ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкіх СМІ (189)

Прэса

pch24Мусульмане
   пераходзяць
   у каталіцызм
   У Касцёле ў Францыі пастаянна павялічваецца колькасць новых вернікаў, навернутых з ісламу.
Пісьменнік і гісторык Жан-Франсуа Шэма, рыхтуючы навуковыя публікацыі, звяртае ўвагу, што былыя ісламісты часта пераходзяць у каталіцызм з-за звышнатуральнага досведу. “Многія навяртаюцца пад уплывам бачанняў, сноў, цудаў ці неверагодных сустрэч”, – расказвае французскі пісьменнік. Як вынікае з даследавання, адносна няшмат навяртанняў адбываецца пад уплывам т. зв. сучаснай евангелізацыі і размоў у стылі “Езус цябе любіць”.
 

З каталіцкіх СМІ (188)

Прэса

catholicby2018Святы Айцец
   блаславіў брэсцкую
   ікону
   Бласлаўленне іконы святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў грэка-каталіцкім храме ў Брэсце, адбылося пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 мая.
З папам Францішкам сустрэўся Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. “Мы хацелі б, каб абраз святароў-асветнікаў наведаў парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Папу блаславіць ікону з іх выявай і гэтую душпастырскую ініцыятыву. Ён сказаў, што з радасцю нас бласлаўляе”, – распавёў архімандрыт Гаек. Пасля Святы Айцец звярнуўся да кіраўніка Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі з просьбай: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода”.
 

З каталіцкіх СМІ (187)

Прэса

catholicby2018Патрабуюцца
   неабыякавыя
   маладзёны!
   Для падрыхтоўкі і правядзення малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) ствараецца аргкамітэт і каманда аніматараў, далучыцца да якой запрашаюцца ахвотныя юнакі і дзяўчаты ад 16-ці гадоў.
Жадаючым неабходна прайсці рэгістрацыю праз інтэрнэт. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары: (8 029) 357-15-86 – кс. Андрэй Бурак.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Івянцы пройдуць 26–28 ліпеня на тэму “Рэха Сіноду: Моладзь. Вера. Пакліканне”.
 

З каталіцкіх СМІ (186)

Прэса

catholicby2018“Кветкі
для кардынала”
   Пад такой назвай у парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшла акцыя з нагоды 80-гадовага юбілею святарства св. п. кард. Казіміра Свёнтка.
На сродкі, сабраныя вернікамі, былі набыты кветкі, якія ў дзень юбілею ўсклалі ў крыпце катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзе спачывае цела іерарха.
    Да юбілею нарачанцы таксама замовілі ў мясцовага кандытара торт, які адлюстраваў асноўныя моманты святарскага жыцця кард. Свёнтка. Пасля памятнай св. Імшы парафіяне мелі магчымасць пакаштаваць кулінарны шэдэўр.
 

З каталіцкіх СМІ (185)

Прэса

catholicby2018Дыялог па праблеме
   хатняга насілля
   Круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад уціску ў сям’і прайшоў у Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У яго межах быў абмеркаваны крытычны блок пытанняў, сярод якіх актуальнасць праблематыкі, прававыя асновы супрацьдзеяння хатняму насіллю, механізмы рэагавання на сітуацыю.
    Па дадзеных МУС, у мінулым годзе колькасць грамадзян, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за насілле ў сям’і, склала каля 50-ці тысяч. Узбуджана 2586 крымінальных спраў. Ад рук блізкіх загінуў 91 чалавек.
 

З каталіцкіх СМІ (184)

Прэса

catholicby2018Крыжовы шлях
   анлайн
   Усе, хто не мае магчымасці быць у касцёле, можа далучыцца да велікапоснага набажэнства праз інтэрнэт.
Спецыяльна для хворых, а таксама тых вернікаў, якія па важных прычынах не ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, каталіцкі партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі з парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Яны праходзяць кожную пятніцу на працягу Вялікага посту ў 19.00.
 

З каталіцкіх СМІ (183)

Прэса

catholicby2018Будслаўскі фэст 2019
   Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудуцца 5–6 ліпеня.
Упершыню Будслаўскі фэст будзе адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Яго дэвіз – “Каралева сем’яў, маліся за нас” – суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”.
 

З каталіцкіх СМІ (182)

Прэса

catholicby2018Распачаты
   беатыфікацыйны
   працэс а. Пэдра Арупэ
   Больш за 30 гадоў айцец быў Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса (ордэн езуітаў).
Будучы місіянерам у Японіі, перажыў ядзерную бамбардзіроўку. Каб дапамагаць пацярпелым, разгарнуў у будынку навіцыяту палявы шпіталь і сам аказваў дапамогу параненым.
Пазней, ужо ў якасці Генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса, а. Арупэ вёў свой ордэн шляхам паслясаборнага аднаўлення, ставячы ў цэнтр увагі найбольш гаротных, асабліва бежанцаў.
Сёння нямала вернікаў у Рыме і ў свеце падмацоўваюцца яго духоўнымі творамі, даручаюць сябе яго заступніцтву. Імя Пэдра Арупэ носяць сотні супольнасцей, апостальскіх ініцыятыў і праграм ва ўсім свеце.
 

З каталіцкіх СМІ (181)

Прэса

catholicby2018“Клікні, каб
   памаліцца”
   Святы Айцец прадставіў афіцыйную платформу сусветнай сеткі малітвы пад назвай “Click to pray”.
Малітоўны дадатак даступны як для сістэмы Android, так і для iOS. У ім 3 галоўныя раздзелы. Першы, які называецца “Маліся з Папам”, утрымлівае штомесячныя малітоўныя інтэнцыі Святога Айца. 2-гі – “Маліся штодзённа” – пакліканы стымуляваць да рэгулярнай малітвы. 3-ці раздзел – “Маліся ў сеціве” – з’яўляецца прасторай, дзе карыстальнікі дадатка могуць размяшчаць свае малітоўныя просьбы, каб маліцца адзін за аднаго.
 

З каталіцкіх СМІ (180)

Прэса

radio vaticanaМанеты з фантана
   Трэві больш
   не для бедных
   “Карытас” Рымскай дыяцэзіі па рашэнні ўлад італьянскай сталіцы праз 2 месяцы страціць прыкладна паўтарамільённую датацыю.
Фантан Трэві – адзін з самых наведваемых і вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць ім вяртанне ў Рым. Грошы рэгулярна вылоўліваюць супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года гэтыя сродкі служылі фінансавай падтрымкай “Карытас” Рымскай дыяцэзіі. З 1 красавіка адна частка грошай будзе трапляць кампаніі, якая клапоціцца аб фантанах, другую выкарыстаюць для падтрымання добрага стану помнікаў і фінансавання іншых сацыяльных праектаў.
 

Старонка 7 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.