ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

На шляху да святасці

Божая міласэрнасць і сумленне чалавека

На шляху да святасці

“Прамаўляю да грэшнікаў праз згрызоты сумлення, праз няўдачы і цярпенні, праз буры і навальніцы, прамаўляю праз голас Касцёла, а алі яны адрынуць усе Мае ласкі, пачынаю злавацца на іх, пакідаючы іх у спакоі, і даю ім тое, чаго прагнуць”.    

(Дз. 1728)

Касцёл шмат гаворыць пра Божую міласэрнасць, заклікае чалавека вярнуцца да любячага Айца. Неабходнасць навяртання здаецца справай відавочнай, а сам працэс навяртання – простым: трэба кінуцца ў абдымкі Айца, як блудны сын, і прыняць Яго прабачэнне. Але гэты крок, які на першы погляд уяўляецца такім лагічным і лёгкім, на практыцы аказваецца неверагодна складаным. Чаму?
 

Некалькі фактаў пра міласэрнасць

На шляху да святасці

“Чым больш грэшны чалавек, тым больш у яго праў на Божую міласэрнасць”.                    Св. Фаустына Кавальская, місіянерка Божай міласэрнасці

Колькі ўжо сказана пра міласэрнасць!
    Са старонак рэлігійнай літаратуры і амбона, з якога прамаўляе святар, яна ўяўляецца выратавальнай сілай, гаючым лекам для сучаснага секулярызаванага грамадства.
    Заплюшчваеш вочы – і бачыш анёла, які гатовы здзейсніць нешта прыемнае.
    На самой жа справе ў міласэрнасці часта брудныя рукі, апушчаная галава або пусты кашалёк.
    Прапануем азнаёміцца з некаторымі характарыстыкамі сапраўднай любові да бліжняга – высакароднай, самаадданай, бязмернай.

   Міласэрнасць – гэта любоў у Богу да людзей
    Згодна з хрысціянскай дактрынай, любоў да Нябеснага Айца набывае ў сэрцы чалавека сапраўднае значэнне, толькі становячыся любоўю ў Богу да людзей. Таму міласэрнасць, насамрэч, дагаджае не чалавеку, а Усемагутнаму. Дабрадзей бачыць у бліжнім вобраз Божы. Нягледзячы на недахопы і заганы чалавека, гэтая праўда выходзіць на першы план. Такім чынам, міласэрнасць глядзіць не вачыма, а сэрцам. Без выключэння і раздзялення. А паколькі кожная душа створана па падабенстве Усявышняга і мае ў сабе Яго часцінку, то павінна самаадвольна імкнуцца да дабра праз дапамогу бліжняму. За гэтай тонкай абалонкай утоена натуральнае людское шчасце, якое палягае на тым, каб адкрывацца на чалавека, несучы яму святло і цяпло.
   

Шануй, барані і любі чалавечае жыццё

На шляху да святасці

25 сакавіка ў каталіцкім Касцёле ў чарговы раз адзначылі ўрачыстасць Звеставання Пана, а разам з ёй – Дзень святасці жыцця. Ужо больш за 10 гадоў ён праходзіць у многіх краінах свету з мэтай абуджэння ў сумленнях грамадскасці сэнсу і каштоўнасці чалавечага жыцця ў любым яго стане.
Жыццё – гэта святасць
    У пастырскім пасланні на сёлетнюю ўрачыстасць Звеставання Пана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адзначыла, што чалавечае жыццё ад яго пачатку да натуральнай смерці асвечана Богам і належыць Яму. Таму сёння трэба супраціўляцца ывілізацыі смерці, пагардліваму стаўленню да годнасці чалавечага жыцця, як таксама і несправядлівым законам, што абмяжоўваюць свабоду сужэнцаў у рашэннях адносна перадачы жыцця. У сваім лісце каталіцкія іерархі падкрэслілі, што права на існаванне дзіцяці, якое развіваецца ва ўлонні маці, з’яўляецца непарушным, таму ніякім чынам нельга прымаць негатыўныя рашэнні ў адносінах да яго, як быццам бы гаворка ідзе пра частку цела жанчыны.
   

