ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

У пілігрымцы веры да Марыі

З жыцця Касцёла

Кс. Павел Галіньскі, кусташ санктуарыя
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбудуцца 6 – 7 ліпеня
Аб пілігрымаванні і веры сучасных людзей, аб санктуарыі і просьбах, якія ўзносяцца перад абразом Маці Божай Тракельскай, з кусташам санктуарыя ў Тракелях, кс. Паўлам Галіньскім, размаўляў кс. Павел Салабуда.
- Ксёндз Павел, дэвіз сёлет­няй сустрэчы гучыць: “У пілігрымцы веры да Марыі”. Да чаго ён павінен заклікаць вернікаў?
   - У першую чаргу да таго, што мы з’яўляемся пілігрымамі на гэтай зямлі, нашай Радзімай з’яўляецца Неба, а Марыя, як найпрыгажэйшы плод менавіта гэтай зямлі, – гэта наша Кіраўніца, наша Маці, якая ідзе разам з намі ў гэтай пілігрымцы да Езуса. І менавіта гэта найважнейшае для кожнага чалавека: дайсці да збаўлення, а Марыя спадарожнічае нам, каб мы дасягнулі мэты, якой з’яўляецца збаўленне, жыццё ў доме нашага Айца.
 

Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей

З жыцця Касцёла

Як прайшоў гэты катэ­хетычны год? Ці ахвотна дзеці пазнавалі Бога?
С. Людміла з Кангрэ­га­цыі Сясцёр Служак НПМ Беззаганнай, пар. Гродна-Аўгустовак:
Супрацоўнічаючы з Божай ласкай, супра­цоўні­чаючы з дзецьмі і іх бацькамі, мы стараліся як мага больш плённа перажыць чарговы катэхетычны год. Цяжка ацаніць, як прайшоў гэты год, бо мы цяпер пакуль толькі сеялі, а плёну трэба яшчэ пачакаць. Тое, наколькі мы жывём з Богам, наколькі стараемся рэалізаваць у сваім жыцці Евангелле, будзе сведчыць аб нашым жыцці. Як і кожны год, найахвотней на катэхезу хадзілі дашкольнікі, дзеці, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі. Мы ўвесь час павінны прыкладаць намаганні, каб прыцягнуць да Бога астатніх дзяцей, зацікавіць іх жыццём з Богам.
 

Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў

З жыцця Касцёла

 Чатыры дыяканы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі 26 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, атрымалі святарскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ад гэтага моманту новапасвечаныя святары будуць выконваць найгалоўнейшыя абавязкі: абвяшчаць Божае слова, цэлебраваць сакраманты і апекавацца даручаным ім Божым людам. Улічваючы, што ў Беларусі дагэтуль назіраецца недахоп святароў, для ўсёй каталіцкай супольнасці не толькі дыяцэзіі, але і краіны, гэтыя пасвячэнні сталі сапраўды радаснай падзеяй.
На самым пачатку св. Імшы ў гродзенскай катэдры кандыдаты, апранутыя ў альбы і падпяразаныя пасам, былі прадстаўлены біскупу: Віталь Бяленік, Генрык Яблоньскі, Валерый Спірыдон і Ян Раманоўскі. Гэтая прыгожая літургія, падчас якой ксёндз біскуп праз ускладанне рук і малітву пасвячае кандыдатаў у святары, стала вынікам вялікай духоўнай і разумовай працы маладых людзей падчас усяго навучання ў семінарыі. 5-дзённыя рэкалекцыі напярэдадні пасвячэнняў пад кіраў­ніцтвам духоўнайга айца семінарыі кс. Тадэвуша Крыштопіка мусілі канчаткова даць дыяканам усведамленне характару свайго паклікання.
 

Дзякуй Богу за свята ў любое надвор’е: адбыўся ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

 Паўтары тысячы дзяцей сабраў ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які арганізавалі маладыя сем’і на чале з кс. Юрыем Марціновічам у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ. Дзеці прыязджалі цэлымі аўтобусамі з блізкіх і далёкіх мястэчак: Ліды, Навагрудка, Дзятлава, Іўя, Астраўца, Геранёнаў, а таксама з Маладзечна, Вілейкі і Віцебска. Парафія ў Паўднёвым рыхтавалася да гэтага свята паўгода: праграма ў выніку атрымалася надзвычай насычанай і яркай. Аднак значныя змены ў ход дзіцячага свята ўнесла надвор’е: дождж скасаваў тыя моманты праграмы, якія меліся праводзіць на вуліцы. Але кс. Юрый у такой сітуацыі сказаў проста: “Дзякуй Богу і за гэтае надвор’е”. А дзеці, якія ўмеюць радавацца ўсяму цікаваму пры любым надвор’і, цалкам сканцэнтраваліся на тым, што адбывалася ў гэты дзень. Гэтак разважым і мы: чым пералічваць, што ў праграме не ўдалося паказаць з-за дажджу, лепш узгадаем тыя яркія і кранальныя моманты, якіх на ІІ Дыяцэзіяльным дні дзіцяці было дастаткова.
Уся тэрыторыя каля касцё­ла была ўпрыгожана і добра прыстасавана да дзіцячага свята. Колькі слоў варта сказаць пра сцэну: у гэтым годзе дзякуючы спонсарам спецыяльна да дзіцячага свята ўдалося набыць усю зборную канструкцыю сцэны, якая будзе служыць на ўсе наступныя Дыяцэзіяльныя дні дзіцяці.
 

Тры пытанні пра сакрамант канфірмацыі

З жыцця Касцёла

Канфірмацыя ў парафіі Гродна-Паўднёвы, 2012 г.Канфірмацыя з’яўляецца другім з сямі святых сакра­мантаў. У сакраманце хросту чалавек першы раз атрымлівае Святога Духа. У сакраманце канфірмацыі кожны атрымлівае поўню Яго дароў, дзякуючы якім будзе ўмацаваны ў веры і больш дасканалым чынам будзе сведчыць пра Бога ў сваім асяроддзі. Хрост уводзіць маленькае дзіця ў Божую сям’ю. Дзіця сталее і праз пэўны час вучыцца само кіраваць сваім жыццём. Змяняецца і яго рэлігійнае жыццё. Надыходзіць момант, калі чалавек усё больш пачынае разумець вызнаваную веру, калі пачынае самастойна прымаць рашэнні ў выбары паміж дабром і злом, а часам яму даводзіцца абараняць свае перакананні. На гэтым складаным этапе духоўнага жыцця Бог зноў прыходзіць да чалавека з дапамогай у сакраманце канфірмацыі. Катэхізіс тлумачыць, што канфірмацыя – гэта сакрамант, праз які Святы Дух умацоўвае хрысціяніна, каб ён мужна вызнаваў і абараняў сваю веру, а таксама жыў паводле яе. Слова “confirmatio” на лацінскай мове азначае ‘ўмацаванне’. Часта гэты сакрамант нават у дарослых людзей выклікае пытанні. Паспрабуем разабрацца з некаторымі з іх.
 

Старонка 107 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.