Слова для Жыцця (70)
Евангелле трэцяй Велікоднай нядзелі – гэта Евангелле аб вучнях з Эмаус (параўн.: Лк 24, 13–35). Гэта былі два вучні Езуса, якія пасля Яго смерці, калі мінула субота, пакінулі Ерузалем і вярталіся, сумныя і прыгнечаныя, у сваю вёску, якая называлася Эмаус. Па дарозе Уваскрослы Езус наблізіўся да іх, але яны Яго не пазналі. Убачыўшы іх смутак, Ён спачатку дапамог ім зразумець, што мука і смерць Месіі былі прадугледжаны Божым планам і абвешчаны яшчэ ў Святым Пісанні; такім чынам Ён зноў запаліў полымя надзеі ў іх сэрцах. †