ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Каралева шкаплера

Слова рэдактара

 У сярэдзіне ліпеня прыпадае ўспамін Маці Божай з гары Кармэль. Для многіх вернікаў гэты дзень атаясамліваецца са шкаплерам, што азначае перайманне Хрыста і з’яўляецца знакам кансэкрацыі па прыкладзе Марыі, якая была першай і самай дасканалай вучаніцай Божага Сына.
    У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне” (Іс 61, 10).
   

Канікулы з Богам

Слова рэдактара

 Кожнаму неабходны адпачынак. Не толькі звыклы штодзённы, але і больш доўгі – водпуск ці канікулы. Ён дапамагае аднавіць сілы і расслабіцца, каб пазней з запалам і энергіяй узяцца за працу ці вучобу.
    Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Як сцвярджае старая прыказка, няма канікул у школе жыцця. Няма іх таксама ад Бога.
   

Госць у нашым доме

Слова рэдактара

 Так ужо павялося ў жыцці, што нас пастаянна нехта адведвае. Часам чуем званок у дзверы, часам – стук, а здараецца, што і голасам госць абвяшчае аб сваім прыходзе. Рэагуем па-рознаму – у залежнасці ад таго, хто прыходзіць. Інакш вітаем паштальёна, інакш цыганку, якая хоча штосьці прадаць, інакш суседку, што прыносіць вязанку плётак, інакш сваякоў, якіх не бачылі ўжо некалькі гадоў…
    Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам перадаць глыбокі сэнс свята Божага Цела. 
   

Адкрытае Сэрца Бога

Слова рэдактара

 Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным.
    Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна. Жыва рэагуе на ўсе цені і бляскі зямного побыту, паскараецца перад абліччам зла і подласці, балюча ўзмацняецца ў час здрады, калі пакідаюць самыя блізкія, і разам з тым радасна гучыць у хвіліны сустрэчы з любімымі. Яно цярплівае, як сэрца маці, якая ўглядаецца ў сваё дзіця, поўнае пяшчоты і невычэрпных дароў. 
   

Старонка 17 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.