ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (97)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Не дастаткова сустрэць Езуса, каб паверыць у Яго, не дастаткова чытаць Біблію, Евангелле; не дастаткова нават быць сведкам цуду. Многія былі ў блізкіх адносінах з Езусам і не паверылі Яму, больш таго, яны пагардзілі Ім і асудзілі. Так стала, таму што іх сэрцы былі закрытыя на ўздзеянне Святога Духа. А вера, якая падобна на зярнятка, кінутае ў глебу сэрца, прарасце, калі мы дазволім, каб Айцец “прыцягнуў” нас да Езуса, і “пойдзем з Ім” з адкрытай душой, без забабонаў; тады мы распазнаем у Яго абліччы аблічча Бога і ў Яго словах – Божае слова, таму што Святы Дух дазволіў нам увайсці ў адносіны любові і жыцця, якія існуюць паміж Езусам і Богам Айцом.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 09.08.2015  
 
 

Слова для Жыцця (96)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Езус наталяе не толькі матэрыяльны голад, але і самы глыбокі – голад сэнсу жыцця, голад Бога. Перад абліччам пакут, адзіноты, бядоты і цяжкасцей такой вялікай колькасці людзей, што можам зрабіць мы? Нараканні нічога не вырашаюць, але мы можам ахвяраваць тое нямногае, што ў нас ёсць. Напэўна, у нас ёсць нейкая гадзіна часу, якісьці талент, якаясьці асаблівасць... Калі мы будзем гатовыя скласці іх у рукі Пану, гэтага хопіць, каб у свеце стала трохі больш любові, супакою, справядлівасці і, перш за ўсё, радасці. Бог здольны павялічыць нашыя малыя жэсты салідарнасці і зрабіць нас удзельнікамі свайго дару.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом  
 
   

Слова для Жыцця (95)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Пан сам спашле дождж, і наша зямля прынясе плён”, – так сцвярджае псалом (85 [84], 13). Мы запрошаны на святкаванне гэтай таямнічай камуніі паміж Богам і Яго Людам, паміж Богам і намі. Дождж з’яўляецца знакам Яго прысутнасці на зямлі, якую мы апрацоўваем сваімі рукамі. Гэта камунія, якая заўсёды прыносіць плён, якая заўсёды дае жыццё. Такі давер вынікае з веры, з ведаў, якія разлічаны на Яго ласку, якія заўсёды пераменяць і напояць нашу зямлю.
    Гэта давер, якому мы вучымся, для якога выхоўваемся. Давер, які пачынаецца ва ўлонні супольнасці, у жыцці сям’і. Давер, які становіцца сведчаннем на тварах мноства лю-дзей, што пабуджаюць нас пайсці за Езусам, стаць вучнямі Таго, хто не расчароўвае.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў парку Ну Ігуасу   
 
   

Слова для Жыцця (94)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Хрыстос, які нас корміць пад кансэкраванымі постацямі хлеба і віна, той самы, які выходзіць нам насустрач у штодзённых падзеях; Ён у тым убогім, які працягвае далонь, у тым пакутуючым, які просіць дапамогі, у нашым браце, які просіць нашай увагі і чакае нашага прыняцця. Ён у кожным чалавеку, нават у самым малым і безабаронным.
    Эўхарыстыя, крыніца любові для жыцця Касцёла, з’яўляецца школай міласэрнасці і салідарнасці. Той, хто ўжывае Хлеб Хрыстовы, не можа застацца абыякавым да тых, хто не мае хлеба штодзённага.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом  
 
   

Слова для Жыцця (93)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мы павінны трываць ва ўваскрослым Хрысце і ў Яго любові, як нам гэта прыгадвае Першае пасланне св. Яна: “Хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог – у ім” (1 Ян 4, 16). Езус паўтарыў гэта сваім вучням з напорам: “Заставайцеся ўва Мне (...) Заставайцеся ў Маёй любові” (Ян 15, 4.9). Гэта таямніца святых: заставацца ў Хрысце, з’яднанымі з Ім, як галінкі з вінаграднай лазой, каб прынесці багаты плён (параўн.: Ян 15, 1–8). А гэты плён – нішто іншае, як любоў.
    Адносіны з увас-крослым Езусам з’яўляюцца “атмасферай”, у якой жыве хрысціянін, у якой ён знаходзіць сілы, каб застацца верным Евангеллю, нават сярод цяжкасцей і непаразуменняў.
        
