ГРОДНА
Субота,
27 красавіка 2024 года |
З жыцця Касцёла
Кс. абп Клаўдыё Гуджэроцці: мясцовы Касцёл робіць моцнае ўражанне
Апостальскі нунцый у Беларусі абп Клаўдыё Гуджэроцці знаходзіўся з візітам у Гродне. Візіт пачаўся з сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Сямёнам Шапірам 3 лютага. На наступны дзень абп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў гродзенскія парафіі і касцёлы.
Першай святыняй, якую наведаў прадстаўнік Святога Айца, была гродзенская катэдра. Пробашч касцёла кс. Ян Кучынскі пазнаёміў арцыбіскупа з гісторыяй касцёла: перыядамі будаўніцтва, дзейнасцю езуітаў, распавёў пра цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай і паказаў Яе капліцу. Арцыбіскуп таксама змог убачыць адноўлены галоўны алтар катэдры, які быў панішчаны пажарам 5 гадоў таму, а таксама бягучыя працы па аднаўленні фрэсак катэдры. Варта адзначыць, што ксёндз пробашч вёў расповед на італьянскай мове. †
Ад Вас залежыць якасць будучых ксяндзоў
На пачатку сустрэчы ксёндз рэктар распавёў кароткую гісторыю дзейнасці семінарыі і прадставіў выкладчыкаў і выхавацеляў, сярод якіх 28 прафесараў: ксяндзы, манаскія і свецкія асобы. Ксёндз рэктар адзначыў, што семінарыйная супольнасць усё больш развіваецца.
Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш. †
Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш. †
Быць святарамі Эўхарыстыі
Напрыканцы візіту ў Гродзенскую ВДС адбылася ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў Яго Эксцэленцыя Клаўдыё Гуджэроцці.
На св. Імшы прысутнічалі клерыкі, выкладчыкі семінарыі і свецкія асобы. Падчас гаміліі арцыбіскуп звярнуўся з асаблівымі словамі да будучых святароў. Ён заахвоціў усіх алюмнаў да частай малітвы, каб дзякаваць Богу за ўсё дабро. “Быць святаром Эўхарыстыі, а таксама чалавекам Эўхарыстыі”, – сказаў нунцый на пачатку сваёй гаміліі. “Трэба моцна стаяць на нагах, каб ісці па дарозе паклікання, дзякуючы Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго”, – падкрэсліў ксёндз арцыбіскуп. †
Калі б Папа Вас убачыў, ён быў бы вельмі рады
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўпершыню наведаў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, а таксама пазнаёміўся з алюмнамі і выкладчыкамі гэтай навучальнай установы.
На пачатку сустрэчы ў размове з нунцыем ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі распавёў пра багатую гісторыю былога бернардынскага кляштара, у якім сёння знаходзіцца семінарыя. Арцыбіскупа вельмі ўразіла гісторыя гэтага месца. Ксёндз рэктар таксама расказаў пра сучасны стан семінарыі.
Затым нунцый сустрэўся з клерыкамі ВДС, якіх на сённяшні дзень налічваецца 46. Падчас сустрэчы арцыбіскуп звярнуўся да клерыкаў: “Мяне вельмі цікавяць Вашыя пытанні. Перш за ўсё, я хачу перадаць Вам прывітанне ад Святога Айца. Калі б Папа Вас убачыў, для яго гэта стала б вялікай падтрымкай. Вы – будучыня нашага Касцёла”.†

Кантраст паміж нязносным холадам і гарачынёй сэрцаў!
На сустрэчы ксёндз арцыбіскуп падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Гродна, наведвання касцёлаў і парафій, знаёмства з гродзенскімі вернікамі, падзяліўся меркаваннем, пры якой умове магчыма сустрэча двух найвышэйшых іерархаў каталіцкага Касцёла і праваслаўнай Царквы.
– Ваша Эксцэленцыя, якія ў Вас уражанні ад візіту ў Гродна?
– Першае ўражанне – гэта кантраст паміж нязносным холадам і гарачынёй сэрцаў, якія мяне прымалі. Калі больш сур’ёзна, то гэта горад вялікай жыццядзейнасці і багатай культурнай спадчыны. Гэта сапраўды скрыжаванне розных культур і розных гісторый са сваімі станоўчымі якасцямі і сваімі праблемамі, і гэта бачна. Гэта таксама месца, дзе каталіцкі Касцёл да сённяшняга дня захоўвае паслядоўнасць і значнасць сваёй традыцыі. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 111 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.