ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (70)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Евангелле трэ­цяй Велі­коднай нядзелі – гэта Евангелле аб вучнях з Эмаус (параўн.: Лк 24, 13–35). Гэта былі два вучні Езуса, якія пасля Яго смерці, калі мінула субота, пакінулі Ерузалем і вярталіся, сумныя і прыгнечаныя, у сваю вёску, якая называлася Эмаус. Па дарозе Уваскрослы Езус наблізіўся да іх, але яны Яго не пазналі. Убачыўшы іх смутак, Ён спачатку дапамог ім зразумець, што мука і смерць Месіі былі прадугледжаны Божым планам і абвешчаны яшчэ ў Святым Пісанні; такім чынам Ён зноў запаліў полымя надзеі ў іх сэрцах.
 

Слова для Жыцця (69)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Давайце даз­волім, каб радаснае здзіўленне Велікоднай нядзелі пранікла ў нашыя думкі, погляды, паставу, жэсты і словы. Няхай гэта не будзе толькі макіяж! Няхай яно ідзе знутры, з сэрца, паглыбленага ў крыніцу гэтай радасці, падобна як сэрца Марыі Магдалены, якая плакала з-за страты свайго Пана і не магла паверыць сваім вачам, бачачы Яго ўваскрослым.
    Той, хто перажыве гэта, становіцца сведкам Уваскрасення, бо ў пэўным сэнсе сам уваскрасае. Тады ён становіцца здольным уносіць “прамень” святла Уваскрослага ў розныя людскія сітуацыі: як шчаслівыя, робячы іх яшчэ лепшымі і захоўваючы іх ад эгаізму; так і балючыя, прыносячы супакой і на-дзею.
    Добра на гэтым тыдні падумаць аб радасці Марыі, Маці Езуса. Так як Яе боль быў унутраным, ажно пранізваючым Яе душу, так і Яе радасць была глыбокай і інтымнай, а Вучні маглі яе адчуць. Марыя перажыла Смерць і Уваскрасенне Сына, на якія глядзела ў веры, як на выражэнне найвышэйшай любові Бога, а Яе сэрца стала крыніцай спакою, суцяшэння, надзеі і міласэрнасці.
        
“Regina Caeli” са Святым Айцом, 20.04.2014
   

Слова для Жыцця (68)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Сённяшняе Евангелле паказвае нам сустрэчу Езуса з самаранкай у Сіхар, недалёка ад старажытнай студні, да якой жанчына прыходзіла кожны дзень, каб зачарпнуць вады. У гэты дзень яна сустрэла там Езуса, які сядзеў, змучаны падарожжам (параўн. Ян 4, 6). Езус звяртаецца да яе: “Дай Мне піць!” (в. 7). Такім чынам Ён пераадольвае бар’еры варожасці, якія існавалі паміж яўрэямі і самаранамі, і ламае шаблоны прадузятасці да жанчын. Гэтая простая просьба Езуса становіцца пачаткам сапраўднага шчырага дыялогу, у якім Ён з вялікай далікатнасцю ўваходзіць ва ўнутраны свет асобы, з якой, згодна з тагачасным грамадскім парадкам, не павінен нават абмовіцца словам. Езус ставіць жанчыну перад сітуацыяй, у якой яна знаходзіцца, але не асуджае яе; Ён дае ёй адчуць, што шануе яе, што ведае яе да глыбіні, а таксама абуджае ў ёй жаданне выйсці са штодзённай руціны.
    Прага Езуса была не столькі прагай вады, як прагай сустрэчы завялай, пустой душы. Езус хацеў сустрэць жанчыну з Самарыі, каб адкрыць ёй сэрца: Збаўца просіць яе, каб яна дала Яму піць, каб такім чынам падкрэсліць, выцягнуць з яе жаданне, якое жыло ў ёй самой.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 23.03.2014
   

