ГРОДНА
Чацвер,
16 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (146)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў дэлегата для апекі над паломнікамі ў Лурдзе (Францыя). Ім стаў дапаможны біскуп Лілійскай архідыяцэзіі Антуан Эруар. Святы Айцец, па яго словах, імкнецца зразумець, “якія дадатковыя формы пастырства, акрамя многіх, якія ўжо ёсць, маглі б дапамагчы лурдскаму санктуарыю яшчэ больш развівацца ў якасці месца малітваў і хрысціянскіх сведчанняў”. Мандат б-па Эруара, які не пакідае служэнне ў Ліле, будзе абмежаваны прытулкам у дыяцэзіі Тарб і Лурд. Прызначэнне атрымана на пэўны тэрмін, што сведчыць пра яго часовасць дзеля дапамогі паломнікам.
 

Варта ведаць (145)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак дазволіў арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна). Раней яны былі пад забаронай Касцёла. Распараджэнне Святога Айца з’яўляецца праявай асаблівай пастырскай увагі да той рэчаіснасці, што ў Меджугор’е прыбываюць натоўпы людзей і атрымліваюць там шчодрыя Божыя ласкі. Аднак гэты жэст не павінен інтэрпрэтавацца вернікамі як пацвярджэнне аб’яўленняў Багародзіцы ў Меджугор’і: іх верагоднасць яшчэ патрабуе дадатковага вывучэння з боку Касцёла. “Варта пазбягаць таго, каб паломніцтвы выклікалі двухсэнсоўнасць з дактрынальнага пункту гледжання”, – гаворыцца ў паведамленнні прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы.
   

Варта ведаць (144)

Варта ведаць

☞ Кангрэгацыя па справах кананізацыі адзначыла сваё 50-годдзе. Яна разам з Кангрэгацыяй Божага культу была створана папам Паўлам VI. Да 1969 года кананізацыйнымі справамі займалася Свяшчэнная кангрэгацыя абрадаў. Колькасць працэсаў, учыненых новым ведамствам за апошнія паўстагоддзя, перавышае праведзеныя на працягу папярэдніх 350-ці гадоў! Гэта дазволіла па-сапраўднаму падкрэсліць універсальнае вымярэнне святасці ў Касцёле, што не мае ні геаграфічных межаў, ні ўзроставых абмежаванняў. Сёння Кангрэгацыю па справах кананізацыі ўзначальвае кард. Анджэла Бечу.
   

Варта ведаць (143)

Варта ведаць

☞ У велікодны панядзелак у Ілукстэ (Латвія) была ўстаноўлена скульптура “Regina Terrae Marianae” (“Царыца Марыйнай Зямлі”). Аўтар бронзавай скульптуры – мастак Талівальд Музыкант. Фігуру ўсталявалі ў гарадскім скверы па ініцыятыве мясцовага самакіравання. На цырымоніі асвячэння прысутнічалі 3 каталіцкія біскупы, у тым ліку арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч з Рыгі. З урачыстай нагоды прысутны мэр горада Стэфанс Разна адзначыў, што “Латвія ўжо больш за 800 гадоў з’яўляецца зямлёй Марыі”.
   

Варта ведаць (142)

Варта ведаць

☞ Гавораць, папа Францішак, калі быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса (Аргенціна), склаў малітву “5-ці пальцаў”. 1. Вялікі палец – молімся ў інтэнцыі таго, што бліжэй нам самім. 2. Указальны – за тых, хто выхоўвае, фарміруе і лечыць. 3. Сярэдні – за правадыроў, лідэраў, кіраўнікоў. 4. Безыменны – за слабых, хворых, змучаных і абцяжараных праблемамі. 5. Мезенец, самы маленькі з усіх пальцаў, нагадвае пра малітву за сябе.
   

Старонка 15 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  230

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.