ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”

На шляху да святасці

Гэтыя словы будуць дэвізам 2015 года, які папа Францішак абвясціў Юбілейным святым Годам міласэрнасці. Святы Айцец сказаў, што вельмі важна, каб свецкія вернікі жылі ім і занеслі яго ў розныя грамадскія сферы.
НКс. Антоній Грэмза, душпастар гродзенскай моладзіавяртанне сэрца і здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці не толькі будуць сутнасцю годнага перажывання 2015 года. Дабрачынная і міласэрная дзейнасць былі таксама неад’емнай часткай Вялікага посту. У гэты перыяд людзі, якім не абыякавы праблемы іншых, рэалізавалі шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх заключалася ў аказанні дапамогі тым, каму яна больш за ўсё патрэбна. Прычым бескарысліва, дабрачынна.
    Уся дзейнасць Касцёла грунтуецца на міласэрнасці, часам гэта спантанная дзейнасць, якая вынікае з патрэбы сэрца чалавека, з яго салідарнасці з іншым чалавекам, які знаходзіцца ў якой-небудзь патрэбе. Мы бачым на прыкладзе розных дзеянняў, што людзі гатовы дапамагаць не дзеля нейкай узнагароды, але таму, што хтосьці ў бядзе. Гэтую паслугу называюць паслугай добрага самараніна. Касцёл спяшаецца на дапамогу людзям, што знаходзяцца ў патрэбе. Асабліва на нашай гродзенскай зямлі можна заўважыць, што гэтая праца грунтуецца на валанцёрстве. Дабрачынная дзейнасць вядзецца не напаказ ці для нейкай рэкламы, у большасці сваёй яна застаецца ў таямніцы.
 

Сусветныя дні моладзі: каб не старэць душой

На шляху да святасці

З перыядычнасцю раз на два-тры гады маладыя людзі з усяго свету збіраюцца на Сусветныя дні моладзі. Сустрэчы адбываюцца ў розных месцах. У мінулы раз гэта быў горад Рыа-дэ-Жанейра, перад тым – Мадрыд, Сіднэй, Кёльн. У 2016 годзе моладзь чакаюць у Кракаве.
Першы з’езд ініцыяваў Ян Павел ІІ, які ў 1986 годзе прапанаваў адзначаць Сусветныя дні моладзі на рэгулярнай аснове. Ідэя нарадзілася ў Папы некалькімі гадамі раней падчас свят каталіцкай моладзі, якія праходзілі ў Рыме. З таго часу папулярнасць сустрэч расце. Да свята рыхтуюцца сотні тысяч юнакоў і дзяўчат.
    Што ўяўляюць сабой Сусветныя дні моладзі? Гэта двухтыднёвае прабыванне на тэрыторыі абранай краіны. Праграма ўключае “Дні ў дыяцэзіі”, катэхезу, сустрэчу Папы з моладдзю, Крыжовы шлях, начную адарацыю, сустрэчу Папы з добраахвотнікамі і развітанне. Запланаваны таксама шматлікія мерапрыемствы, якія ўваходзяць у культурную праграму – канцэрты, выставы, музейныя экскурсіі, спектаклі і шмат чаго іншага.
    І хоць да з’езда ў Кракаве застаецца каля паўтара года – СДМ адбудуцца 25–31 ліпеня 2016 года – моладзь усяго свету ўжо пачала падрыхтоўку. У Беларусі яе водгукам стала перэгрынацыя сімвалаў Сусветных дзён моладзі – Крыжа і абраза Маці Божай. Мінулым летам беларуская моладзь прымала іх з Польшчы, а затым передала ў Літву. Гэта была незабыўная падзея для ўсёй Беларусі.
   

2015 – Год навяртання

На шляху да святасці

Згодна з устаноўленай Епіскапатам Беларусі праграмай, 2015 год быў абвешчаны Годам навяртання. Ён з’яўляецца працягам распачатага цыкла падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які будзе адзначацца ў 2017 годзе.
Распачынаючы новы літургічны год, старшыня беларускага епіскапату кс. бп Аляксандр Кашкевіч у пастарскім лісце адзначыў, што заклік да навяртання датычыцца не толькі людзей, якія жывуць далёка ад Бога, не толькі тых, хто згубіў дар веры ці заблытаўся ў сур’ёзнае маральнае зло.
   
    “Навяртанне з’яўляецца дарогай і заданнем кожнага хрысціяніна, які ўсведамляе асабістыя слабасці і абмежаванні і прагне з дапамогай ласкі ўвесь час нанова вызваляцца з няволі граху і ўсё больш адкрывацца на дар Божай любові: справядлівай, велікадушнай і вернай, якая праяўляецца перш за ўсё ў прабачэнні і адкупленні. Навяртанне, у самым глыбокім значэнні гэтага слова, – гэта змена мыслення, а таму і адмова ад логікі эгаізму, лёгкасці, кампрамісу са злом і прыняцце праўды Евангелля як адзінай дарогі, што беспамылкова вядзе нас да паўнаты жыцця ў Хрысце”, – падкрэсліў кс. бп Аляксандр.
   

Кожны хоча быць шчаслівым!

