ГРОДНА
Аўторак,
07 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
Маленькая парафія найдаўжэй захоўвала абраз Езуса Міласэрнага
Самая маленькая парафія ў Новай Рудзе ледзь ці не ўпершыню ў сваёй гісторыі сабрала такую вялікую колькасць вернікаў з розных мясцовасцей. 24 чэрвеня там адбылося ўрачыстае заканчэнне перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага, які за год трапіў ва ўсе касцёлы нашай дыяцэзіі. Уласна арыгінал абраза, напісаны Яўгенам Казіміроўскім у 1934 годзе паводле містычных бачанняў св. Фаўстыны Кавальскай, вельмі доўга захоўваўся ў касцёле ў Новай Рудзе. 30 гадоў абраз Езуса Міласэрнага знаходзіўся паміж прэсбітэрыем і нефам высока на сцяне, пасля ўдалося патаемна вывезці яго ў Вільню. Некаторыя ўдзельнікі той складанай аперацыі таксама прысутнічалі на ўрачыстай св. Імшы з нагоды заканчэння перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага. Літургію ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, які мае непасрэднае дачыненне да тых гістарычных падзей і які зрабіў шмат для пашырэння культу Божай Міласэрнасці. †
Рэха кіно
Упершыню ў Гродне ладзіўся шырокі паказ дакументальнага хрысціянскага кіно. Завабіць гледача на такі жанр даволі цяжка. Аднак зала кінатэатра “Чырвоная зорка” падчас двух дзён паказу стужак-лаўрэатаў Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач “Magnificat” была запоўнена цалкам. І як падчас паказу асаблівага хітовага фільма, каля касы стаялі людзі і пыталі лішні білецік: квіткоў на ўсіх ахвотных гледачоў не хапіла.
Перад самым паказам да гледачоў звярнуўся рэжысёр “Беларусьфільма” Юрый Гарулёў, старшыня Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач:
– Скажу шчыра, што як рэжысёр дакументальнага кіно я не вельмі часта бачу такія запоўненыя залы. Таму застаецца толькі парадавацца, што ў Гродне вось так цікавяцца дакументальным кіно. Фестываль праводзяць і ствараюць католікі, аднак абсалютна на аднолькавых умовах на ім прысутнічаюць стужкі рэжысёраў праваслаўнай канфесіі і пратэстантаў. Фестываль “Magnificat” з’яўляецца даволі ўнікальнай з’явай. Такіх міжнародных культурных падзей, якія збіраюць стужкі на духоўныя тэмы, паказваюць, як чалавек прыходзіць да веры, у свеце не так і шмат. Шмат гледачоў, якія чытаюць пра кінафестываль, хочуць таксама ўбачыць гэтыя карціны, аднак не маюць магчымасці трапіць на фестывальныя прагляды ў Глыбокае. Таму існуе такое мерапрыемства, як “Рэха фестывалю”. Сёння ўпершыню мы праводзім шырокі паказ стужак, якія ў розныя гады былі адзначаны на кінафестывалі “Magnificat”.
Гродзенскі двухдзённы паказ ладзіўся дзякуючы членам аргкамітэта фестывалю “Magnificat”. †

Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела
Сёлетняя працэсія на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХIII ст. і сёння з’яўляецца адным з галоўных свят літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой затым неслі вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант. †
Парафіяда-2012: хваліць Бога спевам, малітвай і рухамі!
Пераможцам сёлетняй Парафіяды па выніках усіх спаборніцтваў стала парафія з Росі. Моладзь прыехала на Парафіяду першы раз і адразу перамагла. Прыемна здзівіла колькасць удзельнікаў: гэтым разам у Гродна на спаборніцтвы прыехала каля 380 чалавек з 27 парафій у параўнанні з 300-мі ў мінулым годзе. А яшчэ, арганізатары і ўдзельнікі штодня дзякавалі Богу за цудоўнае надвор’е на працягу ўсіх дзён Парафіяды, што дадавала пазітыву гэтым сустрэчам.
Назіраючы за ўдзельнікамі спаборніцтваў ужо чацвёрты год, галоўны арганізатар Парафіяды кс. Артур Малафей кажа, што агульны ўзровень падрыхтоўкі дзяцей і моладзі ў розных спаборніцтвах павышаецца з кожным годам. Асабліва гэта заўважна ў некаторых відах спартыўных дысцыплін і тэатральным конкурсе. Дзеці за некалькі гадоў упадабалі гэтае вясёлае і маштабнае мерапрыемства, таму больш адказна да яго рыхтуюцца. †

Сэрца святара перастала біцца каля алтара
Гэтыя словы вельмі хутка абляцелі ўсю дыяцэзію і Беларусь ва ўрачыстасць Святой Тройцы 3 чэрвеня. Кс. Пётр Крыкшчукайціс, пробашч парафіі Пеляса, памёр падчас галоўнай св. Імшы, справаванай за сваіх парафіян, якім ён служыў 22 гады. Святар прысеў падчас Імшальных чытанняў і ўжо больш не ўстаў, і нічога не сказаў сваім парафіянам. Гэта быў яго апошні ўрок навукі Хрыста, пачуты на зямлі ў парафіі, якую ён моцна любіў і якой стараўся верна служыць.
На пахавальную ўрачыстасць 6 чэрвеня ў парафіяльны касцёл у Пелясе прыехала шмат святароў на чале з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. Хтосьці падчас пахавання сказаў, што ў Пелясе ніколі не было столькі святароў і вернікаў. Кс. Пётр сабраў каля сваёй труны ўсіх братоў у святарстве з розных дыяцэзій і краін, вернікаў са сваёй і навакольных парафій.
На пачатку Эўхарыстыі была адспявана Ютрань, якую ўзначаліў кс. Андрэй Бародзіч, што на сённяшні дзень працуе ў Мінску. Кс. Андрэй расказваў, што на працягу многіх гадоў, ідучы з групай вернікаў з Ваўкавыска ў Тракелі, ён заўсёды быў вітаны светлай памяці кс. Пятром. Святары, падзеленыя на два хоры, разам з вернікамі адспявалі пахавальныя малітоўныя псальмы, просячы Божай міласэрнасці і ласкі вечнага жыцця ў небе для памерлага святара. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 106 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 239 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.