Ці з’яўляецца сужэнская здрада падставай для разводу?
Кс. Максім Бачарнікаў паводле grodnensis.by
16 чэрвеня 2019
|
“А Я кажу вам: кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужалоства, а хто ажэніцца з разведзенаю, той чужаложыць” (Мц 5, 32). Чытаючы дадзены фрагмент з Евангелля, можа ўзнікнуць уражанне, нібы нявернасць, дапушчаная праз жанчыну, неадхільна караецца аддаленнем, разводам. Такую выснову чалавек робіць, калі даслоўна, літаральна ўспрымае Божае слова, не зважаючы на герменеўтыку евангельскіх тэкстаў, г. зн. калі не бярэ пад увагу сацыяльныя абставіны, культуру, спецыфіку сужэнскіх адносін таго перыяду. †