ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Запрашаем!!! асабліва міністрантаў

З жыцця Касцёла

І Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод ксяндзоў адбудзецца ў Лідзе. 26 лістапада ў спартыўным комплексе “Алімпія” разыграюць мяч каманды ксяндзоў з Гродна, Мінска і Віцебска, зборная манахаў, а таксама каманды клерыкаў з Пінска і Гродна. У праграме запланаваны конкурсы для балельшчыкаў і канцэрт музычных гуртоў.
Арганізатары гульняў пад­крэс­ліваюць, што перш за ўсё ўвесь гэты турнір арганізаваны на карысць пакліканняў. Запрошаны ўсе жыхары Ліды, а асабліва міністранты, каб кожны мог убачыць, кім з’яўляецца святар, што гэта чалавек малітвы, душпастар, але таксама і чалавек, які, напрыклад, любіць спорт і да т.п. Аб сваім удзеле ў Чэмпіянаце ўжо паведаміў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які, як мы ўсе добра ведаем, вельмі любіць спорт і сам ім займаецца. Як сказаў кс. Павел Салабуда, арганізатар турніру, “ён будзе пастаянна адбывацца ў апошні тыдзень літургічнага года і кожны год будзе ў іншай дыяцэзіі”.
 

Касцёл, які быў гаражом для трактараў

З жыцця Касцёла

Парафіяне з Міжэрычаў ушанавалі Год веры асаблівым спосабам. У нядзелю 21 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам пастара дыяцэзіі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ўзносілася малітва падзякі за 100 гадоў мясцовай святыні.
Юбілей 100-год­дзя касцёла з’яў­ля­ецца нештодзённай падзеяй, таму падрыхтоўка да яго працягвалася некалькі месяцаў. Не кожнае пакаленне перажывае такія святочныя дні, калі радасныя і цёплыя словы накіроўваюцца Гаспадару святыні – Хрысту. Там дзе Хрыстос, там і Касцёл, і чалавек. Касцёл звязаны з чалавекам, без Касцёла няма ні жыцця, ні сэнсу жыцця. У некаторых мясцовасцях, як, напрыклад, у Міжэрычах, усё жыццё чалавека круціцца вакол касцёла. А юбілей быў пацвярджэннем гэтага.
 

Папа наведаў дыяцэзію

З жыцця Касцёла

У дзень літургічнага ўспаміну бл. Яна Паўла II 22 кастрычніка ў Тракелях пад кіраўніцтвам Апостальскага нунцыя кс. аб-па Клаўдыа Гуджэроці ў касцёл былі ўнесены рэліквіі бл. папы Яна Паўла II, а ў другой палове дня ў Іўі ксяндзы біскупы Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка асвяцілі фігуру Яна Паўла II. Гродзенская дыяцэзія перажыла асаблівы Папскі дзень.
13 красавіка 1991 г. Ян Павел II заснаваў Гродзенскую дыяцэзію, “каб у Саюзе Савецкіх Рэспублік быў адноўлены каталіцкі Касцёл”. Затым той самы Папа прызначыў першага біскупа для новай дыяцэзіі. Ім стаў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Але, на жаль, падчас свайго зямнога жыцця Святы Айцец так і не наведаў Беларусь. Нягледзячы на тое, што ён добра ведаў, дзе знаходзіцца возера Свіцязь, што адбываецца ў Навагрудку і Гродне, яго нага ніколі так і не ступіла на гродзенскую зямлю. А ён так моцна гэтага хацеў...
 

Год Веры: моладзь супраць крызісу Веры

З жыцця Касцёла

“І сказалі Апосталы Пану: Павяліч нам веру” (Лк 17, 5). Просьба вучняў Хрыста адносіцца сёння да ўсіх вернікаў у цэлым свеце, да мяне і да Цябе. Сёння шмат гавораць пра эканамічны крызіс. Аднак, мала хто звяртае ўвагу на тое, што за шыльдай эканамічнага крызісу хаваецца яшчэ большая і небяспечнейшая праблема – крызіс веры і маралі хрысціян XXI стагоддзя. Каталіцкія Біскупы Беларусі заўважаюць: “З-за малой і нясталай веры ў многіх краінах са шматгадовай гісторыяй хрысціянства людзі жывуць у рэлігійнай і маральнай абыякавасці, удалечыні ад Божага слова, сакраментальнага жыцця і хрысціянскіх практык. Жывуць так, як быццам Бога ўвогуле няма, нават становяцца няверуючымі. У некаторых месцах, у тым ліку і ў Беларусі, пасля энтузіязму 90-х гадоў мінулага стагоддзя назіраецца стомленасць, зморанасць і страх перад абліччам складаных выклікаў сучаснасці”.
 

Чаму святарства? Бо гэта прыгожа і годна!

З жыцця Касцёла

У суботу 6 кастрычніка ўрачыста распачаўся новы навучальны год у Гродзенскай ВДС. Інаўгурацыйная ўрачыстасць, якая адбываецца ўжо 22 па ліку раз, распачалася а 10-й гадзіне з прывітальнай прамовы Яго Эксцэленцыі ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча.
Семінарыйную суполь­насць прафесараў, вык­лад­чыкаў, духоў­ных айцоў і наву­чэнцаў ксёндз біскуп Аляксандр назваў ад­ной вялікай сям’ёй. У сваіх разважаннях ксёндз біскуп спыніўся на словах малітвы, якую “нам даў сам Езус Хрыстус”: “Ойча наш, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі”. Гэтую малітву штодня разам адмаўляе ўся семінарыйная супольнасць. І паколькі кожны чалавек ад моманту хросту мае падвойнае грамадзянства – зямное і нябеснае, якім кіруе Бог Айцец, то словы “Ойча наш, прыйдзі Валадарства Тваё” заўсёды будуць гучным заклікам, просьбай аб шчасці ў сям’і, шчасці ў гэтай супольнасці, дзе трэба адказваць на запрашэнне Хрыста “Ідзі за мной”. Але адказваць не словам, а ўчынкам і праўдай, прасцей кажучы – фармацыяй духа, сэрца і волі, – працягваў Яго Эксцэленцыя.
 

Старонка 102 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.