ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (106)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Радуйся, дачка Сіёна!” – абвяшчае прарок Сафонія, звяртаючыся да Ерузалема (Саф 3, 14); а апостал Павел павучае хрысціян у Філіпіі: “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4). Сёння патрэбна мужнасць, каб казаць пра радасць, патрэбна, перш за ўсё, вера! Свет пакутуе ад многіх праблем, будучыню прыгнятаюць няўпэўненасць і страхі. Але хрысціянін – радасная асоба, а яго радасць – гэта не штосьці павярхоўнае і мімалётнае, а глыбокае і трывалае, таму што яна дар ад Бога, які робіць жыццё поўным. Наша радасць паходзіць з упэўненасці, што “Пан блізка” (Флп 4, 5).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 13.12.2015  
 
 

Слова для Жыцця (105)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны ахрышчаны павінен нястомна парываць з тым, што ў ім засталося яшчэ ад старога, грэшнага чалавека, заўсёды гатовага абудзіцца на заклік д’ябла і таго, што дзейнічае ў нашым свеце ў гэты час канфліктаў, нянавісці і вайны, каб давесці яго да эгаізму, да замкнутасці ў сабе і недаверу, насілля і інстынкту знішчэння, помсты, адмаўлення і выкарыстання слабейшых...
    Мы таксама ведаем, якую вялікую дарогу нашыя хрысціянскія супольнасці, пакліканыя да святасці, павінны яшчэ прайсці. Безумоўна, мы ўсе павінны прасіць у Бога прабачэння за празмернае супраціўленне і марудлівасць у даванні сведчання Евангелля.
    Кожны ў сваім сэрцы можа задаць сабе пытанне вельмі важнае, якое датычыцца яго асабістай сувязі з Езусам, прааналізаваць тое, што ўжо прыняў, ці адмовіў, каб адказаць на Яго заклік пайсці за Ім больш непасрэдна. Заклік пасланнікаў гучыць у нашых вушах мацней чым калісьці, менавіта тады, калі часы цяжкія; гэта заклік, які “разыходзіцца па ўсёй зямлі і [...] ажно да краёў свету” (пар. Рым 10, 18; Пс 18, 5).
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на стадыёне ў Банга   
 
   

Слова для Жыцця (104)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Калі Езус аб’явіў сябе як Кароль? У па-дзеі Крыжа! Той, хто ўзіраецца ў Крыж Хрыста, павінен заўважыць дзівосную бескарыслівасць у любові. Хтосьці з вас можа сказаць: “Але, ойча, гэта было падзенне!”. Менавіта ў па-дзенні па прычыне граху – грэх з’яўляецца падзеннем – у падзенні, выкліканым людскімі амбіцыямі, менавіта там ёсць трыумф Крыжа, там бескарыслівасць любові. У падзенні Крыжа бачна любоў – тая любоў, якая з’яўляецца бескарыслівай, якую дае нам Езус. Для хрысціяніна размовы аб моцы і сіле азначаюць зварот да моцы Крыжа і да сілы Езусавай любові: любові, якая застаецца моцнай і некранутай нават калі яе адкідваюць, якая разглядаецца як здзяйсненне пражытага жыцця, як поўная ахвяра з сябе на карысць чалавецтва.
    Можна сказаць: “Езус аддаў жыццё за свет”, але яшчэ прыгажэй сказаць: “Ён аддаў сваё жыццё за мяне”, каб магчы збавіць кожнага з нас ад нашых грахоў.
    Моцай Каралеўства Езуса з’яўляецца любоў, таму Яго каралеўскасць не прыгнятае, але вызваляе нас ад нашых слабасцей і галечы, заахвочваючы накіроўвацца сцежкамі дабрыні, паяднання і прабачэння. Хрыстос – Кароль, які над намі не пануе, не ўспрымае нас як падданых, але ўзносіць нас да сваёй годнасці. Ён учыніў так, што мы з Ім валадарым, таму што, як кажа Апакаліпсіс: “Учыніў нас валадарствам і святарамі для Бога і Айца свайго” (1, 6).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 22.11.2015  
 
   

Слова для Жыцця (103)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Што азначае несці праз уласнае жыццё і на самім сабе Божую пячаць? Кажа нам пра гэта зноў св. апостал Ян: азначае, што ў Езусе Хрысце мы сапраўды сталі дзецьмі Божымі (параўн. 1 Ян 3, 1–3). Ці ўсведамляем мы гэты вялікі дар? Ці памятаем, што на хросце мы атрымалі “пячаць” нашага нябеснага Айца і сталі Яго дзецьмі? Менавіта гэта з’яўляецца коранем нашага паклікання да святасці! Святыя, якіх мы ўспамінаем, з’яўляюцца менавіта тымі, хто жыў у ласцы ўласнага хросту, хто захаваў некранутую пячаць, жывучы як Божыя дзеці, стараючыся пераймаць Езуса; і цяпер дасягнуў мэты, таму што нарэшце “бачыць Бога такім, які Ён ёсць”.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 01.11.2015  
 
