Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі
Касцёл – прамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай і адзінай сакрыстыяй. Галоўны фасад фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991 г. †