Фрагмент гаміліі Святога Айца падчас кананізацыі чатырох манаскіх сясцёр  
 
   

Слова для Жыцця (92)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Езус – вінаградная лаза, а праз Яго, так, як сокі з дрэва пранікаюць у галінкі, пранікае Божая любоў, Святы Дух. Мы ж – галінкі, што не могуць быць самадастатковымі, а поўнасцю залежаць ад вінаграднай лазы, крыніцы іх жыцця. Так і з намі, хрысціянамі. Прышчэпленыя праз хрост да Езуса, мы бясплатна атрымалі ад Яго дар жыцця; а дзякуючы Касцёлу мы можам заставацца ў жыватворнай еднасці з Хрыстом. Таму неабходна, каб мы былі верныя святому хросту і ўзрасталі ў цеснай сувязі з Богам праз малітву, слуханне Божага слова і паслушэнства яму, а таксама праз удзел у сакрамантах, асабліва ў Эўхарыстыі і сакраманце паяднання.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 03.05.2015  
 
   

Слова для Жыцця (91)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Змест хрысціянскага сведчання – гэта не тэорыя, ідэалогія або складаная сістэма наказаў і забарон, а вестка пра збаўленне, канкрэтная падзея, больш за тое, Асоба – гэта ўваскрослы Хрыстос, жывы і адзіны Збаўца ўсіх. Аб Ім могуць сведчыць тыя, хто бачыў Яго асабіста, у Яго Касцёле, на шляху, які мае свае падставы ў хросце, свой пасілак у Эўхарыстыі, сваю пячатку ў канфірмацыі, сваё пастаяннае навяртанне ў сакраманце пакаяння і паяднання. Дзякуючы гэтаму працэсу, бесперапынна вядзёны Божым словам, кожны хрысціянін можа стаць сведкам уваскрослага Езуса. А яго сведчанне будзе настолькі годным даверу, наколькі будзе выходзіць з ладу яго жыцця: евангельскага, радаснага, адважнага, лагоднага, мірнага і міласэрнага. Калі, аднак, хрысціянін становіцца залежным ад камфорту, ганарыстасці, эгаізму, калі становіцца глухім і сляпым на заклік да “ўваскрашэння” шматлікіх братоў, як ён зможа абвяшчаць Езуса жывога, Яго вызваленчую моц і бясконцую пяшчоту?
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом  
 
   

Слова для Жыцця (90)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вера ва ўваскрасенне Хрыста і надзея, якую Ён нам прынёс, – гэта самы цудоўны дар, які хрысціянін можа і павінен ахвяраваць братам. Давайце ўсім і кожнаму нястомна паўтараць: Хрыстос Уваскрос! Давайце паўтараць гэта словамі, але перш за ўсё сведчаннем жыцця. Добрая Навіна аб уваскрасенні павінна яснець на нашых тварах, у нашых пачуццях і паставах, у тым, якім чынам мы ўспрымаем іншых.
    Мы абвяшчаем уваскрасенне Хрыста, калі Яго святло раз’ясняе цёмныя моманты нашага жыцця і мы можам дзяліцца ім з іншымі; калі мы ўмеем усміхнуцца з тымі, хто ўсміхаецца і паплакаць з тымі, хто плача; калі мы ідзём побач з тымі, хто сумуе і каму пагражае страта надзеі; калі расказваем пра нашае перажыванне веры тым, хто шукае сэнс і шчасце.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом   
 
   

Слова для Жыцця (89)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Святы Павел прыгадвае нам: “Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом” (Эф 2, 4–5). Крыж Хрыста з’яўляецца самым галоўным доказам любові Бога да нас: Езус палюбіў нас дарэшты (параўн. Ян 13, 1), гэта значыць, што не толькі да апошняй хвіліны свайго зямнога жыцця, але да існуючых межаў любові. Калі праз стварэнне Айцец даказаў нам сваю любоў, даючы нам жыццё, то праз пакуты Сына Ён даў нам доказ самай высокай пробы: Ён прыйшоў, каб пакутаваць і памерці за нас.
    Пасля смерці і ўваскрасення Езуса “любоў Божая, – кажа св. Павел, – вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5). Святы Дух дзейнічае ў Касцёле і такім чынам забяспечвае жывую памяць пра Хрыста. Ён дзейнічае ўсюды, нават па-за Касцёлам, дзякуючы чаму ўзрастае вартасць сапраўднага чалавецтва.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом   
 
   

Старонка 14 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.