ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Што сімвалізуе пальма?

Задай пытанне

кс. Павел СалабудаУ Пальмовую нядзелю ўсе мы адпраўляемся ў святыню, трымаючы ў руках пальму. Часам яшчэ можна пачуць, што Пальмовую нядзелю называюць таксама “красавіцкай” або “вербнай”. У гэты дзень мы пачынаем святкаванне Вялікага тыдня. У гэты дзень Хрыстус прыбывае ў Ерузалем. Трэба падкрэсліць, што пра гэта пішуць усе евангелісты: трыумфальны ўезд нашага Збавіцеля для ажыццяўлення сваёй пасхальнай містэрыі. Гэта - прадвесце таго “нябеснага Ерузалема”, у які ўвядзе нас Хрыстус, калі “з моцай і ў велічы” прыйдзе ў хвале пад канец свету.
   Менавіта гэта сімвалізуе працэсія з пальмамі, у якой мы ідзём за Хрыстом-Валадаром. Пальма з’яўляецца сімвалам адраджэння жыцця, а таксама сімвалам ушанавання і супакою. Пальма ў Бібліі - сімвал усяго ўзвышанага і высакароднага. У мірны час пальма была для хрысціяніна сімвалам перамогі і ўзнагароды, атрыманай пасля смерці (пар. 2 Цім 4, 7).
 

Ці правільна казаць: “Заплаціць за св. Імшу?”

Задай пытанне

Часта ў касцёле можна пачуць ад вернікаў такія надзённыя пытанні: “Колькі трэба плаціць за св. Імшу і святыя сакрамэнты?”, “Колькі каштуе тое ці іншае дзеянне святара ля алтара?”
    Пасля ўсведамлення таго, чым з’яўляецца святая Імша і святыя сакрамэнты, адкрываецца ўся недарэчнасць тых ці іншых пытанняў такога роду. Сёння, у выніку разнастайных грамадскіх змен, калі існуе спакуса паставіць “святыя” справы ў адзін рад з іншымі людскімі заняткамі, пачынае панаваць маркетынгавае мысленне, якое, на жаль, датычыць таксама і святых сакрамэнтаў.
    У апісанні ўстанаўлення Езусам Эўхарыстыі або святых сакрамэнтаў мы не сустрэнем ніякай катэгорыі аплаты. Між тым, у Эўхарыстыі ўзнаўляецца сам Хрыстос і Яго Крыжовая Ахвяра, якая некрывавым спосабам ажыццяўляецца святаром пасля смерці Хрыста. Праз веру мы пазнаём, што падчас удзялення хросту хрысціць сам Хрыстос. Нам не хапіла б фінансавых сродкаў на ўсёй зямлі, калі б Езус не даваў сваіх ласкаў дарма. Ён сам заплаціў за нас цаной сваёй збаўчай смерці на крыжы. Ён зрабіў вартасць кожнай св. Імшы бясцэннай.
   

Як распазнаць, ці можна чытаць гэтую рэлігійную кнігу?

Задай пытанне

Калі мы бяром у рукі кнігу рэлігійнага зместу, то на адной з першых старонак можам сустрэць слова “іmprimatur”. Што яно азначае? Тэрмін “imprimatur” з’яўляецца формай лацінскага дзеяслова “imprimere” (адбіць, надрукаваць), таму гэты тэрмін тлумачыцца як “няхай будзе адбіта, дазволена друкаваць”. Гэта звыклая формула духоўнага кіраўніка, якая дазваляе аддаць у друк нейкую напісаную працу. Перш за ўсё гэта датычыцца асабліва важных прац рэлігійнага зместу. Выкарыстоўваючы гэтую формулу, адказная за рэлігійнае навучанне асоба ўказвае на тое, што змест гэтай працы адпавядае дактрыне Каталіцкага Касцёла. Сёння, калі ў кнігарнях і бібліятэках вельмі шмат разнастайных выданняў рэлігійнага зместу (у тым ліку і часопісаў), варта звяртаць пільную ўвагу на тое, ці выбранае выданне згодна з верай, ці не нясе ў сабе яўнага ці схаванага рэлігійнага фальшу. І ў гэтым нам дапамагае менавіта тэрмін “imprimatur”. Перш за ўсё гэта датычыцца выданняў Святога Пісання. Тым больш, што вакол нас ёсць шмат сектаў, якія раздаюць ці прадаюць розныя версіі Бібліі, часта змененага зместу, дапасаваныя менавіта да свайго вучэння.
   

