ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 09 Верасня 2010 года

Слова рэдактара

кс. Павел Салабуда
Кс. Павел Салабуда - галоўны рэдактар газеты «Слова Жыцця»
Ксёндз-магістр Павел Салабуда нарадзіўся 9 снежня 1979 г. у Лідзе.
- Ён закончыў сярэднюю школу ў Гродне,
- у 2003 г. - Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Гродне, атрымаўшы дыплом пасля вывучэння тэалогіі і філасофіі.
- 29 мая 2004 г. атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскай катэдры.
- На працягу наступнага года праходзіў святарскую практыку ў Ваўкавыску (пар. імя св. Вацлава).
- У 2009 г. закончыў каталіцкі універсітэт ў Любліне і атрымаў навуковую ступень магістра псіхалогіі.
- Ён з’яўляецца аўтарам некалькіх навуковых публікацый і праведзеных псіхалагічных даследаванняў.
- Навуковыя зацікаўленасці: псіхалогія стрэсу і дрэнных звычкаў, псіхалогія экзістэнцыі, рэклама і мас-медыя.
- Са жніўня 2009 г. ён быў назначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам галоўным рэдактарам газеты “Слова Жыцця”.


Душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту

Слова рэдактара

Нумар 15 (308), 5 верасня 2010 Я хачу з радасцю паведаміць, што са згоды біскупа Аляксандра ў нашай дыяцэзіі паўстае новае ДУШПАСТЫРСТВА. З 3 кастрычніка 2010 г. пачне сваю дзейнасць душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Падчас сустрэчаў кожнага з нас чакае несамавітая супольнасць веры, малітвы, радасці і адпачынку. Гэта будзе час паглыбленай катэхезы і журналісцкай школы. Новыя магчымасці журналістыкі, роздум над журналісцкай этыкай, агульныя выезды і пілігрымкі абудзяць матывацыю душпастырства гродзенскага Касцёла. Мы разам будзем разважаць над тым, як найлепш зрабіць так, каб Евангелле з дапамогай сучасных мас-медыяў было абвешчана ўсім. Заступнікам нашага душпастырства будзе Божы слуга Ян Павел II, якога часта называлі “Папам мас-медыяў”, які заўжды называў журналістаў сваімі сябрамі. Разам будзем задумвацца над айцоўскім завяшчаннем Папы, які ў сваіх павучаннях часта гаварыў пра ідэалы, этычныя прынцыпы журналістаў і шматразова даваў канкрэтныя ўказанні для іх рэалізацыі.
   

Божы стыль XXI стагоддзя

Слова рэдактара

Нумар 14 (307), 18 ліпеня 2010 У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.
    Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а таму я павінен купляць адзенне фірмы “Puma”, у мяне павінен быць аўтамабіль “Пежо” і часцей я павінен хадзіць у піцэрыю. І гэта павінен быць такі стыль XXI стагоддзя? Гэтая тэндэнцыя, як падказваюць навукоўцы, з’яўляецца нашым скрытым эгацэнтрызмам. Я лічу, што такія чалавечыя “выдумкі” і “тэндэнцыі” толькі перашкаджаюць нам у жыцці. А колькі ж ёсць у сучасным свеце такіх выдумкаў – пачынаючы ад першай літары нашага імя і заканчваючы праблемай выбару даты смерці ці меркаваннем, які колер скуры будзе мець народжанае дзіця.
   

Прызваны ці «нармальны»?

Слова рэдактара

Нумар 13 (306), 4 ліпеня 2010 Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Давайце ж задумаемся разам, ці ён меў рацыю.
    Я стараўся ўспомніць як найбольш розных асацыяцый са словам “прызванне”: касцёл, ксёндз, сястра з манаскага ордэну, кляўзура, кляштар, забавы, недахоп дыскатэкаў, сутана, аскетызм, пост, малітва, пакуты, апушчаная ўніз галава і так далей. І менавіта так лічыць большасць з нас, але гэта – памылка.
   

Ці вернік чытае каталіцкі друк?

Слова рэдактара

Нумар 12 (305), 20 чэрвеня 2010
Ё
сць шмат прыгожых выданняў, якія выходзяць у свет на цудоўнай паперы з якаснымі фотаздымкамі. Часам я люблю прагартаць некаторыя з іх, каб паглядзець, як жывуць іншыя, што адбываецца ў свеце. Але калі я чытаю гэтыя прыгожыя каляровыя выданні, то мяне доўга не пакідае адна думка: усё, што знаходзіцца ў іх, мае так няшмат агульнага з маім жыццём, з жыццём маіх знаёмых, а перш за ўсё – з жыццём верніка. Даўно мяне хвалююць пытанні: “Ці вернік чытае каталіцкі друк?”, “Ці ён памятае пра сваё рэлігійнае выхаванне?”, “Ці ўсведамляе тое, што ён можа быць нясталым у духоўным плане?” Маё жыццё – гэта найбольшы Божы дар, у якім Творца павінен займаць першае месца. Я падумаў: можа гэта цікавіць яшчэ каго-небудзь. Можа, варта прысвяціць некалькі хвілінаў, каб паразважаць над уласным жыццём.
   

Старонка 1 з 6

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  114

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.