танныя ружанцы з Кітая. Па-дру- гое, зрабіць ружанцы з аліўкавага дрэва, сімвала міру, якое расце ў Бэтлееме, пры дапамозе мясцовых жыхароў. І менавіта па гэтай прычыне мы абралі 2-ое рашэнне”, – патлумачыў біскуп Пір Бёрчэр.
    Кожны ўдзельнік Сусветных дзён моладзі атрымае 3 ружанцы: для сябе, для таго, каго сустрэне ў Панаме, і для жыхара сваёй краіны.
 

З каталіцкага друку (158)

Друк

catholicby2018“Марафон споведзі”
прайшоў у Мексіцы

   Дзень прабачэння распачаўся ў Папяльцовую сераду і працягваўся 58 гадзін без перапынку. Яго галоўнай мэтай была падрыхтоўка вернікаў да Вялікага посту.
“Мітрапалітальная катэдра як маці ўсіх касцёлаў архідыяцэзіі і сядзіба біскупа з’яўляецца канкрэтным пунктам адліку для служэння прабачэння, якое мы здзяйсняем разам з Пастырам”, – сказаў кс. Рыкарда Валенцуэла, рэктар катэдры Мехіка.
    “Марафоны споведзі” ў мясцовай катэдры сталі ўжо традыцыйнымі ў перыяд Вялікага посту і Адвэнту, служачы духоўнай падрыхтоўкай да Вялікадня і Божага Нараджэння. Вопыт мінулагодніх душпастырскіх акцый паказаў, што падзея карыстаецца ў вернікаў папулярнасцю.
 

З каталіцкага друку (157)

Друк

catholicby2018Італьянцы больш
   за ўсё давяраюць
   Папе Рымскаму

   77% апытаных маюць “вялікі” або “вельмі вялікі давер” да Святога Айца Францішка. Пасля яго ў “рэйтынгу даверу” ідуць службы парадку і школы. Касцёлу як інстытуту давярае 42% апытаных (5-е месца).
УДаследаване на тэму “Італьянцы і дзяржава” было праведзена ў 20-ты раз. Па запыце мясцовага штодзённіка “Рэпубліка” Інстытут “Дэмас” апытаў 1211 італьянцаў з намерам высветліць, наколькі яны давяраюць аб’яднанням, інстытутам і арганізацыям. У 2016 годзе папа Францішак таксама займаў 1-е месца ў апытанні. Тады аб даверы да Пантыфіка заявілі 82% рэспандэнтаў.
 

Старонка 1 з 17:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.