ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Адкуль я магу ведаць, што Бог прызывае мяне да святарства?

Задай пытанне

Гісторыя кожнага святарскага прызвання з’яўляецца невымоўнай гісторыяй дыялогу паміж Богам і чалавекам, паміж любоўю Бога, які прызывае, і свабодай чалавека, які з любоўю Яму адказвае. Найбольш прыкметна гэта было адлюстравана на прыкладзе прызвання дванаццаці апосталаў. Адсюль пакліканне з’яўляецца Божым дарам, а не правам чалавека, таму нельга разумець святарскае прызванне як звыклае вылучэнне чалавека.
    Ты спытаеш: “Ці я пакліканы, ці менавіта мяне прызывае Хрыстус?” А я спытаю ў цябе, малады сябар: “Чаму менавіта ты задаеш такое пытанне?”, “Адкуль “чэрпаеш” змест аналагічнага пытання і адкуль ведаеш такія словы, якія ты не чуў у школе ці на дыскатэцы?” Я падкажу табе: “Паколькі ты доўга вядзеш дыялог з Хрыстом і тваё сэрца настроена на хвалі Хрыстовага закліка: “Ідзі за Мной!” (Мц 4, 19). Запытайся ў свайго калегі з класа: “Ці ён чуе падобны заклік, ці яго сэрца турбуюць такія думкі?” Ён проста адкажа табе, што не ведае, пра што ты гаворыш. Не здзіўляйся гэтаму, бо проста твой калега не чуе гэтага прызыва “Ідзі за Мной!”. У адносінах да яго ў Бога ёсць іншыя планы, іншае пакліканне, да якога Ён пакліча яго ў свой час. І тут мы вяртаемся да твайго пытання: “Ці я з’яўляюся пакліканым, і ці Хрыстус прызывае мяне?”
 

Кім быў ксёндз Ян Мокжэцкі?

Задай пытанне

Ян Мокжэцкі нарадзіўся ў 1860 г. у сям’і землеўласніка ў Лідскім павеце. Вучыўся ў другой гімназіі і Духоўнай семінарыі ў Вільні, адкуль быў накіраваны на дальнейшае навучанне ў Духоўную акадэмію ў Пецярбург. Пасля яе заканчэння ў 1885 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. Як малады святар спачатку ён стаў вікарыем у Бэрнардынскім касцёле, а пазней вікарыем у парафіі св. Яна ў Вільні.
    Ксёндз Ян Мокжэцкі, маючы 29 год і 4 гады святарства за плячамі, стаў працаваць пробашчам у Ліпнішках (1889 г.), дзе на працягу 16 год і заставаўся. З 1890 г. стаў дзеканам дэканата Вішнева. Тым часам ён атрымаў за старанную працу тытул ганаровага каноніка віленскай капітулы. 14 ліпеня 1890 г. пасля таго, як кс. Ян стаў пробашчам, адбылася вялікая трагедыя ў парафіі – згарэў драўляны парафіяльны касцёл св. Ганны ў Ліпнішках. Пасля гэтага кс. Мокжэцкі стараўся атрымаць дазвол у тагачасных улад на будаўніцтва новага касцёла. А калі гэты дазвол быў атрыманы 1 мая 1894 г., то святар пачаў будаўнічыя працы. Парафія (налічвала тады каля 7500 вернікаў) пад кіраўніцтвам свайго пастыра з вялікім запалам уключылася ў будаўніцтва новага касцёла, складаючы дабравольныя грашовыя ахвяраванні, выконваючы працы задарма. Уладальнік маёнтка ў Ліпнішках Станіслаў Вольскі прызначыў дзеля гэтай мэты будаўнічы матэрыял, асабліва драўніну. І праз няпоўныя 6 год ад пачатку будаўніцтва касцёла, а менавіта 1 лістапада 1900 г. кс. Ян Мокжэцкі яго асвяціў.
   

Ці можна займацца боксам?

