ГРОДНА
Пятніца,
17 мая
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

Вера - наша супольная справа

На шляху да святасці

Ужо амаль на працягу некалькіх месяцаў увесь каталіцкі Касцёл разважае над скарбам нашай хрысціянскай веры, над яе вартасцю і неабходнасцю. Аналізуючы розныя аспекты дадзенай тэмы, нельга абмінуць яшчэ адзін, без якога, на маю думку, не было б магчымасці ўвогуле размаўляць аб веры. Гэтым аспектам з’яўляецца эклезіяльнасць ці, інакш кажучы, супольны характар нашай веры. Ужо сам тэрмін “рэлігійнасць” прамаўляе пра ўзаемаадносіны прынамсі адной невялікай супольнасці: чалавека і Бога!
    Аднак мне здаецца, што мы, сучасныя людзі, пачалі падыходзіць да веры, як да прыватнай справы. Усе больш і больш гучаць настойлівыя галасы аб тым, што кожны мае права сам выбіраць, у каго і як верыць. Паступова такія, здавалася б, непарушныя аўтарытэты, як Настаўніцкі Інстытут Касцёла, Рымскі Пантыфік, дыяцэзіяльны біскуп, для многіх перасталі быць голасам, які тлумачыць і вядзе, настаўляе і прамаўляе...
 

У Будслаў праз касцёлы Гродзеншчыны

На шляху да святасці

5 ліпеня з вёскі Вярэйкі вырушыла аўтобусная пілігрымка ў Будслаў. Дарога абяцала быць цікавай, таму што планаваліся шматлікія прыпынкі ля касцёлаў Гродзеншчыны.
На шляху да Маці Бо­жай Будслаўскай вернікам спа­да­рож­нічала сонца і малітва. У сэрцы кожнага таіліся інтэнцыі, просьбы і падзякі, з якімі ён ішоў да Марыі. Яны дапамагалі пры стоме і стымулявалі пры цяжкасцях. Толькі за адзін дзень вернікі наведалі касцёлы ў Гальшанах, Ашмянах, Барунах, Солах, Гервятах і Гудагаі! У кожным касцёле пілігрымаў сустракаў пробашч, які ахвотна дзяліўся гісторыяй свайго касцёла.
    Спачатку вернікі спыніліся ў Гальшанах, дзе мясцовыя парафіяне старанна “лечаць” свой касцёл – там вядуцца рамонтныя працы. Ахвяраваўшы на аднаўленне святыні, адправіліся далей. У Барунах ушанавалі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай, глыкнулі вады са святой крыніцы. Ашмянскі касцёл уразіў пілігрымаў велічнай архітэктурай, касцёл у Солах – мадэрнаўскім стылем. Не трэба нават казаць, пад якім уражаннем знаходзіліся пілігрымы пасля наведвання касцёла ў Гервятах. Да таго ж, мясцовы ксёндз прапанаваў невялікі арганны канцэрт, каб прадэманстраваць акустычную састаўляючую касцёла. У Гудагаі адбылася вячэрняя святая Імша. Адна з інтэнцый – віншаванне з Днём нараджэння адной з удзельніц падарожжа. ­
   

Знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе

На шляху да святасці

У дзяцінстве я распытвала дарослых пра тое, што ёсць душа і дзе ж яна жыве. Стараючыся проста і даходліва задаволіць маю цікаўнасць, матуля параўноўвала нашае цела з хатай, у якую душа “засяляецца” падчас нараджэння і пакідае напрыканцы жыцця.
Сёння, амаль праз 15 год, я ўспамінаю гэтыя словы і з цікавасцю прыглядаюся да сучасных “хатак”, “хат” і нават “пентхаўзаў”. Лета пазбавіла гараджан ад капуснага лісця разнастайнай вопраткі, і надышоў час здзіўлення: адкуль такая неахайнасць? І гэтае пытанне выклікана не якасцю адзення, не колерам і колькасцю ўпрыгожванняў. Прыкра глядзець на дзяўчат, што ў 15-20 год забыліся на тое, што не павінны нагадваць пераможцаў еўрапейскага спаборніцтва сумаістаў, што жаноцкасць – гэта лёгкасць, далікатнасць. Яны “будуюць” прытулак для сваёй душы з бліноў хуткага прыгатавання, колы, марожанага і мараць пра тое, каб пазбавіцца ад лішніх кіло. Мараць, а ад звыклага ладу жыцця адмовіцца аніяк не могуць і ўвечары зноў ідуць з сяброўкамі “на піццу”, хоць толькі гадзіну таму бабуля прывезла з вёскі такія сакавітыя духмяныя яблыкі!
   

