ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (86)

Варта ведаць

 Прэм’ер-міністр Ірландыі Энда Кені паведаміў, што Святы Айцец Францішак прыедзе ў гэтую краіну ў жніўні 2018 года, каб прыняць удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне. Гэта будзе другі папскі візіт у Ірландыю, якую ў 1979 годзе наведваў св. Ян Павел ІІ. Як падаюць ірландскія СМІ, Апостальскае падарожжа ўключае кароткі двухдзённы душпастырскі візіт. Не выключана, што ён можа ахапіць і Паўночную Ірландыю, якая належыць да Вялікабрытаніі.
 

Варта ведаць (85)

Варта ведаць

 Папа Францішак даў магчымасць усім святарам адпускаць грэх аборту. Тым самым Пантыфік працягнуў дазвол, які дзейнічаў на працягу Года Міласэрнасці. Ён паведаміў пра гэта ў Апостальскім лісце “Misericordia et Misera” (“Міласэрнасць і няшчасная”) з нагоды завяршэння Юбілею. У ім Святы Айцец падкрэсліў, што “аборт – гэта цяжкі грэх, паколькі абрывае нявіннае жыццё; аднак няма ніводнага граху, якога нельга было б ахапіць і знішчыць Божай міласэрнасцю”. Таму святары павінны стаць “правадырамі, умацаваннем і радасцю” для людзей, якія шкадуюць за зробленае і шукаюць шляху спалучэння з Айцом.
   

Варта ведаць (84)

Варта ведаць

 II Еўрапейскі кангрэс у абарону хрысціян адбыўся 4–5 лістапада ў Кракаве. Яго ініцыятар прафесар Рышард Легутка запрасіў спецыялістаў з галіны міжнароднага права, замежнай палітыкі, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і высокапастаўленых прадстаўнікоў Касцёла Блізкага Усходу. Першая частка кангрэсу складалася са сведчанняў, што датычылі пераследу хрысціян. Другую частку прысвяцілі палітычным і прававым пытанням. Мэтай кангрэсу была распрацоўка напрамкаў прававой і палітычнай дзейнасці, якія могуць паўплываць на абмежаванне з’явы пераследу хрысціян.
   

Варта ведаць (83)

Варта ведаць

•   Па дадзеных Статыстычнага штогодніка Касцёла, колькасць католікаў у свеце павялічылася на 18 млн. Такім чынам, колькасць вызнаўцаў Хрыста дасягнула 1,3 млрд. чалавек. Узрасла таксама агульная колькасць святароў. Галоўным чынам – у Азіі і Афрыцы. А ў Еўропе і Амерыцы іх стала менш. Паменшылася колькасць манаскіх братоў і сясцёр, а таксама семінарыстаў, што рыхтуюцца да святарства. Рост колькасці клерыкаў заўважаецца толькі ў Афрыцы і Акіяніі.
   

Варта ведаць (82)

Варта ведаць

•   Наступнае пленарнае пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы адбудзецца ў сталіцы Беларусі. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка па выніках вячэрняга галасавання біскупаў, якое ў гэтым годзе праходзіла ў княстве Манака. У 2017 годзе Мінск наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і Ватыкана. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч назваў такое рашэнне “знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для каталіцкага Касцёла ў Беларусі і для дзяржавы ў цэлым”.
   

Старонка 27 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.