ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

23 верасня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊

Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, каб весці Божы люд да Пана і абвяшчаць Добрую Навіну, здароўя, радасці і цудоўнага плёну на ніве Хрыста.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Прагну ад усяго сэрца падзякаваць маім Дарагім Парафіянам і людзям добрай волі, якіх я сустрэў падчас сваёй пяцігадовай паслугі ў адэльскай парафіі. Не атрымаецца пералічыць усіх, хто актыўна і аддана падтрымліваў мяне ў маёй паслузе на карысць Божага Валадарства і евангелізацыі, якую мы праводзілі ў розных сферах нашай супольнай працы. Няхай добры Бог блаславіць Вас і Вашых бацькоў за працу і самаадданасць, а св. Антоній няхай заўсёды Вамі апекуецца.
З малітвай кс. Валерый Быкоўскі (Хачу паведаміць, што 23 верасня ў Вашай інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша.)
 

9 верасня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
ДЗЯКУЕМ!
Кс. Алег Канановіч на працягу апошняга года працаваў у рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. згодна з рашэннем кс. б-па Аляксандра Кашкевіча быў накіраваны на вывучэнне дагматычнай тэалогіі ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт у Польшчы. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Алегу за евангелізацыйную працу на старонках нашай газеты, за прысвечаны час і намаганні. Жадаем дароў Святога Духа і выдатных поспехаў у вучобе. Няхай Бог бласлаўляе Вас на далейшым святарскім шляху.
Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам

◊◊◊
ВІТАЕМ!
Кс. Ян Раманоўскі па рашэнні кс. б-па Аляксандра быў накіраваны на дапамогу ў рэдакцыйнай працы газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. скончыў ВДС у Гродне. Выконвае абавязкі вікарыя ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Кс. Яну жадаем плённай працы ў абвяшчэнні Хрыста на старонках нашай газеты. Няхай Бог адорыць Вас патрэбнымі дарамі ў выкананні новых абавязкаў на карысць Касцёлу і людзям.
Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам
 

22 ліпеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Пузыну з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Ашмян

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Субелю ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і блаславёны плён. Жадаем здароўя, сілы, супакою і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Сурвілішак
 

8 ліпеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанай спадарыні Марыі Кучынскай з нагоды 70-годдзя перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Няхай Бог адорвае Цябе сваёй міласэрнасцю, а Святы Дух сваімі дарамі. Шчасці Божа.
Дзеці з сем’ямі
◊◊◊
Дарагой маме, бабулі і прабабулі Караліне Ядкоўскай з нагоды Юбілею 90-годдзя сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, 100 гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення
жадаюць сыны і дочкі з сем’ямі

 

24 чэрвеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну ў дзень св. Заступніка складаем мноства гарачых пажаданняў: здароўя, шчасця, шмат Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама выдатнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шмат радасці ў выкананні святарскай паслугі і рэдактарскай працы, сіл у пераадольванні цяжкасцей, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка на кожны дзень жыцця.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

 

10 чэрвеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Мар’ян Хаменя! З нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў, якія Вы прынялі з рук Святога Айца Яна Паўла II, перасылаем букет сардэчных пажаданняў, злучаных з малітвай: здароўя і шчасця, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар, задавальнення і радасці ад святарскай паслугі. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і ўдзеліць бласлаўленне сваіх шчодрых ласкаў, апекі св. Заступніка, дароў Святога Духа, а Маці Божая Беззаганная, якая топча вужа, няхай захоўвае ад няшчасцяў. Няхай наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Ксяндза, якога нам паслаў Бог. Пане Божа, узнагародзь Бацькоў за Сына – Святара.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Мураве з нагоды 25-годдзя святарства шмат Божых ласкаў, святла Святога Духа, а таксама здароўя, радасці і ўсмешкі на кожны дзень
жадае парафіянка з Шынкаўцаў

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Антонію Ханько з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады, шмат Божай радасці, супакою, святла Святога Духа і няспыннай апекі Панны Марыі.
Вернікі з Жалудка
 

Старонка 40 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.