ГРОДНА
Аўторак,
14 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Свята Маці Божай Кангрэгацкай

З жыцця Касцёла

Маці Божая, у паезуіцкім касцёле з усіх просьбаў, малітваў і слёз круціш нітку і вяжаш – і гоіш паволі перасечаны час, перарэзаны лёс, Ты – святая, зямная, прыгожая... Маці Божая...
Такімі прыгожымі радкамі з верша-ма­літвы Алеся Чо­­­бата віталі Маці Божую Кангрэгацкую 7 гадоў таму, у год каранацыі. Сапраўды, і сёння наша цудоўная Маці гоіць нашы душы, выцірае нашы слёзы, бласлаўляе нашы планы і мары.
   Сёлета ўсе парафіі Гродна прымалі ўдзел у начной адарацыі ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай. Асаблівай пашанай для нас, удзельнікаў малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай, было падрыхтаваць літургічныя чытанні і гадзіну адарацыі. Мы ўсе адчувалі гэтую асаблівую падрыхтоўку да свята Маці Божай... Цалкам скончана праца па аднаўленні галоўнага алтара, нанова пафарбаваны лаўкі, шмат кветак і новыя ўпрыгожанні ля алтара Маці Божай, начышчаныя да бляску воты вакол абраза... Гэта сапраўды цешыла нас. Але на апошняй перад святам сустрэчы малітоўнай групы наш духоўны кіраўнік кс. пробашч Ян Кучынскі папрасіў нас задумацца, які духоўны падарунак кожны з нас прынясе для Маці Божай Кангрэгацкай...
 

Ордэн піяраў перажывае Піярскі год пакліканняў

З жыцця Касцёла

2012 год. Колькі прадказанняў было зроблена на гэты год: пачатак III Сусветнай вайны, поўны крах эканамічнай сістэмы Еўропы, ну, і самае вядомае, – прадказанне племені Майя аб канцы Свету. Заўважылі? Ніводнай пазітыўнай навіны.
А вось Ордэн піяраў глядзіць у будучыню з сапраўдным жаданнем і чаканнем. 2012 – гэта ПІЯРСКІ ГОД ПАКЛІКАННЯЎ. У хуткім тэмпе сучаснага жыцця чалавек не можа і не хоча спыніцца, каб паглядзець на свой шлях у паўсядзённасці. Айцы піяры заахвочваюць усіх, а асабліва моладзь, прыслухацца не да свайго эгаістычнага жадання, а да сапраўднага голасу Бога.
 

У ПІЛІГРЫМЦЫ ВЕРЫ ДА МАРЫІ

З жыцця Касцёла

Вернікі на каленях нясуць інтэнцыі да Маці Божай Тракельскай Гісторыя цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай налічвае каля 500 гадоў. Сёння, як і стагоддзі таму, гэты абраз прыцягвае тысячы вернікаў, якія прыносяць Марыі ў малітве свае просьбы, надзеі, раны, прабачэнні. З 1994 года ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч абвясціў мясцовы касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі дыяцэзіяльным санктуарыем, куды штогод у першую суботу ліпеня накіроўваюцца пілігрымы з усёй дыяцэзіі. Сёлета ў Тракелі прыйшло каля 2000 вернікаў у пешых пілігрымках, а ва ўрачыстасцях 6-7 ліпеня прыняло ўдзел каля 15 тысяч чалавек.
Галоўную ўвагу ўсіх пілігрымаў прыцягвае цудатворны абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам. Лічыцца, што ён быў намаляваны ў канцы ХVI ст. Паводле адной з легенд, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 г., здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Езусам на левай руцэ. Сваёй правай далонню Марыя ахапіла левую, якая трымае Божага Сына. З правага боку ад Яе стаіць на каленях св. Казiмiр, заступнік гэтай зямлi, са зложанымі да малітвы рукамі. Выява св. Казіміра, якi вельмi шанаваў Маці Божую, была намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абраза ў другой палове ХVII ст. Гістарычныя хронікі і мясцовыя паданні распавядаюць пра шматлікія цуды і аздараўленні, якія здзейсніліся перад гэтым абразом. Выяву Марыі і Дзіцятка пакрываюць металёвыя пасярэбраныя, а месцамі пазалочаныя шаты, упрыгожаныя трыма каронамi і сям’юдзесяццю шляхетнымi камянямi.
 

I Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі адбудзецца ў Гродне

З жыцця Касцёла

З 24 па 26 жніўня ў Гродне адбудзецца I Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі. Сімпозіум пройдзе пад дэвізам “Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачанне: католікі – мы тут ёсць!” Пра тое, чаму ўзнікла неабходнасць правядзення такой сустрэчы і што на ёй будзе адбывацца, мы распыталі кс. Паўла Салабуду, адказнага за правядзенне I Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Беларусі.
– Ксёндз Павел, як з’явілася ідэя кангрэса каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі?
    – У частых размовах з кс. аб-пам Тадэвушам Кандрусевічам, які адказвае за развіццё каталіцкіх СМІ ў Беларусі, мы не раз закраналі тэму таго, што трэба зрабіць Касцёлу, каб каталіцкія СМІ развіваліся далей. За апошні час можна заўважыць, што нашыя медыі пайшлі наперад: назіраецца развіццё каталіцкай прэсы, праводзіцца вялікая праца ў інтэрнэце, медыйная дзейнасць на радыё і тэлебачанні, штораз болей паўстае артыкулаў на рэлігійныя тэмы. Таму і ўзнікла такая думка, каб сустрэцца ўсім разам, каб супольнасць каталіцкіх журналістаў, якія працуюць у каталіцкіх і свецкіх СМІ, пазнаёмілася. Вельмі важна таксама абмяняцца поглядамі, думкамі. Напэўна, вынікі кангрэса дадуць новы кірунак нашай наступнай евангелізацыйнай працы ў медыях.
 

Як адкрыць Госпаду сваё сэрца?

З жыцця Касцёла

 а. Джэймс МанджакалАйцец Джэймс Манджакал прыехаў з рэкалекцыямі ў Рось 29 чэрвеня – 1 ліпеня. Яго прыезду чакалі чатыры тысячы вернікаў. Хтосьці
прыехаў на інвалідным вазку, хтосьці быў на мыліцах, з кійкамі, прывезлі паралізаваных, старых людзей і немаўлят, прыехалі цэлымі сем’ямі. Начутыя пра цуды ацалення, вернікі спадзяваліся пачуць і сваё імя падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту: “Юзаф, Ян, Ганна, праслаўляйце Бога, вы ацаліліся!” Як і сотням тысяч вернікаў па ўсёй зямлі, а. Джэймс раскрыў прысутным на рэкалекцыях у Росі таямніцу ацалення: “Адкрыйце свае сэрцы на Езуса. Госпад гатовы ў іх прыйсці”.
Гэтая простая ісціна аказваецца надзвычай цяжкай, каб увасобіць яе ў сваё жыццё. Чалавечы грэх, унутраныя раны, нашая слабасць, нявер’е, сумненні закрываюць нас ад дзеяння Святога Духа. Як я магу са сваім болем, смяротнай хваробай, глыбокай ранай стаць перад Хрыстом у Гостыі і паверыць, што Бог хоча майго ацалення, што Ён дае мне яго? А. Джэймс нястомна ездзіць па свеце і ўсім сваім служэннем спрабуе пераканаць: ацаленне магчымае, трэба толькі паверыць!
Што такое супраціўленне злога духа, а. Джэймс зведвае практычна штодня. Калі ён едзе куды-небудзь з рэкалекцыямі, абавязкова штосьці здараецца – ці хвароба, ці аварыя. Кожную раніцу а. Джэймс устае, робіць знак крыжа на ілбе і кожнай частцы свайго цела і загадвае злому духу адысці.
 

Старонка 105 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  232

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.