ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Тэматычны семінар

Актуальная інфармацыя

Тэматычны семінар адбудзецца ў Баранавічах
Семінар пад назвай “Фацімскае пасланне праз 100 гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю” пройдзе 8 красавіка ў Катэхетычным каледжы ім. Зыгмунта Лазінскага. Пачатак у 10.00.
       
    Кантактная інфармацыя па тэлефонах:
    (8 0163) 57-93-14, (8 0163) 57-93-07 (факс), (8 029) 513-57-92;
    е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
    Адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
    Падрабязнасці на сайце catcollege.by.
 

Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльныя дні моладзі пройдуць у Навагрудку
Сустрэча маладых людзей з Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 6–8 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла. Дэвіз сёлетняга спаткання – “Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю”.
       
    Запрашаюцца вучні школ і каледжаў, студэнты прафесійных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
   
    Падрабязная інфармацыя і праграма будуць пададзены пазней..
   

Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі змяніў старонку ў інтэрнэце

Актуальная інфармацыя

Партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by прысутны ў віртуальнай прасторы з 2006 года. Супрацоўнікі сайта штодзень клапоцяцца пра асвятленне падзей з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне.
    Сярод найноўшых ініцыятыў рэдакцыі – відэаздымкі ролікаў з удзелам дзяцей і інтэрактыўная рубрыка “Спытайся! Адказвае святар”.
Зараз у асноўным меню партала прадстаўлены раздзелы “Дыяцэзія”, “Духавенства”, “Дакументы”, “Мерапрыемствы”. Дзякуючы прапанаванай у іх інфармацыі нават далёкі ад Касцёла чалавек будзе мець дакладнае ўражанне, як жыве і чым дыхае Гродзенская дыяцэзія. Старонкі знаёмяць з яе гісторыяй, адміністрацыяй, структурай, установамі. Любую парафію дыяцэзіі можна знайсці на мапе. Удакладніць расклад св. Імшаў у касцёле і знайсці кантакт з пробашчам.
   

У “Радыё Марыя” з’явіўся android-дадатак

Актуальная інфармацыя

Праграму можна ўсталяваць праз Play Market. Яна дазваляе слухаць і чытаць “Радыё Марыя” ў Беларусі анлайн.
   
    Мабільны дадатак змяшчае кантакты рэдакцыі, гісторыю ўзнікнення радыё, праграму эфіру на кожны дзень і тэкставую версію навін.
    Будзе карысны людзям незалежна ад веравызнання, тым, хто знаходзіцца ў духоўным пошуку, а таксама цікавіцца каталіцкай духоўнасцю.
   

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект

Актуальная інфармацыя

“Rybyproject” запускае фармацыйны праект для хрысціянскіх музыкантаў
Ён уяўляе сабой адмысловую музычную майстэрню пад кіраўніцтвам “Rybyproject”. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі. Прадугледжаны заняткі як з вакалістамі, так і з музыкантамі: барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі. Мэта праекта – абмен вопытам паміж удзельнікамі і павышэнне іх прафесійнага ўзроўню.
   
    У перспектыве арганізатары сустрэчы разглядаюць стварэнне платформы хрысціянскіх музыкантаў у Беларусі.
   

Старонка 4 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.