ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Што такое каляда?

Задай пытанне

кс. Антоні ГрэмзаАд свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам. Звычай наведвання сямей і кватэр душпастырамі традыцыйна працягваецца да распачацця перыяду Вялікага посту. У залежнасці ад колькасці сямей у парафіі і ад рашэння святароў, душпастыр можа прызначыць каляду на іншы перыяд. Гэта перш за ўсё датычыцца гарадскіх парафій, дзе немагчыма наведаць сем’і пасля Божага Нараджэння.
    Каляда звязана з перыядам Божага Нараджэння толькі назвай і можа памылкова асацыіравацца са спяваннем калядных песень. Яна, незалежна ад літургічнага перыяду, з’яўляецца душпастырскай падзеяй. Да таго, каб вернікі ўспрымалі каляду ў душпастырскім духу, павінен заахвоціць душпастыр падчас нядзельных аб’яў. Вернікі могуць самі запрасіць святара наведаць іх кватэру. Гэтым яны публічна выражаюць веру ў тое, што адносна іх вызначаны душпастыр выконвае павучальнае і асвячальнае заданне Хрыста і Яго Касцёла.
 

Калі нарадзіўся Хрыстос?

Задай пытанне

Шматвечная хрысціянская традыцыя звязвае нараджэнне Езуса Хрыста з днём 25 снежня 1 г. да н.э., але вынікі гістарычных даследаванняў (якія вядуцца ад XIX стагоддзя) пярэчаць гэтай традыцыі. Верагодней усяго Езус Хрыстус нарадзіўся паміж 8 і 4 г. да н.э. ці ў 2 г. да н.э. Калі ідзе гаворка пра дакладную дату, то дадзеныя з Евангелля (пастухі і статак пад чыстым небам) выключаюць зімовую пару.
    Адзіныя крыніцы, якія дазваляюць прыблізна вызначыць час нараджэння Езуса, гэта два Евангелля Навага Запавету: св. Мацвея і св. Лукі. Іншыя новазапаветныя Евангеліі нічога на гэтую тэму не ўзгадваюць. Праблема, з якой спатыкаюцца гісторыкі, што даследуюць абедзве крыніцы, гэта разыходжанні ў гэтых версіях. Згодна з Евангеллем паводле св. Мацвея (Мц 2, 1), Езус нарадзіўся яшчэ калі жыў цар Ірад, а ў Евангеллі паводле св. Лукі (Лк 2, 1) Езус нарадзіўся падчас перапісу насельніцтва, калі ўладаром Сірыі быў Квірыній. З іншых крыніц мы ведаем, што Ірад памёр у 4 г. да н.э., а Квірыній правёў перапіс насельніцтва на мяжы 6 і 7 гадоў н.э.
   

Што такое вянок Адвэнту?

Задай пытанне

У Адвэнце ёсць шмат добрых традыцый. Адной з іх з’яўляецца змяшчэнне ў нашых касцёлах у першую нядзелю Адвэнту адвэнтавага вянка, у якім знаходзяцца чатыры сімвалічныя свечкі. Аўтарам гэтай формы пабожнасці з’яўляецца пратэстанцкі тэолаг і грамадскі дзеяч Джон Віхэрн (1808 - 1881) з Гамбурга.

    12 верасня 1833 г. пастар Джон Віхэрн адкрыў у сваім родным гора-дзе школу-прытулак для сірот. Гэта была першая з яго дабрачынных спраў. Потым Віхэрн заснаваў шмат падобных устаноў. Пастар вельмі клапаціўся пра выхаванне сваіх падапечных. Ён хацеў, каб дзеці адчувалі сябе як у сям’і. У Адвэнце 1839 г. яму прыйшла ідэя, як змяніць аздабленне пакоя, каб дадаць настрою, які б спрыяў малітве. Ён зрабіў своеасаблівы вянок. На краі кола дыяметрам 2 метра змясціў 24 маленькія свечкі. Кожную з іх трэба было запальваць у чарговы звычайны дзень Адвэнту. Вакол гэтага вянка падапечныя пастара штодзённа збіраліся на супольныя малітвы, сустрэчы і спевы.
    Пастар жа перанёс сваю ідэю ў іншыя нямецкія гарады. Ён падчас Адвэнту запрашаў людзей на штонядзельныя разважанні. Таму выгляд вянка трохі змяніўся. Замест 24-х свечак ён змяшчаў толькі чатыры, якія азначалі чатыры нядзелі Адвэнту. Звычай рабіць адвэнтавы вянок вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй Германіі, а потым і па ўсім свеце.
   

Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі

Задай пытанне

З цягам часу, калі св. Імшу пачалі адпраўляць непасрэдна за некаторых памерлых (ці жывых), дыптыхі замянілі ўспамінамі (“mementa”), якія ўжо не ўключалі імён усіх вернікаў, якіх успамінае Касцёл, а толькі імя аднаго ці некалькіх пазначаных. У сучаснай літургіі “mementa” захаваліся, напрыклад, у I эўхарыстычнай малітве (Рымскі Канон): перад кансэкрацыяй ксёндз пералічвае імёны жывых блізкіх людзей, затым заклікае святых, а пасля перамянення пералічвае імёны памерлых, за якіх моліцца, і зноў звяртаецца да святых.
    Усё ж адмененая цырымонія чытання доўгіх спісаў памерлых захавалася, але, можна сказаць, была як бы адсунута ўбок св. Імшы (нп., на самы яе пачатак, як інтэнцыя св. Імшы).
    Сённяшнія выпамінкі з’яўляюцца працягам старажытных дыптыхаў і маюць падобны сэнс. Яны з’яўляюцца выражэннем любові і еднасці ўсяго Касцёла: пілігрымуючага па зямлі і таго, які ўжо перайшоў мяжу смерці. Запісваючы імёны памерлых на памінальных картках, а затым чытаючы іх, мы выказваем надзею, што яны такім чынам упісваюцца ў Божую кнігу жыцця. Выпамінкі маюць вялікае значэнне, таму што яны, як у старажытнасці, так і сёння, звязаны з Эўхарыстыяй. У інтэнцыі памерлых, запісаных на памінальных картках, адпраўляецца св. Імша.
   

Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі

Задай пытанне

Набліжаецца лістапад – месяц нашай асаблівай духоўнай сувязі з памерлымі і малітвы за іх. Касцёл ад пачатку сваёй гісторыі ахінае асаблівай малітоўнай апекай душы памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы і, каб дасягнуць раю, патрабуюць малітоўнай дапамогі. Першага лістапада вернікі запальваюць лампадкі на магілах сваіх блізкіх. У касцёлах жа складаюцца грашовыя ахвяры на т.зв. выпамінкі, ці карткі, на якіх пералічаны імёны і прозвішчы памерлых. Падчас набажэнстваў яны чытаюцца святаром, а іх душы даручаюцца Богу, каб Ён аказаў ім сваю міласэрнасць і прыняў у вечную хвалу. У нашай традыцыі існуе два тыпы такога клопату аб памерлых: лістападаўскія выпамінкі, калі імя памерлага чытаецца падчас лістападаўскага набажэнства за памерлых, а таксама гадавыя, калі памерлых успамінаюць раз на тыдзень перад св. Імшой на працягу ўсяго года.
   

Старонка 42 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.