Медыцына: межы дазволенага

Задай пытанне

У Францыі распачалася прадукцыя “дзяцей-лекаў”. Першае такое дзіця нарадзілася 26 студзеня (2011г.) у сужэнстве, якое пакутавала на генетычнае захворванне крыві (beta thalassemia). Шляхам прэнатальнага адбору (метадам “in vitro”) генетыкі спачатку зрабілі больш за дзесяць асоб. Пасля тэсціравання медыкі выбралі некалькі найбольш здаровых дзяцей, а іншых пазабівалі. Пасля забілі і “лепшых”, пакідаючы жыццё “найлепшаму”. Бацькі назвалі яго Umut-Talha (па-турэцку - “наша надзея”).
    Медыйная кампанія, арганізаваная прыхільнікамі генетычнай інжынерыі чалавека, з захапленнем распавядае пра шчаслівых бацькоў здаровага дзіцяці. Але чамусьці зусім замоўчвае, якім коштам яно было народжана. Каб на свет прыйшло “аптымальнае” (паводле меркавання біятэхнолагаў) дзіця, трэба было стварыць, а пасля забіць некалькі дзесяткаў чалавек.
    На гэтую падзею рэзка адрэагавала Канферэнцыя Епіскапату Францыі, адразу ж склікаючы прэс-канферэнцыю. Арцыбіскуп Рэнэ П’ер д’Арнэла (адказны за справы біяэтыкі) выступіў з вострай крытыкай ператварэння чалавека ў інструмент біятэхналогій, а тым больш - у лекавы матэрыял. Іерарх заўважыў, што гэтая падзея перакрэслівае не толькі прынцыпы рэлігіі ці гуманізму, але і Міжнародную канвенцыю правоў чалавека.
   

“Таямніца шчасця” – што гэта?

Задай пытанне

Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў. Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.
    Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 г. у Швецыі ў багабаязнай сям’і. Яна паходзіла з княжацкага роду. Неўзабаве пасля яе нараджэння памірае маці, выхаваннем займаюцца зычлівыя цёткі. На працягу першых трох год свайго жыцця дзяўчынка не магла вымавіць аніводнага слова. З дзіцячага ўзросту Брыгіта адзначалася асаблівай пабожнасцю. Праз некаторы час да яе вяртаецца здольнасць гаварыць. Брыгіта шмат часу прысвячала малітве і духоўным практыкаванням. Дзесяцігадовай дзяўчынкай яна прысніла сон. Ёй здавалася, што яна бачыць Езуса, прыбітага да крыжа, параненага і сплываючага крывёй. Сон вельмі ўразіў Брыгіту і надоўга застаўся ў яе свядомасці. Яна прысвячае сваё жыццё роздуму пра пакуты Хрыста. Маладой дзяўчынай яна ўзяла шлюб з Ульфам Гудмарсонам. Нарадзіла васьмёра дзяцей, у тым ліку і сваю духоўную спадкаемцу св. Кацярыну, названую Шведскай. Брыгіта атрымала ад Бога дар прароцтва. Яна прадказала Божыя кары для шведскага караля, а таксама прасіла папу Інакенція VI, а пазней Урбана V вярнуцца ў Рым. Яна будуе кляштар і імкнецца зацвердзіць ордэн брыгітак. Памірае ў прадказаны ёю дзень у 1373 г., а праз пяць год быў зацверджаны ордэн сёстраў-брыгітак. Праз 18 год пасля смерці яна была вынесена на алтары. Папа Бэнэдыкт XVI акрэслівае верагоднасць аб’яўленняў св. Брыгіты. Святая дала штуршок ушанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Яго балеснай пакуты.
   

Старонка 45 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.