ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

2 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, няспыннай апекі св. Заступніка, людской дабрыні, а таксама шмат радасці на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Айцам: Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра, шчодрых дароў Святога Духа і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Ваша душпастарская праца прыносіць Вам радасць і задавальненне, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа.
Вернікі з капліцы Нямнова
 

16 лютага 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваша пастарская паслуга будзе пазначана моцай і ўсімі дарамі Святога Духа, Маці Божая няхай заўсёды моцна трымае Вас за руку і асцерагае ад зла, а здароўе і цярплівасць няхай ніколі Вас не пакідаюць, каб Вы без перашкод маглі ісці да найважнейшай мэты хрысціянскага жыцця – святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана. Маці Божая няхай атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі, а св. Заступнік сцеражэ ў кожную хвіліну жыцця.
З павагай парафіяне са Станевічаў
 

2 лютага 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды атрымання біскупскай сакры перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа.
Вернікі з Перстуні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды біскупскіх пасвячэнняў перасылаем свае сардэчныя віншаванні і пажаданні ўсяго самага найлепшага. Няхай Пан адкрые перад Вамі новыя гарызонты, каб Вы засцерагалі свет, які прагне святла, любові і праўды, каб былі соллю зямлі і святлом свету. Святы Юзаф няхай дапамагае Вам кожны дзень, а Маці Божая засцерагае ад усялякага зла.
“Маргарытка” з пар. Беняконі
 

19 студзеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Новага года жадаем здароўя, шчасця і апекі Маці Божай. Няхай Ваша святарства будзе напоўнена радасцю, дабрынёй і недзеяй, а навокал будуць добразычлівыя людзі. Дзякуем Вам за тое, што напаўняеце нашыя сэрцы верай і любоўю.
Удзячныя парафіяне са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, шмат здароўя, моцы і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень, а Бог адорвае ўсімі ласкамі. Шчасці Божа.
Парафіяне з Перстуні
 

5 студзеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, прыносячы спакой у сэрца і ўсмешку на твар, моцна трымае Вас за руку і вядзе прамой і самай прыгожай сцежкай да Пана. Святы Дух няхай няспынна чувае над Вамі, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця. Шчасці Божа.
З павагай рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, моцнай надзеі і стойкасці ў выкананні пастарскай паслугі. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даручыў здзяйсненне такой нялёгкай і адказнай паслугі, адорвае Вас усімі ласкамі і такім неабходным бласлаўленнем, а кожны перажыты дзень няхай становіцца чарговым крокам, што набліжае Вас да святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

22 снежня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Езус заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сілы ў службе Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Найсвяцейшая Маці няхай ахінае Вас сваёй апекай і ахоўвае ад зла.
З павагай рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства ласкаў ад Божага Дзіцятка, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою на кожны дзень жыцця.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
 

Старонка 34 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  233

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.