Варта ведаць (5)
кс. Ян Раманоўскі
16 чэрвеня 2013
|
Духоўныя асобы не могуць насіць зброю
Аб гэтым выказаліся біскупы Філіпінаў, якія скрытыкавалі новы ўрадавы дэкрэт, што дазваляе, між іншым, таксама і духоўным асобам насіць агнястрэльную зброю, асабліва тым, хто працуе на місійных тэрыторыях і на тэрыторыях з высокай рызыкай.
Паводле іерархаў, гэта супярэчыць хрысціянскай веры нават для асабістай абароны.
Бп Анэста Антыока, біскуп Кубао, на тэрыторыі гістарычнай сталіцы Кесон-Сіці, выказаўся, што пакліканне і роля духоўных асоб у ператварэнні грамадства адрозніваецца ад свецкіх дзеячаў і дадаў, што духавенства павінна больш звяртаць увагу на сваю місію сярод вернікаў, а не на сваю бяспеку.
Агенцтва “Asianews” падае таксама, што ўлады рэгіёна Мінданао хочуць навязаць замежным біскупам і місіянерам узброены эскорт, аднак большасць адмаўляецца ад такой прапановы, бо гэта будзе абмяжоўваць сведчанне, якое яны даюць людзям, што таксама сустракаюцца з такімі праблемамі.†

Ekai.pl