ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (196)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Урачыстасць Усіх Святых нагадвае нам, што кожны пакліканы да святасці. Святыя ўсіх часоў з’яўляюцца не проста сімвалам, далёкімі, недасяжнымі людзьмі. Наадварот, гэта асобы, якія жылі на зямлі. Яны зведвалі штодзённы цяжар існавання з яго поспехамі і падзеннямі, знаходзячы ў Пану моц, каб заўсёды падымацца зноў і працягваць шлях. З гэтага можна зразумець, што святасць – мэта, якой немагчыма дасягнуць толькі ўласнымі сіламі; гэта плён Божай ласкі і нашага свабоднага адказу на яе. Такім чынам, святасць – дар і пакліканне.
    Застаючыся Божай ласкай, Яго дарам, гэта штосьці, што не можам набыць або абмяняць, але прыняць, тым самым удзельнічаючы ў самім Боскім жыцці праз Святога Духа, які жыве ў нас з дня хросту. Зерне святасці – гэта менавіта хрост. Гаворка ідзе пра ўсё большае выспяванне ўсведамлення, што мы злучаныя ў Хрысце, як парастак з’яднаны з вінаграднай лазой, і таму можам і павінны жыць з Ім і ў Ім, як Божыя дзеці.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 01.11.2019 †
 

Слова для Жыцця (195)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У наш час, пазначаны глабалізацыяй – якая павінна быць салідарнай і паважлівай да асаблівасцей народаў, але якая пакутуе ад уніфікацыі і старых канфліктаў з-за ўлады, што распальваюць войны і знішчаюць планету – вернікі пакліканы з абноўленым запалам несці паўсюль добрую навіну аб тым, што ў Езусе міласэрнасць перамагае грэх, надзея – страх, братэрства перамагае варожасць.
    Гаворка ідзе пра тое, каб адчуць моцны заклік да місійнай дзейнасці сярод усіх народаў і людзей, якія жывуць на ўзбочыне тут, сярод нас. Менавіта ад нашага братэрства, веры і любові будзе зыходзіць сіла і імпульс для місійнай дзейнасці. Жыць у братэрстве толькі ва ўласным закрытым коле – значыць гасіць Духа, які робіць людзей з’яднанымі дзеля абвяшчэння таго, што Хрыстос – наш супакой, што ў Ім былі пераможаны ўсе падзелы, што толькі ў Ім ёсць збаўленне для кожнага народа і кожнага чалавека.
    Для паўнаты жыцця місійнай дзейнасцю існуе неад’емная ўмова – малітва. Малітва гарачая і няспынная, згодна з навучаннем Езуса, у якім Ён распавядае прыпавесць пра тое, што “трэба заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18, 1).
    Малітва – гэта першая падтрымка з боку Божага народа для місіянераў, багатая любоўю і ўдзячнасцю за складанае заданне абвяшчаць і дарыць святло і ласку Евангелля тым, хто іх яшчэ не атрымаў. Сёння спытай сябе: “А ці малюся я за місіянераў?”.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 20.10.2019 †
   

Слова для Жыцця (194)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Вера, якая параўноўваецца з гарчычным зернем – гэта вера не высакамерная і саманадзейная, але якая ў сваёй пакоры адчувае вялікую патрэбу ў Богу, а ў сваёй нязначнасці з поўным даверам аддаецца Яму. Гэта вера, якая дае магчымасць з надзеяй глядзець на зменлівыя жыццёвыя падзеі, якая дапамагае прымаць паразы і пакуты, з усведамленнем, што зло ніколі не мае апошняга слова.
    Як можам зразумець, ці сапраўды маем веру, г. зн. ці наша вера, хоць і малая, як гарчычнае зерне, але сапраўдная, чыстая? Гэта тлумачыць Езус, паказваючы, чым ёсць мера веры: служэнне. Ён робіць гэта з дапамогай прыпавесці пра гарчычнае зерне, якая на першы погляд крыху бянтэжыць, бо прадстаўляе постаць гвалтоўнага і раўнадушнага гаспадара.
    Але менавіта рэалізацыя ўлады паказвае, што з’яўляецца сутнасцю прыпавесці – паслухмянасць слугі. Езус хоча сказаць, што такім з’яўляецца веруючы чалавек у дачыненні да Бога: ён цалкам аддаецца Яго волі, без разліку і прэтэнзій.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 06.10.2019 
   

Слова для Жыцця (193)

Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові. Нават калі б бацька і маці здрадзілі любоў падманамі, нянавісцю і нявернасцю, Бог ніколі не выходзіць з дару жыцця, як заўсёды, прадвызначаючы кожнага са сваіх дзяцей дзеля свайго жыцця Божага і вечнага (параўн. Эф 1, 3–6).
   