Слова для Жыцця (67)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Праз заклік да навяртання, Вялікі пост надыходзіць, каб нас прадбачліва абудзіць, прабудзіць з летаргіі, з рызыкі пагружэння ў інерцыю. Заклік, які Пан скіроўвае да нас праз прарока Ёэля, гучны і выразны: “Навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам” (параўн. Ёэл 2, 12). Чаму мы павінны навярнуцца да Бога? Таму што нешта не ў парадку ў нас, у грамадстве, у Касцёле, і трэба, каб мы гэта змянілі, выправіліся, навярнуліся! Яшчэ раз Вялікі пост надыходзіць, каб скіраваць свой прароцкі заклік, каб прыгадаць нам, што магчыма стварыць штосьці новае ў нас саміх і вакол нас, проста таму, што Бог верны, што Ён увесь час поўны дабрыні і міласэрнасці і заўсёды гатовы прабачыць нам і пачаць з пачатку. З гэтым дзіцячым даверам давайце вырушым у дарогу!
        
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы на распачацце Вялікага посту, 05.03.2014
   

Слова для Жыцця (66)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Св. Павел кажа: “Таму няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: ці Павел, ці Аполас, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае – усё вашае, вы ж – Хрыста, а Хрыстос – Бога” (1 Кар 3, 21–23). Чаму менавіта аб гэтым кажа Апостал? Таму што праблема, на якую ён звяртае ўвагу, гэта падзелы ў супольнасці Карынту. Св. Павел тлумачыць, што гэты спосаб мыслення з’яўляецца памылковым, таму што не супольнасць належыць Апосталам, але яны – Апосталы – належаць супольнасці, супольнасць жа, уся поўнасцю, належыць Хрысту!
    З гэтага вынікае, што ў хрысціянскіх супольнасцях – дыяцэзіях, парафіях, аб’яднаннях і рухах – адрозненні не могуць стаяць у супярэчнасці з фактам, што ўсе мы праз хрост маем адну і тую ж годнасць – усе мы ў Езусе Хрысце з’яўляемся дзецьмі Божымі. І гэта наша годнасць – у Езусе Хрысце мы дзеці Божыя! Тыя, хто атрымаў служэнне кіраўніцтва, прапаведавання, удзялення сакрамантаў, не могуць разглядацца ў якасці ўладальнікаў адмысловых паўнамоцтваў, уласнікаў; яны тыя, хто знаходзіцца на службе супольнасці, дапамагаючы іншым з радасцю ісці па дарозе святасці.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 23.02.2014
   

Слова для Жыцця (65)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Мы, усе ахрышчаныя, з’яўля-емся вучнямі і місіянерамі, мы былі пакліканы, каб станавіцца ў свеце жывым Евангеллем: сваім святым жыццём мы дадаём “смаку” розным асяроддзям і сцеражэм іх ад псавання, як гэта робіць соль, а таксама мы нясём святло Хрыста сведчаннем сапраўднай любові. Але калі хрысціяне губляюць смак і гаснуць, то іх прысутнасць губляе сваю эфектыўнасць. Гэта наша місія. І яна цудоўная!
    Але цудоўная таксама і ахова святла, якое мы атрымалі ад Езуса, захоўванне і ахова яго. Хрысціянін павінен быць асвечанай асобай, якая нясе святло, якая заўсёды дае святло! Святло, якое не паходзіць ад самога чалавека, але з’яўляецца дарам Бога, дарам Езуса. І мы нясём гэтае святло. Калі хрысціянін гасіць яго, жыццё губляе сэнс: ён становіцца хрысціянінам толькі паводле назвы, які не нясе святла. Гэта жыццё без сэнсу. Я хацеў бы цяпер запытацца ў Вас: як вы хочаце жыць? Як запалены светач ці як пагашаны? [...]
    Гэта менавіта Бог дае гэтае святло, а мы перадаём яго іншым. Запалены светач! Вось яно – хрысціянскае пакліканне!
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 09.02.2014
   