   

Слова для Жыцця (102)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Пасланне да Габрэяў прадстаўляе Хрыста як найвышэйшага святара, які раздзяляе наш чалавечы стан ва ўсім, акрамя граху: “Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы спачуваць слабасцям нашым, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе выпрабаванні, акрамя грэху” (4, 15). Езус справуе святарства міласэрнасці і спачування. Ён мае непасрэдны досвед нашых цяжкасцей, Ён ведае знутры наш чалавечы стан; тое, што Ён бязгрэшны, не з’яўляецца для Яго перашкодай для таго, каб разумець грэшнікаў. Яго хвала – гэта не хвала амбіцый і жадання панаваць, гэта хвала любові да лю-дзей, прыняцця і раздзялення іх слабасцей, адорвання іх ласкай аздараўлення, спадарожнічання ім з бязмежнай пяшчотай падчас іх стамляючай пілігрымкі.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас кананізацыйнай св. Імшы, 18.10.2015
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 04.10.2015  
 
   

Слова для Жыцця (101)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мужчына пакідае бацьку свайго і маці і злучаецца са сваёй жонкай, і абодва становяцца адным целам – гэта значыць, адным жыццём, адным існаваннем. У гэтай еднасці сужэнцы перадаюць жыццё новым чалавечым істотам: становяцца бацькамі. Яны ўдзельнічаюць у творчай моцы самога Бога. Але ўвага! Бог ёсць любоў, і ў Яго тварэнні можна ўдзельнічаць тады, калі любіш, з Ім і як Ён. З гэтай мэтай – як кажа св. Павел – “любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам” (Рым 5, 5). І гэта таксама любоў, якая дадзена сужэнцам у сакраманце сужэнства. Гэта любоў, якая ажыўляе іх сувязь, калі яны перажываюць радасць і смутак, спакойныя і складаныя хвіліны. Гэта любоў, якая абуджае ў іх жаданне зачацця дзяцей, чакання іх, прыняцця іх, клопату пра іх развіццё і выхаванне. Гэта тая ж любоў, якую Езус аказвае дзецям: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім; бо такім належыць Валадарства Божае” (Мк 10, 14).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 04.10.2015  
 
   

Слова для Жыцця (100)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мы ўсе перажываем змаганні штодзённага жыцця. Наша штодзённасць часта можа прывесці нас да пэўнага роду панурай апатыі, якая паступова становіцца навыкам са смяротным зыходам: нашыя сэрцы ўсё больш камянеюць. Мы не хочам, каб апатыя кіравала нашым жыццём. Ці не так? Таму мы павінны задаць сабе пытанне: што мы можам зрабіць, каб засцерагчы нашае сэрца ад усё большага акамянення, ад неадчувальнасці? Як мы можам паспрыяць узрастанню радасці Евангелля і зрабіць так, каб яна пусціла глыбейшыя карані ў нашым жыцці?
    Езус дае адказ. Ён сказаў сваім вучням і кажа сёння нам: Ідзіце! Абвяшчайце! Радасць Евангелля – гэта штосьці, што трэба адчуць, што трэба спазнаць і перажыць, толькі дзяленне праз аддаванне сябе.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў Вашынгтоне  
 
   

Слова для Жыцця (99)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Бог не закрываецца ў сабе, Ён адкрываецца і наладжвае кантакт з чалавецтвам. У сваёй вялікай міласэрнасці Ён пераадольвае вялізную бездань розніцы, якая існуе паміж Ім і намі, і выходзіць нам насустрач. Каб дабіцца гэтага кантакту з чалавекам, Бог становіцца чалавекам. Яму недастаткова толькі прамоў праз законы і прарокаў, Ён прысутнічае ў асобе свайго Сына, ва Уцелаўлёным Слове. Езус – гэта вялікі “Будаўнік мастоў”, які ў самім сабе будуе вялікі мост поўнай еднасці з Айцом.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом   
 
   

Слова для Жыцця (98)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны з нас можа задаць сабе пытанне: кім для мяне з’яўляецца Езус? Можа, гэта толькі слова, нейкая ідэя, толькі пэўная гістарычная постаць? Ці Ён на самой справе з’яўляецца той Асобай, якая мяне любіць, Тым, хто аддаў за мяне сваё жыццё і пілігрымуе са мной? Кім для цябе з’яўляецца Езус? Ці ты побач з Ім, ці стараешся пазнаць Яго ў Яго слове? Бо чым больш мы ў Ім трываем, тым больш узрастае жаданне, каб у Ім трываць. Няхай Панна Марыя дапаможа нам заўсёды “ісці” да Езуса, каб адчуць свабоду, якую Ён нам дае, і дазваляе нам ачысціць нашыя выбары ад асадку марнасці і страхаў.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 23.08.2015  
 
   

Старонка 13 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.