ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (96)

Варта ведаць

  Падчас апостальскага візіту ў Егіпет папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам краіны Абдулам Ас-Сісі, шэйхам універсітэта аль-Азхар Ахмедам ат-Тайебам, кіраўніком копцкай Царквы Патрыярхам Феадорам (Тавадросам) ІІ, Патрыярхам каталіцка-копцкім Ібрагімам Ісакам Сідракам і іншымі біскупамі гэтага ўсходняга каталіцкага Касцёла, духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі. Гэта было 18-е замежнае падарожжа Святога Айца і, разам з тым, 2-е ў Афрыку.
 

Варта ведаць (95)

Варта ведаць

  Упершыню ў Карэі праводзіцца беатыфікацыйны працэс, які датычыць сучаснікаў. Да хвалы алтара будуць вынесены 214 мучанікаў, забітых з нянавісці да веры. Да гэтага часу займаліся толькі постацямі з перыяду пачатку евангелізацыі ў краіне. Кіраўнік камісіі епіскапата па кананізацыйных справах біскуп Лазара Ю Хэн-сік паведаміў, што да беатыфікацыі мучанікаў “пройдзе яшчэ як мінімум 10 гадоў”, але для карэйскіх католікаў “гэтыя асобы ўжо святыя”.
   

Варта ведаць (94)

Варта ведаць

  Папа Францішак адмовіўся ад ганаровага дактарата (honoris causa) па медыцыне, які яму вырашыў даць універсітэт у Салерна (Італія). Такім чынам навучальная ўстанова пастанавіла ўшанаваць Пантыфіка за яго “агульнапрызнаныя здольнасці як лекара душ” і за тое, што з’яўляецца “знаўцам патрэб самых слабых і бедных”. Спасылаючыся на адказ з Ватыкана ад дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна, мясцовыя СМІ патлумачылі такое рашэнне тым, што “Святы Айцец не прымае адрозненняў”.
   

Варта ведаць (93)

Варта ведаць

 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Цяперашні Апостальскі нунцый ва Украіне ў 2011–2015 гадах выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі. Медаль прысуджаны з фармулёўкай “За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам”, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
   

Варта ведаць (92)

Варта ведаць

 У Рыме скончыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу папы Бенедыкта XIII. Ён кіраваў Касцёлам у 1724–1730 гг. Быў вядомы сваёй прастатой, блізкасцю да людзей, а таксама клопатам пра ўбогіх і ізаляваных ад грамадства. Пастулятар яго беатыфікацыйнай справы д-р Паола Вілота заўважае, што Папа быў “чалавекам вялікай культуры”, а яго “евангелізацыя заўсёды мела вельмі міласэрны характар”. Бенедыкт XIII памёр ад ліхаманкі ва ўзросце 81 год. Ён апошні да гэтага часу Папа, які паходзіць з ордэна дамініканцаў.
   

Старонка 25 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.