Слова для Жыцця (64)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Хрыстос, які не можа быць падзелены, хоча прыцягнуць нас да сябе, да пачуццяў свайго сэрца, да свайго абсалютнага і вернага даручэння ў рукі Айца, да свайго поўнага спусташэння з-за любові да людзей. Толькі Ён можа быць правілам, прычынай, Тым, хто стварае наша адзінства.
    Знаходзячыся ў Яго прысут­насці, мы становімся больш свядомымі, што не можам лічыць падзелы ў Касцёле з’явай, пэўным чынам, натуральнай, непазбежнай для ўсякай формы грамадскага жыцця. Нашыя падзелы раняць Яго цела, раняць сведчанне, даваць якое перад светам мы закліканы. Дэкрэт аб экуменізме II Ватыканскага Сабору, цытуючы разважаемы намі тэкст св. Паўла, сцвярджае: “Хрыстос Пан заснаваў адзін адзіны Касцёл, у той жа час многія хрысціянскія супольнасці ўяўляюцца людзям як сапраўдныя спадкаемцы Езуса Хрыста. Усе вызнаюць, што з’яўляюцца вучнямі Пана, нягледзячы на тое, што маюць супярэчлівыя перакананні і накіроўваюцца рознымі дарогамі, нібы гэта сам Хрыстос падзелены”. А пазней дадае: “Гэты падзел адкрыта супрацьстаіць волі Хрыста і псуе свет, а яшчэ прыносіць шкоду найсвяцейшай справе абвяшчэння Евангелля ўсім стварэнням” (Unitatis redintegratio, 1).
   
Фрагмент гаміліі падчас Нешпараў у свята Навяртання св. ап. Паўла і на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, 25.01.2014
   

Слова для Жыцця (63)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Калі Езус прыняў хрост пакуты ад Яна Хрысціцеля, робячыся салідарным з пакутуючым людам – Ён, які не мае граху і якому не патрэбна навяртанне, – Бог Айцец прамовіў з неба: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў” (в. 17). Езус атрымлівае пацвярджэнне Айца Нябеснага аб тым, што Ён быў пасланы Айцом, каб раздзяліць наша становішча, нашую ўбогасць. Дзяліцца – гэта сапраўдны спосаб любіць. Езус не аддзяляецца ад нас, Ён прызнае нас сваімі братамі і дзеліць з намі наша становішча. Так Ён робіць нас разам з сабою дзецьмі Бога Айца. Гэта праяўленне і крыніца сапраўднай любові. Гэта вялікі час міласэрнасці. Ці не здаецца вам, што ў наш час трэба яшчэ больш па-братэрску дзяліцца і любіць? Ці не лічыце вы, што нам усім неабходна больш любові? Не той, якая задавольваецца часовай дапамогай, якая не ўцягвае, не ўключаецца, але той, якая дзеліцца з іншымі, якая бярэ на сябе клопаты і пакуты брата. Які смак атрымае жыццё, калі мы дазволім сябе захапіць Божай любові!
    Папросім жа Найсвяцейшую Панну, каб падтрымлівала нас сваім заступніцтвам у нашым удзеле ў перайманні Хрыста на шляху веры і любові, шляху, пракладзеным праз наш хрост.
   
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 12.01.2014
   

Слова для Жыцця (62)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    У гэтую ноч, як прамень яснага святла, разносіцца навіна Апостала: “З’явілася ласка Бога, збаўляючы ўсіх людзей...” (Ціт 2, 11).
    Ласкай, якая з’явілася свету, ёсць Езус, народжаны Марыяй Паннай, сапраўдны Чалавек і сапраўдны Бог. Ён увайшоў у нашу гісторыю, дзяліў нашу дарогу. Ён прыйшоў, каб вызваліць нас з цемры і даць нам святло. У Ім праявілася ласка, міласэрнасць, чуласць Айца: Езус з’яўляецца Любоўю, якая стала целам. Ён не толькі настаўнік мудрасці, Ён не нейкі ідэал, да якога мы імкнёмся і ведаем, што знаходзімся ад Яго страшна далёка, Ён з’яўляецца Сэнсам жыцця і гісторыі, які збудаваў свой дом сярод нас.
    У гэтую ноч мы дзелім радасць Евангелля: Бог любіць нас, любіць так моцна, што даў свайго Сына, як нашага брата, як святло ў нашай цемры. Бог паўтарае нам: “Не бойцеся!” (Лк 2, 10). І я таксама кажу вам: не бойцеся! Наш Айцец цярплівы, Ён любіць нас, дае нам Езуса, каб весці нас па дарозе ў абяцаную зямлю. Ён – святло, якое асвятляе змрок. Ён – наш супакой. Амэн.
Фрагмент гаміліі падчас вігіліі Божага Нараджэння
   

Старонка 17 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.