Голас, які змяняе ўсё жыццё

На шляху да святасці

Крыху аб пакліканні
Заўсёды, калі пачынаецца гаворка аб пакліканні, многія адразу думаюць, што гэтыя словы адносяцца толькі да святарства. Але ў рэчаіснасці не толькі святар мае пакліканне. Кожны чалавек у сваім жыцці атрымлівае пакліканне. І толькі ад яго самога залежыць тое, ці стараецца ён яго распазнаць і, распазнаўшы, пайсці за ім.
    Пакліканне кожнага чалавека з’яўляецца асабістай гіс­торыяй яго жыц­ця. Таму што толькі той, хто адчуў і знайшоў сваё пакліканне, можа адказаць, чаму ў яго жыцці сталася менавіта так і чаму ён выбраў такі шлях. Аднак пакліканне да святарства, нягледзячы на тое, што аб ім ужо шмат гаварылі і пісалі, надалей застаецца таямніцай. Але па парадку.
    Аднойчы ў Вроцлаве я меў магчымасць пабываць у кляштары кларэтынаў (супольнасць місіянераў, якую заснаваў св. Антоні Марыя Кларэт 16 ліпеня 1849 г., а зацвердзіў папа Пій IХ 22 снежня 1865 г.). Там я спаткаў звычайнага клерыка з гэтай супольнасці, але незвычайнай мне падалася гісторыя яго жыцця, якую ён распавёў. І сапраўды, гэта было чарговым доказам таго, што праўда аб святарскім пакліканні не з’яўляеца адзіным аргументам і адказам на пытанне, чаму нехта стаў святаром. Бог глядзіць на жыццё чалавека па-іншаму і мае для кожнага прыгожы план, які запрашае нас рэалізаваць. І толькі ад нас залежыць, што мы зробім з гэтым запрашэннем.
   

Чым для мяне з’яўляецца Парафіяда?

На шляху да святасці

Паcля парафіядных спаборніцтваў некаторыя ўдзельнікі з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі падзяліліся сваімі меркаваннямі, а менавіта: адкуль яны даведаліся пра Парафіяду, чым для іх з’яўляецца гэтае рэлігійна-спартыўнае мерапрыемства і што ім спадабалася найбольш.
Казлоўская Вераніка, 17 год, парафія Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах:
    Аб Парафіядзе я даведалася ад нашай сястры Веры. Вырашылі паехаць, бо гэта выдатная магчымасць карысна правесці час, пазнаёміцца з новымі асобамі, паспаборнічаць, праверыць свае сілы і паказаць свае таленты. У гэтым годзе ўдзельнічаю ўжо трэці па ліку раз. Пасля Парафіяды ў мінулым годзе мы пераконвалі сястру, каб паехаць яшчэ раз. Самае галоўнае, мы прыехалі сюды, каб умацаваць нашу веру і паказаць іншым людзям прыклад нашай веры ў Хрыста. Асабіста для мяне гэтае мерапрыемства з’яўляецца падарункам ад Бога. З радасцю даведваемся, што з кожным годам колькасць удзельнікаў узрастае. Цяжка сказаць, што найбольш спадабалася на Парафіядзе, так як усё было добра зладжана: музыка, спеў, цікавыя тэтральныя пастаноўкі, зычлівыя людзі і шмат іншага. Вялікі дзякуй за гэта арганізатарам!
   

Palmero-Romero-Pelegrino

На шляху да святасці

Кс. Максім Бачарнікаў SCJВітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”. Перажываем лета, некаторыя з нас задумваюцца, як правесці гэты час. Многія жывуць па сцэнарыі, які ўвесь час паўтараецца: дом, праца, праца, дом. Ці ж можна так? Як доўга чалавек вытрымае гэта? Ці не варта было б трошкі запаволіць і задумацца над тым, якое месца ў нашым жыцці займае здароўе, адпачынак, малітва, навяртанне?
Я ўсё яшчэ знаходжуся пад уражаннем адбытай год таму пілігрымкі ў Лурд, Санцьяга-дэ-Кампастэла, Фаціму. І хоць я быў удзельнікам аўтобуснай пілігрымкі, аднак за­­трымліваючыся па дарозе на начлег у гас­цініцах, я сус­тракаў шмат па­ломніцкіх груп, якія пеш­­­­шу пера­адольвалі сотні кіла­мет­раў да месцаў культу. Змучаныя, стомленыя дарогай, абпаленыя сонцам, але радасныя, яны ішлі, бо любоў і вера ў іх былі мацнейшыя, чым дыскамфорт дарогі.
   

Сутнасць і вобраз пілігрыма

На шляху да святасці

У летні час у Беларусі ладзіцца вялікая колькасць пешых пілігрымак да святых месцаў, такіх як Будслаў, Тракелі, Лагішын, Браслаў, у якіх прымае ўдзел мноства людзей з розных куткоў нашай краіны. Назіраючы за развіваючымся феноменам пешага пілігрымавання, паўстае пытанне аб яго сэнсе. У гэтым матэрыяле прапануем Вам прачытаць невялікае разважанне над тым, у чым сутнасць пілігрымкі і які сапраўдны вобраз хрысціянскага пілігрыма.
Паміж досведам надзеі і пазнаннем вымярэння чалавечага існавання адбываюцца глыбокія і шматузроўневыя сувязі. Той, хто захоўвае ў сваім сэрцы сапраўдную надзею, здольны ўбачыць перад сабой адкрытую прастору, перакрыжаваную рознымі дарогамі, якая запрашае да руху. Адсюль сімвалам чалавека, пранікнёнага надзеяй, з’яўляецца вобраз пілігрыма. Гэта ён, дзякуючы пакорліваму даверу, мэтанакіравана і з карысцю для сябе выкарыстоўвае існуючую прастору.
   

Старонка 37 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  229

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.