Слова для Жыцця (192)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус не запрашае нас да абстрактнай, незямной або тэарэтычнай любові – Ён прапануе шлях, які сам пераадолеў першым, шлях, які прывёў Яго да любові ў дачыненні да тых, хто Яму здрадзіў, хто несправядліва Яго судзіў, хто забіў Яго. “Любіце ворагаў вашых” (Лк 6, 27) – гэта мандат, разлічаны на актыўную добразычлівасць, бескарыслівую і надзвычайную ў адносінах да тых, хто нас параніў.
    Такім запрашэннем Езус, далёкі ад таго, каб быць упартым мазахістам, жадае назаўсёды спыніць надзвычай распаўсюджаную – як учора, так і сёння – практыку: быць хрысціянамі і жыць паводле закону адплаты. Немагчыма планаваць будучыню, будаваць нацыю, грамадства, заснаваныя на “роўнасці насілля”. Не магу ісці за Езусам, калі пашыраю і жыву па прынцыпе “вока за вока, зуб за зуб”.
    “Як хочаце, каб рабілі вам людзі, так вы ім рабіце” (Лк 6, 31), што падразумявае ўзаемную любоў і дапамогу, без разліку на атрыманне нечага ўзамен. Гаворка ідзе пра паводзіны, характэрныя моцным, а не слабым; паводзіны людзей, якія ўсведамляюць, што неабавязкова дрэнна абыходзіцца з іншымі, няславіць ці прыгнятаць, каб адчуваць сваю важнасць, хутчэй наадварот. І ў такіх паводзінах – прароцкая моц, якой нас навучыў сам Езус Хрыстус, [...] паказаўшы, што правільны шлях – гэта служэнне.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў Мапуту (Мазамбік), 06.09.2019 †
   

Слова для Жыцця (191)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Быць здольным спачуваць – гэта ключ. Гэта наш ключ. Калі вы не адчуваеце спачування да патрабуючага чалавека, калі ваша сэрца не ўзрушаецца, то нешта не так. Будзьце ўважлівыя, не трапляйце ў эгаістычную неадчувальнасць… Міласэрнасць да чалавека ў патрэбе – гэта аблічча любові. Так мы становімся сапраўднымі вучнямі Езуса і так выяўляецца аблічча Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 14.07.2019 
   

Слова для Жыцця (190)

Слова для Жыцця

papiez franciszek 2019Папа Францішак
   Тыя, хто ідзе за Хрыстом, закліканы сувымяраць сябе з Ім. Евангеліст Лука прапануе нам трох герояў – так бы мовіць, тры выпадкі паклікання – якія падкрэсліваюць, што патрабуецца ад тых, хто хоча да канца ісці за Езусам.
    Першы герой абяцае Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў” (Лк 9, 57).
    Вельмі шчодра! Але Езус адказвае, што Сын Чалавечы, у адрозненне ад ліс, якія маюць норы, і птушак нябесных, у якіх ёсць гнёзды, “не мае, дзе схіліць галаву” (Лк 9, 58). Абсалютная беднасць Хрыста! Ён, па сутнасці, пакінуў бацькоўскі дом і адмовіўся ад бяспекі на карысць абвяшчэння Божага Валадарства для згубленых авечак свайго народа. Такім чынам, Езус прадэманстраваў нам, што місія Яго вучняў у свеце не можа быць статычнай – яна з’яўляецца вандроўнай. Хрысціянін – гэта вандроўнік.
   

Слова для Жыцця (189)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Святы Дух – майстар адзінства, рамеснік прымірэння, які ўмее знішчаць бар’еры паміж юдэямі і грэкамі, паміж нявольнікамі і свабоднымі, каб учыніць з іх адно цела. Ён будуе супольнасць вернікаў, гарманізуючы цэласнасць цела і шматлікасць яго членаў. Дазваляе Касцёлу расці, дапамагаючы яму перавышаць чалавечыя абмежаванні, грахі і любы разлад.
    Святы Дух стварае Боскую прыцягальнасць: Ён спакушае нас сваёй любоўю і такім чынам вабіць, каб рухаць наперад гісторыю і запускаць працэсы, праз якія прасочваецца новае жыццё. Толькі Божы Дух мае ўладу зрабіць чалавечнай і братэрскай любую рэчаіснасць, пачынаючы з тых, хто Яго прымае.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 19.06.2019 
   

Слова для Жыцця (188)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Езус палюбіў нас першым. Палюбіў, нягледзячы на нашу тленнасць, нашы чалавечыя абмежаванні і слабасці. Гэта Ён зрабіў людзей годнымі сваёй любові, якая не ведае межаў. Даючы новую запаведзь, заклікае ўсіх любіць адзін аднаго не толькі і не столькі сваёй любоўю, але Яго любоўю, якую Святы Дух вылівае ў нашы сэрцы, калі просім Яго з верай. Такім чынам – і выключна такім чынам – можам любіць адзін аднаго не толькі так, як любім сябе, але як Ён палюбіў нас, а гэта значна больш… Гэтая любоў робіць нас новымі людзьмі, братамі і сёстрамі ў Пану, робіць нас новым Божым народам, Касцёлам, дзе ўсе пакліканы любіць Хрыста і ў Ім любіць адзін аднаго.
    Любоў, якая аб’яўляе сябе ў Хрыстовым крыжы і якой Ён заклікае жыць, – гэта адзіная сіла, што ператварае каменнае сэрца чалавека ў сэрца з плоці; што робіць здольным любіць ворагаў і прабачаць тых, хто пакрыўдзіў; што прымушае ўспрымаць іншага ў якасці цяперашняга або будучага члена супольнасці сяброў Езуса; што падахвочвае да дыялогу і дапамагае лепш слухаць і ведаць адзін аднаго. Любоў адкрывае нас для іншых, становячыся асновай чалавечых адносін. Дазваляе пераадольваць бар’еры ўласных слабасцей і забабонаў, стварае масты, вучыць новым шляхам, выклікае братэрскі дынамізм.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка Неба” ў Ватыкане, 19.05.2019 †
   

Старонка 3 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.