ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (156)

Варта ведаць

☞ Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел плануе выпусціць у наступным годзе спецыяльны нумізматычны камплект з нагоды 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена, у які ўвойдзе біметалічная 5-еўравая манета. У серыі “Мастацтва і вера” з’явіцца 10-еўравая медная манета, прысвечаная скульптуры “П’ета” Мікеланджэла Буанароці. Паштовыя маркі выдадуць, між іншым, з нагоды чарговага года пантыфікату папы Францішка, 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, 500-годдзя смерці Рафаэля Санці. Плануецца таксама выпусціць маркі, прысвечаныя еўрапейскім паштовым шляхам.
 

Варта ведаць (155)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прызначыў новага Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ім стаў 61-гадовы арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача. Новапрызначаны прадстаўнік Святога Пасаду пры структурах ААН у НьюЁрку (ЗША) паходзіць з Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 годзе. Мае доктарскую ступень па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве. З 1991 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе. З 2017 года выконваў абавязкі Апостальскага нунцыя на Філіпінах. На пасадзе Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН ён змяніў арцыбіскупа Бернардзіта Аусу, які быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Іспаніі.
   

Варта ведаць (154)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак змяніў назву Ватыканскага сакрэтнага архіва. Цяпер ён будзе называцца Ватыканскі апостальскі архіў. Распараджэнне змешчана ў Апостальскім лісце “L’esperienza storica”. “У некаторых сферах і асяроддзях, у тым ліку пэўнага культурнага значэння, гэтая назва набыла прадузятае значэнне чагосьці схаванага, закрытага, даступнага толькі для вузкага кола людзей, – зазначыў Папа. – Ватыканскі сакрэтны архіў, аднак, заўсёды быў і імкнецца быць цалкам адваротным гэтаму”. Установа захоўвае часткі кодэксаў і тэкстаў, якія знаходзіліся ў непасрэднай юрысдыкцыі Пантыфікаў.
   

Варта ведаць (153)

Варта ведаць

☞ У Ватыкане прадставілі электронны ружанец. Ён не толькі палягчае лік альтэрнатыўнага “Ave”, але і прапануе разважанні і багаты дыдактычны матэрыял, які вучыць гэтай малітве. Спецыяльны бранзалет уключаецца аўтаматычна, калі карыстальнік робіць знак крыжа. Інтэрактыўная прылада інтэгруецца з дадаткам Click To Pray eRosary, загружаным на смартфон або планшэт, і запускае аўдыёкантэнт з выявамі і індывідуальным зместам, распрацаваным для палягчэння вывучэння і паглыблення ружанцовай малітвы.
   

Варта ведаць (152)

Варта ведаць

☞ У Касцёле будуць аб’яўлены 5 новых бласлаўлёных. У іх ліку кард. Стэфан Вышынскі – арцыбіскуп-мітрапаліт Гнезна і Варшавы, Прымас Польшчы; кс. Франчэска Матола – заснавальнік свецкага інстытута Аблатак Найсвяцейшага Сэрца ў Калабрыі; а таксама 3 свецкія вернікі: італьянка Алесандра Сабаціні, іспанец Хуан Родж Дзігль і бразільянка Бенігна Кардоса да Сілва. Разам з тым, з прызнаннем гераічнасці цнотаў, абвешчаны Слугі Божыя: італьянскі біскуп Аўгуста Чэзарэ Бертацоні, французскі святар Луі Кэрб, іспанская манахіня Францішка ад Дзіцятка Езус з Ордэна св. Клары.
   

Старонка 13 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.