“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”
Уся дзейнасць Касцёла грунтуецца на міласэрнасці, часам гэта спантанная дзейнасць, якая вынікае з патрэбы сэрца чалавека, з яго салідарнасці з іншым чалавекам, які знаходзіцца ў якой-небудзь патрэбе. Мы бачым на прыкладзе розных дзеянняў, што людзі гатовы дапамагаць не дзеля нейкай узнагароды, але таму, што хтосьці ў бядзе. Гэтую паслугу называюць паслугай добрага самараніна. Касцёл спяшаецца на дапамогу людзям, што знаходзяцца ў патрэбе. Асабліва на нашай гродзенскай зямлі можна заўважыць, што гэтая праца грунтуецца на валанцёрстве. Дабрачынная дзейнасць вядзецца не напаказ ці для нейкай рэкламы, у большасці сваёй яна застаецца ў таямніцы. †