ГРОДНА
Аўторак,
28 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
Год веры і хворыя
Кожны чалавек у сваім жыцці меў дачыненне з цярпеннем, звязаным з нейкай фізічнай хваробай, і гэты час цярпення, хваробы або іншых цяжкіх перажыванняў з’яўляецца адначасова часам выпрабавання веры. Многія людзі праходзяць праз гэтае выпрабаванне пераможцамі, і іх вера ўзмацняецца. Іншыя не вытрымліваюць і з балючым досведам аддаляюцца ад Бога.
Хворыя, якія не могуць працаваць, а часам нават уставаць з ложка, вельмі часта маюць пачуццё, што яны непатрэбныя ці што яны з’яўляюцца цяжарам для іншых. Да болю, які прыносіць сама хвароба, дадаецца духоўнае цярпенне, выкліканае пачуццём слабасці і бездапаможнасці.
“Хвароба можа прыводзіць да неспакою, да замыкання ў сабе, часам нават да роспачы і бунту супраць Бога, але яна таксама можа стаць шляхам да большай сталасці, можа дапамагчы лепш распазнаць у сваім жыцці тое, што не вельмі істотна, каб звярнуцца да таго, што істотна. Вельмі часта хвароба пабуджае да пошукаў Бога і вяртання да Яго” (ККК 1501). †

А. Караль Барнась CSsR адзначаны медалём “Pro Ecclesia et Pontifice”
А. Караль Барнась CSsR aтрымаў крыж за заслугі “Pro Ecclesia et Pontifice”, які быў прызначаны Святым Айцом Бенедыктам XVI па прапанове гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча ў доказ прызнання заўзятай апостальскай працы ў Беларусі. Такім чынам ксёндз біскуп хацеў адзначыць яго 20-гадовы ўклад у жыццё Гродзенскай дыяцэзіі, падкрэсліваючы, што даручаныя яму задачы а. Караль выконваў з вялікім запалам.
Айцец Барнась працаваў пробашчам у Вялікіх Эйсмантах і Занявічах у Беларусі на працягу 20 гадоў. Быў таксама дзеканам дэканата Вялікая Бераставіца. Такімі словамі ўспамінае ён пачатак сваёй службы на Гродзеншчыне: “Я прыехаў 27 мая 1990 года ў шляхецкую парафію Вялікія Эйсманты, якая знаходзіцца ў 50-ці км на поўдзень ад Гродна. У плябаніі на той час месцілася бальніца, таму я пасяліўся ў цёткі Камілы. У мяне было два пакоі – спальня і зала. Да гэтага часу прыязджаў святар з суседняй парафіі. Праз пару дзён я атрымаў у дадатак яшчэ дзве парафіі – Занявічы і Вялікую Бераставіцу (раённы цэнтр). Гэтыя тры парафіі складаюць звыш 60 км у даўжыню. На дадзенай тэрыторыі было каля 3500 католікаў. Дадайце да гэтага яшчэ дзве капліцы, дзе св. Імша праводзілася кожную нядзелю і святы. (...) Парафіі Вялікія Эйсманты і Занявічы шляхецкія, гэта значыць, людзі лічаць сябе палякамі, размаўляюць на польскай мове, прывязаны да Касцёла, захоўваюць звычаі і традыцыі свайго народа”. †
Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў Гродне
Сёлета Бэтлеемскі агонь супакою ў гродзенскай катэдры сустракаў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці разам з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі таксама вернікі з шматлікіх парафій Беларусі, каб пасля перадаць святло супакою ў свае храмы.
Ксёндз арцыбіскуп завітаў у Гродна, каб сустрэцца са святарамі. Сустрэча агню і стала адным з пунктаў гэтай праграмы. Па словах Яго Эксцэленцыі, у традыцыі сустрэчы агню з Бэтлеема ён удзельнічае ўпершыню.
Агонь з Бэтлеема ў гродзенскую катэдру ўрачыста перадалі беларускія харцэры, якія ў сваю чаргу прынялі яго на беларуска-польскай мяжы ад польскіх харцэраў пры падтрымцы Генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Хадкевіча. †

Сказаць Езусу “так”
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі а 12-й гадзіне ў гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні прэзбітэрату дыякану Паўлу Аляскевічу з пар. Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне, а таксама пасвячэнні дыяканату клерыкам: Юрыю Ясевічу з пар. св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях, Паўлу Эйсманту з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне і Яну Кузюку з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы. Усе новапасвечаныя з’яўляюцца выхаванцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Перад пасвячэннямі кандыдаты ўдзель- нічалі ў рэкалекцыях, падчас якіх духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі тлумачыў і набліжаў ім сутнасць дыяканскай і святарскай паслугі, а таксама абавязкі, якія вынікаюць з прыняцця гэтых пасвячэнняў. †
Асвячэнне пляцоўкі ў Смаргоні
У суботу 17 лістапада а 12-й гадзіне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў пляцоўку пад будаўніцтва новага касцёла ў Смаргоні.
У гэтай важнай для мясцовай супольнасці падзеі ўдзельнічала шмат святароў з дыяцэзіі і з-за яе межаў, а таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўлад на чале з кіраўніком Смаргонскага райвыканкама спадаром Мечыславам Гоем.
Пасля прывітання прысутных кс. біскуп асвяціў крыж, а затым вернікі новаўтворанай парафіі прынялі ўдзел у святой Імшы і асвячэнні зямельнага надзелу.
Паводле слоў кс. Дзмітрыя Урбановіча, пробашча парафіі, будаўніцтва святыні з’яўляецца праяўленнем глыбокай веры жыхароў Смаргоні і імкненнем людзей аддаваць хвалу Богу ў належным месцы, а таксама выразам глыбокай удзячнасці за пантыфікат бл. Яна Паўла ІІ. Душпастар новай парафіі заклікаў таксама ўсіх людзей добрай волі, а асабліва жыхароў Смаргоні, каб добрыя справы на хвалу Богу і духоўную карысць чалавека яны ажыццяўлялі супольна, у духу братэрства і ўзаемнай любові. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 100 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 218 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.