На шляху да святасці

А. Вітольд Пяцельчыц SchP, пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

На маю думку, чалавек шчаслівы тады, калі адкрые сваё жыццёвае пакліканне і жыве паводле яго.
Я ўдзячны Богу за манаскае пакліканне і магчымасць служыць Яму не толькі як манах, але менавіта праз выхаванне дзяцей і моладзі згодна з харызмай ордэна піяраў, да якога я належу.
    Пра манаскае жыццё я думаў у адзінаццатым класе, калі трэба было выбраць далейшы жыццёвы шлях. У дзясятым класе я даведаўся пра ордэн піяраў і пра іх дадатковы манаскі шлюб: выхаванне дзяцей і моладзі. Гэтая спецыфіка піярскай харызмы мне спадабалася і закранула маё сэрца такім чынам, што я ўжо ведаў, куды пайду пасля школы.
   У гэтым годзе будзе 20 гадоў з дня маіх першых манаскіх шлюбаў у Ордэне, і я не на хвіліну не шкадую, што стаў менавіта піярам. Канешне, гэта не значыць, што падчас фармацыі ў семінарыі не было сумневу, што не было ніякіх цяжкасцей ужо ў святарстве. Як у кожнага чалавека і ў кожным стане жыцця (ці ў сужэнстве, ці ў самотным жыцці), у мяне ёсць свае праблемы, але ўнутраная радасць ад таго, што я жыву згодна са сваім пакліканнем, дадае сіл, каб пераадольваць цяжкасці, смутак і іншыя негатыўныя праяўленні духа.
    Жадаю кожнаму чалавеку, асабліва маладому,адкрыць сваё сапраўднае пакліканне і ісці за голасам Таго, які кліча, бо тады вы пражывеце сваё жыццё з радасцю і не дарэмна.
   

Вялікі пост без міласціны – згублены час

На шляху да святасці

Міласціна – гэта практычны знак нашай веры і любові да Бога і бліжняга

Папяльцовай серадой мы распачынаем Вялікі пост – час, калі мы па-асабліваму павінны паглыбіць сваё адзінства з Езусам.
“Мы павінны стаць падобнымі да Хрыста, які стаў убогім і ўзбагаціў нас сваёй убогасцю. Вялікі пост – гэта час пазбаўлення: добра, калі мы паразважаем над тым, чаго мы можам пазбавіцца, каб дапамагчы іншым і ўзбагаціць іх нашай убогасцю”, – напісаў у леташнім пасланні на Вялікі пост Святы Айцец.
   
    Па традыцыі, добрае перажыванне Вялікага посту атаясамліваецца з трыма галоўнымі элементамі: малітвай, постам і міласцінай. І калі першыя дзве пакаянныя практыкі мы без праблем прызнаём абавязковымі і стараемся іх выконваць, то пра міласціну мы часта забываемся. Аднак, яны настолькі цесна звязаны паміж сабой, што з’яўляюцца адным цэлым. “Таму што душой малітвы з’яўляецца пост, а жыццём посту – міласціна”, – вучыць святы Пётр Хрызалог.
   

Ахвяраваць cябе Богу...

На шляху да святасці

ofiarowanie2 лютага каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень мы ўспамінаем ахвяраванне Марыяй і Юзафам іх першароднага Сына Езуса ў Ерузалемскай святыні. У традыцыі гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай. 2 лютага прыпадае таксама Дзень кансэкраванага жыцця.
Кожны з нас таксама як Езус у Ерузалемскай святыні ахвяруе сваё жыццё на выключную службу Богу. Варта зрабіць гэта як мага хутчэй, поўнасцю аддаючы сябе пад апеку ўсемагутнаму Богу.
    Паводле Евангелля, Езус згодна з яўрэйскім законам як першародны сын быў ахвяраваны Богу ў святыні. Тады таксама старац Сімяон прамовіў прароцтва, называючы Езуса “святлом для асвятлення язычнікаў і хвалой Ізраэля”. Таму гэтае свята багатае на сімволіку святла.
    У гэты дзень, перажываючы Год кансэкраванага жыцця ў Касцёле, давайце памятаць у сваіх малітвах аб манаскіх супольнасцях, як мужчынскіх, так і жаночых, якія працуюць у паўсюдным Касцёле, і асабліва на тэрыторыі Беларусі.
   

Святло для свету

На шляху да святасці

Каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне і ва ўсім свеце 2 лютага адзначае ўрачыстасць Ахвяравання Пана.
Гэтае свята на працягу стагоддзяў змяніла не толькі сваю назву, але і характар. Раней літургія дня гаварыла аб ачышчэнні Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёння ж у гэты дзень акцэнт робіцца на асобу Езуса Хрыста, які з’яўляецца “святлом свету” і “святлом для асвятлення язычнікаў”, як назваў Яго старац Сімяон. Ці як гаворыць у Евангеллі св. Ян, Хрыстос – “святло праўдзівае, якое асвячае кожнага чалавека, які прыходзіць на свет” (Ян 1, 9).
    Святло існуе не для таго, каб глядзець на яго, бо можна аслепнуць, вочы баляць і слязяцца, а пасля такога сеанса ўзірання ў святло, чалавек нічога не бачыць. Святло існуе для таго, каб асвячаць нам усё навокал, каб з яго дапамогай мы маглі выразна бачыць, рухацца, чытаць, выконваць нашы штодзённыя заняткі, жыць нармальна. Без святла мы жывём у цемры і нічога не бачым. Нават самыя прыгожыя прадметы не могуць быць успрыняты, імі нельга палюбавацца, яны гінуць у цемры. Святло існуе для таго, каб я лепш бачыў, каб лепш і разумней жыў. Каб мае вочы ўбачылі сэнс і значэнне майго жыцця і маёй смерці, каб я ўбачыў, што я не адзін у свеце, што ў ім ёсць яшчэ іншыя людзі, мае браты. Але святло існуе і для таго, каб я заўважыў, дзе знаходзіцца канчатковая мэта і сэнс майго жыцця, каб пры дапамозе гэтага ж святла “мае вочы ўбачылі Збаўленне”. Каб яно асвяціла мяне і я не быў цёмным і адсталым, бо інакш я буду блукаць навобмацак і жыць у змроку.
   

Старонка 31 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.