ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Дэканальны прагляд калядак

Актуальная інфармацыя

Дэканальны прагляд калядак і пастаралак адбудзецца ў Сапоцкіне
   
Святочны канцэрт па традыцыі арганізоўваецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча.
    Пройдзе 29 студзеня ў Доме культуры ўжо ў 16-ты раз. Пачатак у 14.00.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, салісты.
    Выступіць можа любы жадаючы. Узрост не абмежаваны.
   
    Аб сваім жаданні неабходна праінфармаваць да 15 студзеня пробашча парафіі ў Сапоцкіне кс. Антонія Абухоўскага па тэлефоне: (8 029) 888-18-29 або (8 0152) 99-21-30.
 

VI фестываль хрысціянскай музыкі

Актуальная інфармацыя

VI фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў” пройдзе ў Баранавічах
   
Трохгадзінны канцэрт адбудзецца 11 лютага ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Пачатак у 19.00. Тэмай сёлетняга фестывалю стануць словы “Каб усе былі адно”.
   
    Упершыню фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Затым – у Гудагаі. Апошнія 3 гады фестываль праходзіць у Баранавічах. За гэты час на сцэне выступалі такія гурты, як “AVE” (г. Гродна), “The Cross Way” (г. Баранавічы), “United in Spirit” (г. Баранавічы), “Laudans” (г. Мінск), “Небасхіл” (г. Мінск) і іншыя.
   
    Арганізатары абяцаюць гасцям шмат прыемных сюрпрызаў. Уваход бясплатны.
   

Калядны канцэрт

Актуальная інфармацыя

Калядны канцэрт пройдзе ў пабрыгіцкім касцёле
   
   
25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі будзе цэлебравана св. Імша на англійскай мове. Пачатак Эўхарыстыі – у 16.00.
    Пасля адбудзецца святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі з Афрыкі.
   
   Сардэчна запрашаем!
   

Рэкалекцыі распазнання жыццёвай дарогі

Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі распазнання жыццёвай дарогі адбудуцца ў гродзенскай семінарыі
   
   
Духоўныя практыкаванні на тэму “Прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2) будуць трываць з 6 па 8 студзеня 2017 года. Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14-ці гадоў.
    Прысутным прадставіцца магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць веды адносна праўдаў веры і малітвы.
   
   Ахвотным неабходна паведаміць аб сваім жаданні да 3 студзеня.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
   
    Кантактныя тэлефоны:
    (8 029) 695-24-69 – кс. Валерый Быкоўскі,
    (8 029) 744-99-61 – кс. Андрэй Лішко,
    (8 0152) 77-02-34 – семінарыя.
   

Наш каляндар

Актуальная інфармацыя


Каляндар «Слова Жыцця» на 2017 год
Каляндар «Слова Жыцця» на 2017 год
Каляндар «Слова Жыцця» на 2017 год
   

Старонка 8 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.