ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Моц нашай малітвы

Слова рэдактара

Можа, большасць з нас не вывучала тэалогію, але ў сваім жыцці мы можам адчуць вялікую моц малітвы, Божую моц у адносінах да нас, і не выводзіць на адзін узровень магію, амулеты і малітву.

   Падчас сакраментальнага наведвання пэўнай старэйшай асобы, а пайшоў я паспавядаць і ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых адной бабулі, зрэшты, вельмі пабожнай асобе, я пачуў вельмі дзіўнае сцвярджэнне, якое зусім мяне не здзівіла, хаця павінна было. Яна запыталася ў мяне, ці ведаю я ксяндзоў, якія працуюць у катэдры. Я адказаў, што, канешне ж, іх ведаю, і нават пералічыў усіх па імёнах. На што жанчына паведаміла мне, што чула пра нейкага ксяндза, які працуе ў катэдры і які, як яна сама сказала, “аздараўляе і лечыць”. Я спытаўся, якім чынам, і ў чым заключаецца гэтае аздараўленне. Яна патлумачыла, што ён нешта гаворыць, робіць і кладзе рукі на галаву. Я сказаў ёй, што ксёндз, кладучы рукі на галаву, моліцца за гэтую асобу, за яе жыццё і просіць Бога аб бласлаўленні на далейшыя гады, а таксама заахвочвае, каб гэтая асоба малілася разам з ім. На гэта я пачуў найважнейшыя словы гэтай жанчыны: “Як? Толькі моліцца? Толькі малітва і нічога больш?”
   

Жыццё, прысвечанае іншым

Слова рэдактара

Уваскрасенне адкрывае для нас незвычайную перспектыву жыцця, якая не звязана толькі з зямлёй ці з тым, што на ёй робіцца.

   Гледзячы за ак­но, нас ужо зусім не здзіўляе снег на Вялікдзень. У зімовай атмасферы мы перажываем ужо не толькі Божае Нараджэнне, але і свята Уваскрасення Пана. Безумоўна, для многіх з нас, акрамя таго самага ці іншага надвор’я, гэта іншыя перажыванні. На сустрэчу з Уваскрослым мы спяшаліся ў нядзелю раніцай, каб звон нашага сэрца мог у гэты дзень пачуць кожны. Уваскрасенне адкрывае для нас незвычайную перспектыву жыцця, якая не звязана толькі з зямлёй ці з тым, што на ёй робіцца. У сваім Велікодным пасланні папа Францішак узгадвае нам аб гэтым: “Вось, чым з’яўляецца Уваскрасенне Пана: гэта выхад, пераход чалавека з няволі граху і зла да вольнасці любові і дабра. Таму што Бог з’яўляецца жыццём, адзіным жыццём, а Яго хвалой з’яўляецца жывы чалавек”.
   

Новая дарога Касцёла

Слова рэдактара

Папа ведае свой Касцёл, ведае свет, у якім мы жывём, напэўна, ведае, як выратаваць тое, што мы страчваем, і як знайсці той скарб, імя якому – вера.

   Большасць з нас на працягу двух апошніх тыдняў чакала навін з Ватыкана. Мы хацелі як мага хутчэй пачуць гэтыя важныя і патрэбныя словы, якія нясуць усяму свету добрую навіну аб тым, што Паўсюдны каталіцкі Касцёл мае Папу. Новы Папа, якога мы так моцна чакалі, упершыню з’явіўся на балконе базілікі святога Пятра ў Рыме 13 красавіка ў 21.06 па беларускім часе. Ён прыбыў з далёкай краіны, Лацінскай Амерыкі, дзе жыве 483 мільёны католікаў – гэта амаль на 200 мільёнаў больш, чым у Еўропе. Назіраючы па тэлебачанні за гэтымі асаблівымі хвілінамі новай дарогі Касцёла, я адразу зразумеў і адчуў, што гэта вельмі просты, спакойны і пакорны чалавек, а галоўнае, вельмі мілы і адкрыты. І гэта не былі толькі мае думкі. Знаёмыя, інтэрнаўты, журналісты – усе ў адзін голас гаварылі аб гэтым. Такога Папу дзякуючы дзеянню Святога Духа мае Касцёл. Нам ужо вядомы рэцэпт пераадолення крызісу веры, асабліва ў Еўропе. З далёкай і цёплай Аргенціны прыходзіць просты Францішак, каб несці вельмі жывую і моцную веру туды, дзе яе шукаюць, людзям, якія згубілі яе альбо пачалі сумнявацца, кожнаму, хто патрабуе яе ўзмацнення, бедным і ўбогім духам.
   

Крыж з’яўляецца скарбам, а не грузам

Слова рэдактара

Крыж нібы выводзіць нас з падземнага тунэля, у якім мы не можам знайсці свайго шляху да Бога, увесь час блукаем і не здольны ацаніць Божы дар, цудоўнасць і цеплыню веры.

   “Вялікі пост – гэта час роздуму, малітвы, рахунку сумлення, споведзі і глыбейшай веры ў Евангелле. Гэта таксама хвіліны суцішэння і спакою. Напэўна, гэта асаблівы час для кожнага з нас. Хіба, часцей за ўсё ў гэты перыяд, менавіта ў гэты час, мы задумваемся над сваім жыццём, над любоўю да Бога. Гледзячы на вернікаў, якія прымаюць удзел у велікапосных набажэнствах, нельга не заўважыць вялікага засяроджання і паставы пакоры перaд Хрыстом. Менавіта пастава такіх людзей гаворыць нам аб тым, што найважнейшае ў нашым жыцці – гэта сустрэча са Збаўцам. Мы сустракаем Хрыста, які палюбіў нас праз сваю Боскую пакуту. Пакута Хрыста – гэта пакута ад любові. Нас перапаўняе ўдзячнасць за тыя вялікія справы, якія адбыліся ў гісторыі збаўлення. Ніхто з нас, не заслугоўваючы гэтага, мае ўсё, каб, дзякуючы Богу, які пранікае нашае пабожнае жыццё, быць шчаслівым заўсёды, гэта значыць у небе. Праз малітву, якой ніколі не бывае зашмат, мы сустракаемся з Хрыстом. Езус няспынна прыгадвае нам, якой дарогай мы павінны ісці, прыгадвае нам евангелічны радыкалізм, які нас не абмяжоўвае, а робіць шчаслівымі. Падчас набажэнстваў Песень жальбы, Крыжовага шляху і велікапосных песень мы паглыбляемся ў гэтую пакуту, шукаючы месца каля крыжа.
   

Старонка 54 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.