Задай пытанне

У сучаснай культуры асабліва значнай з’явай з’яўляецца спорт. Ён займае ўсё большае месца ў індывідуальным і грамадскім жыцці. Адсюль ўсё больш расце зацікаўленасць спартыўнай тэмай. Несумненна, ён, у добрым разуменні гэтага слова, з’яўляецца чымсьці пазітыўным, таму што служыць развіццю чалавека. Ён карысна ўплывае на здароўе, самаадчуванне і выгляд людской істоты. У грамадскім жыцці выконвае забаўляльную функцыю, дае магчымасць пачуць сваю прыналежнасць да грамадства, захапляе ўяўленне і эмоцыі. Сёння людзі, схільныя займацца спортам, часта шукаюць у ім захаплення, рызыкі, прыгоды і задавальнення, праверыць свае магчымасці, а таксама жадаюць супольнасці з іншымі, таварыства.
    Сёння спартыўныя тэмы (так як і ўсе іншыя тэмы) у этычным аспекце ацэньваюцца па-рознаму. На першы план выходзяць два галоўныя матывы – гэта праблема здароўя, а таксама фінансавыя аспекты, звязаныя са спартыўнымі дасягненнямі, таксама з ужываннем недазволеных допінгавых сродкаў.
   

Як супрацьстаяць небяспечнай з’яве сектаў?

Задай пытанне

Шукаючы метадаў барацьбы з сектамі, у першую чаргу трэба выкарыстаць сродкі, што дае нам Касцёл, якога не перамогуць ніякія сілы зла, нават, калі б яны былі шатанскага паходжання, а што ўжо гаварыць пра секты, выдуманыя звыклым смяротным чалавекам.
    Трэба пачаць з таго, што перад абліччам секты мы павінны быць перш за ўсё католікамі –хрысціянамі. Аднак нялёгка прыходзіцца супрацьстаяць рэлігійным аргументам сектантаў, калі мы не ведаем уласнай веры, калі інтэлектуальны кантакт нашага розуму з праўдамі веры закончыўся стандартнымі фразамі катэхізма, што засталіся пасля падрыхтоўкі да Першай св. камуніі. Адзін з асноўных абавязкаў ў дачыненні да нашай веры з’яўляецца яе паглыбленне, актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці Касцёла, вывучаючы Святое Пісанне, чытаючы рэлігійную літаратуру і каталіцкі друк, як і дзелячыся ўсім гэтым з іншымі.
   

Аб цнотах

Задай пытанне

Кс. Антоній ГрэмзаСучасныя людзі любяць слухаць аповеды на сенсацыйныя тэмы, а апошняга хапае па тэлебачэнні і ў друку. Нас палохаюць навіны аб злачынствах. Можна сказаць, што сёння мы прызвычаіліся да зла, што нас акружае. Усё радзей можна пачуць “голас” дабра. На фоне ўсяго гэтага варта ўспомніць пра цноты, без чаго складана ўявіць сабе жыццё кожнага хрысціяніна. Пастаянная гатоўнасць хрысціяніна да дабра, што называюць цнотай, застаецца антыподам прызвычаення да зла. Цнота – гэта няспынная здольнасць рабіць дабро. Бог застаецца заўжды найвышэйшым дабром у кожным выпадку і ў праявах хрысціянскага жыцця. Працягваючы размову пра Яго ўздзеянні на чалавека, трэба сказаць, што Творца апярэджвае людскую істоту і надзяляе яе сваімі духоўнымі дарамі ў сакрамэнце Хросту. Перш чым хрысціянін усвядоміць, што ён верыць у Бога, любіць Яго і бязмежна Яму давярае, Творца сам першы запаўняе жыццё хрысціяніна верай, надзеяй і любоўю. Дзякуючы гэтаму кожны ахрышчаны носіць у сабе схаваныя духоўныя схільнасці будаваць сваё жыццё ў пастаяннай сувязі са сваім Творцам.
   

Старонка 47 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.