ГРОДНА
Аўторак,
14 мая
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (66)

Варта ведаць

•   Рыхтуецца чарговае замежнае падарожжа Святога Айца. Папа абяцаў наведаць Калумбію. Аб гэтым паведаміў старшыня епіскапата ў гэтай краіне абп Луіз Аўгуста Кастра Кірога. Францішак згадзіўся наведаць Калумбію ў першай палове наступнага года. Папскі візіт павінен паспрыяць умацаванню міру ў гэтай краіне пасля заключэння пагаднення паміж урадам і левымі паўстанцамі з групоўкі FARC. “Перагаворы па гэтай справе яшчэ вядуцца. Прыезд Папы не залежыць ад заключэння пагаднення”, – заўважыў абп Кастра Кірога. 
 

Варта ведаць (65)

Варта ведаць

•  Чвэрць мільёна злотых перадаў цяжка хворай двухгадовай дзяўчынцы папа Францішак. Дзякуючы гэтаму, Юлія Піскорска з Польшчы змагла трапіць на лячэнне ў клініку ў ЗША. Дзяўчынка нарадзілася без малых галёначных костак, надпятачнай і пятачных костак у абедзвюх ножках. Польскія ўрачы былі бездапаможныя, як адзіны выхад прапаноўвалі ампутацыю ног. Аднак бацькі знайшлі амерыканскую клініку, якая спецыялізуецца на такіх выпадках. Сужэнства звярнулася з просьбай аб фінансавай падтрымцы да Святога Айца. Медыцынскае ўмяшанне аказалася ўдалым. Стан дзяўчынкі паступова паляпшаецца, неўзабаве яна зможа хадзіць. 
   

Варта ведаць (64)

Варта ведаць

•  У Глушыцы пад Валбжыхам скончыўся “Жывы Бэтлеем”. Гэта была самая вялікая жывая батлейка ў Польшчы. Яе самастойна падрыхтавалі мясцовыя жыхары і самі ж у ёй выступілі. На плошчы больш за гектар, вакол свайго касцёла, яны паставілі 21 хатку і некалькі загонаў для жывёлы. Усяго ў “Бэтлееме” выступіла звыш 60 чалавек, яшчэ столькі ж дапамагала ў падрыхтоўцы. Арганізатары падлічылі, што толькі за тры першыя дні “Жывы Бэтлеем” наведала каля 8 тысяч чалавек.  
   

Варта ведаць (63)

Варта ведаць

•  Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы італьянскага ватыканіста Андрэа Тарнэлі з папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня 2016 г. у Інстытуце патрыстыкі Аўгустыніянум у Рыме. Кніга называецца “Il nome di Dio e Misericordia” (Імем Бога ёсць міласэрнасць), апублікавана выдавецтвам Piemme. Сустрэчу правядзе а. Федэрыка Ламбардзі, дырэктар прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, а сярод выступоўцаў будуць: Дзяржсакратар Святога Пасаду кард. П’етра Паралін, былы будыст з Кітая Чжан Агосціно Янквінь, які нядаўна прыняў хрост у турме ў Падуі, а таксама знакаміты італьянскі акцёр Раберта Беніньі.  
   

Варта ведаць (62)

Варта ведаць

•  У межах першага апостальскага візіту на афрыканскім кантыненце папа Францішак наведаў тры краіны: Кенію (25–27 лістапада), Уганду (27–29 лістапада) і Цэнтральную Афрыканскую Рэспубліку (29–30 лістапада). Ён чацвёрты Папа, які накіраваўся на Чорны Кантынент. Святы Айцец асабіста прагнуў гэтай пілігрымкі, між іншым, менавіта ў сувязі з сітуацыяй, якая пануе ў краінах гэтага кантынента. Францішак перакананы, што гэта можа стаць укладам у вяртанне супакою. Гэта пятае ў гэтым годзе і адзінаццатае ад пачатку пантыфікату замежнае падарожжа Святога Айца па-за межы Італіі.  
   

Старонка 31 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  232

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.