ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (34)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Апостал Якуб сцвярджаў у словах, якія заўсёды пабуджалі хрысціян: “Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго? [...] Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая. Можа, скажа хто: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі. Пакажы ты мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў»” (Як 2, 14-18).

    апостальскі ліст у форме “MOTU PROPRIO” “PORTAM FIDEI”, які абвяшчае Год веры
 

Слова для Жыцця (33)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Ісці за Езусам, значыць узяць Яго крыж, каб спадарожнічаць Яму ў дарозе, дарозе нязручнай, якая не з’яўляецца дарогай улады ці мінучай хвалы, але дарогай, якая павінна весці да адрачэння ад самога сябе, да страты свайго жыцця для Хрыста і Евангелля, каб ацаліць яго. Бо мы ж атрымалі гарантыю, што гэтая дарога вядзе да ўваскрасення, да сапраўднага і канчатковага жыцця з Богам. Рашэнне аб тым, каб спадарожнічаць Езусу Хрысту, які стаў слугой усіх, патрабуе ўсё больш цеснай сувязі з Ім, уважлівага прыслухоўвання да Яго слова, каб чэрпаць з Яго натхненне для сваіх учынкаў. Абвяшчаючы Год веры, які распачнецца 11 кастрычніка, я хацеў бы, каб кожны вернік мог зноў ступіць на дарогу навяртання сэрца.
   

    Фрагмент гаміліі Бенедыкта XVI у Бейруце, 16.09.2012
   

Слова для Жыцця (32)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Трэба старацца слухаць адзін аднаго, пазбягаючы перабольшанага падкрэслівання асабістай ролі і клапоцячыся хутчэй пра як мага лепшы вынік цэласці. Калі я выражаю гэтыя рэфлексіі, думка накіроўваецца да вялікай сімфоніі спакою паміж народамі, якая ніколі не здзейснена поўнасцю.
   

    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, 12.07.2012
   

Слова для Жыцця (31)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Мы молімся да Бога аб многіх розных аздараўленнях: ад праблем, у канкрэтных патрэбах – і правільна, але тое, аб чым мы павінны настойліва маліцца, – гэта моцная вера, каб Бог аднавіў нашае жыццё, і вялікі давер Яго любові і Яго Провіду, які нас не пакідае. Езус, чуллівы да людскіх пакут, схіляе нас думаць таксама аб усіх тых, хто дапамагае хворым несці іх крыж, асабліва аб урачах, працаўніках службы здароўя і тых, хто забяспечвае рэлігійную апеку ў дамах апекі. Яны з’яўляюцца “рэсурсамі любові”, якія прыносяць супакой і надзею пакутуючым. У энцыкліцы “Бог ёсць любоў” я адзначыў, што ў гэтай цэннай паслузе перш за ўсё неабходна прафесійная кампетэнцыя – гэта першая асноўная неабходнасць – але адной яе не хопіць. Таму што гаворка ідзе пра чалавечыя істоты, якія патрабуюць чалавечнасці і сардэчнай апекі.
   
    Фрагмент разважання “Regina Caeli”, 01.07.2012, паводле wiara.pl
   

Слова для Жыцця (30)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Бог стварыў чалавечую іс­то­ту як мужчыну і жанчыну, роўных у годнасці, але таксама з характэрнымі сабе і ўзаемадапаўняльнымі рысамі, каб двое былі дарам адзін для другога, каб цанілі адзін другога і стваралі супольнасць жыцця і любові. Любоў – гэта тое, што робіць чалавечую асобу аўтэнтычным вобразам Бога. Сям’я, праца, свята: тры Божыя дары, тры вымярэнні нашага існавання, якія павінны знайсці адпаведную раўнавагу. Усталяванне часу працы, патрабаванняў сям’і, прафесійнага жыцця і мацярынства, працы і свята з’яўляюцца важнымі для пабудовы грамадства з чалавечым абліччам.
   
    Фрагмент гаміліі, Мілан 03.06.2012, паводле wiara.pl
   

Слова для Жыцця (29)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Унебаўшэсце кажа нам, што ў Хрысце наша чалавечнасць узносіцца да вышынь Бога; так, кожны раз калі мы молімся, зямля злучаецца з небам. І як ладан, згараючы, узносіць увышыню свой духмяны дым, так, калі мы ўзносім да Бога нашу палкую і верную малітву ў Хрысце, яна прасякае нябёсы і даходзіць да трона Бога, даходзіць да Яго пачутай і выслуханай. У цудоўным творы св. Яна ад Крыжа “Узыходжанне на гару Кармель” чытаем, што “для таго, каб убачыць споўненымі жаданні нашага сэрца, няма лепшага спосабу, чым узносіць з моцай нашу малітву аб тым, што найбольш падабаецца Богу”.
   
    Фрагмент разважання падчас малітвы Regina Caeli, 20.05.2012
   

Слова для Жыцця (28)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Дарагія сябры, падчас Велікоднага перыяду Касцёл звычайна ўдзяляе дзецям Першую св. Камунію. Таму я заахвочваю душпастыраў, бацькоў і катэхетаў добра падрыхтаваць гэтае свята веры: з вялікім запалам, але і з прастатой. “[...] Гэты дзень па праву застаецца ў памяці назаўсёды як першы момант, у якім [...] была распазнана вага асабістай сустрэчы з Езусам” (паслясінадальная апостальская адгартацыя “Sacramentum caritatis”, 19). Няхай Маці Божая дапамагае нам уважліва слухаць Слова Пана і годна прымаць удзел у эўхарыстычнай Ахвяры, каб станавіцца сведкамі новай чалавечнасці.
   
    Падчас малітвы “Regina Coel” 22.04.2012, паводле ekai.pl
   

Слова для Жыцця (27)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Наступленне ўваскрасення само па сабе не было апісана Евангелістамі: яно застаецца таямнічым, але не менш рэальным, схаваным, такім, што сягае вышэй магчымасцей нашага разумення: як святло, настолькі асляпляльнае, што нельга яго ўбачыць вачыма, бо можна аслепнуць. Апавяданні пачынаюцца з апісання світанку ў дзень пасля суботы, калі жанчыны прыйшлі да магілы і ўбачылі, што яна адкрытая і пустая. Св. Мацвей расказвае таксама аб землетрасенні і палаючым анёле, які адкаціў вялікі магільны камень і сядзеў на ім (пар.: Мц 28, 2).
   
    Падчас малітвы „Regina Соeli”, паводле беларускай секцыі Ватыканскага радыё, 09.04.2012
   

Слова для Жыцця (26)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль з-пад рымскага панавання. Але Езус не апраўдаў гэтых чаканняў так, што некаторыя вучні пакінулі Яго, а Іуда Іскарыёт нават здрадзіў Яму. На самай справе нельга ўспрымаць Езуса як чалавека, які карыстаецца насіллем: насілле супярэчыць Божаму Валадарству, яно з’яўляецца прыладай Антыхрыста. Насілле ніколі не служыць чалавечнасці, яно расчалавечвае яе.
   
    Фрагмент разважанняў падчас “Анёл Панскі”, 11.03.2012
   

Старонка 21 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.