За тры тыдні да Вялікадня

На шляху да святасці

Здаецца, яшчэ нядаўна галовы вернікаў былі пасыпаны попелам, а на гарызонце ўжо віднеецца Пальмовая нядзеля. За плячыма – амаль палова 40-дзённага шляху Вялікага посту. Прадстаўляецца добрая нагода прыпыніцца і паразважаць аб прамежкавых выніках падрыхтоўкі свайго сэрца да сустрэчы з уваскрослым Збаўцам.
Кожны свядомы вернік у Вялікім посце імкнецца змяніцца ў лепшы бок праз канкрэтныя пастановы. На іх палягае духоўнае ачышчэнне душы і вяртанне да Бога з чыстым сэрцам і новым духам. Але ці не здараецца так, што нешта не атрымліваецца або вызначанае заданне аказваецца занадта цяжкім? Тады чалавек расчароўваецца, у яго апускаюцца рукі. Існуе пагроза, што вер- нік увогуле “сыдзе з дыстанцыі”. Пазней перад грабніцай Пана ён схіліць галаву і ахвяруе Езусу свае слабасці. Дзесьці ўнутры разумее: Бог прабачыць.
   

Малітва з пэндзлем у руцэ

На шляху да святасці

С. Юліта Пятрова, серафітка, з нядаўняга часу служыць у парафіі Сапоцкін. У вольныя ад іншых кляштарных заняткаў хвіліны яна выразае з дрэва. На дадзены момант актыўна займаецца аднаўленнем драўляных стацый Крыжовага шляху.
Рэстаўрацыя ўдыхае
   душу ў старыя рэчы

    Першая стацыя пасля доўгіх аднаўленчых прац ужо набыла глянец і заняла сваё месца ў святыні. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя 2-ой і 3-яй стацый. Астатнія чакаюць сваёй чаргі. “Хочацца нанова вярнуць ім жыццё”, – гаворыць манахіня.
    Сястра не ўтойвае, што на аднаўленне адной стацыі патрэбна вельмі шмат часу, бо неабходна прайсці ўсе этапы па чарзе. “Спачатку належыць старанна ачысціць драўніну ад старой фарбы машынкай і адшліфаваць усе няроўнасці. Затым ачышчанае дрэва трэба пакрыць шпаклёўкай. Чарговы этап – зачыстка наждачнай паперай. У працэсе штосьці папраўляю, выразаю дробныя элементы. Затым наношу грунт. А на канец застаецца фарбаванне. Калі займацца толькі гэтым з раніцы да вечара, патрэбна каля 3-ох тыдняў. Я ж магу прызначыць на дадзеную справу каля 3-ох гадзін у дзень. Калі б мела час, то дні і ночы прысвячала б разьбе. Яна мяне вельмі “зацягвае”: увогуле не звяртаю ўвагі на гадзіны”, – прызнаецца манахіня.
   

Як успрымаць тых, хто чакае міласціны?

На шляху да святасці

Адзін вядомы акцёр аднойчы пераапрануўся ў бяздомнага. Чапляўся да прахожых, просячы грошай. Толькі адна жанчына дала яму нешта паесці... Па цэнтральных вуліцах нашага горада таксама часта бадзя- юцца жабракі, шукаючы грошай у мінакоў: на ежу, аперацыю, лякарствы. Праходзячы побач з такімі людзьмі, цяжка застацца абыякавым. Аднак варта дапамагаць “з галавой”.
Часовая дапамога бедным умацоўвае іх праблему
    Сустракаючы перад касцёлам ці побач з супермаркетам убогую маці з дзіцём, калеку ці бяздомнага, мы часта ахвяруем ім грошы, паколькі як хрысціяне павінны практыкаваць міласэрнасць да бліжняга ў патрэбе, асабліва ў перыяд Вялікага посту. Аднак чуем таксама, што даванне грошай на вуліцы – гэта не рашэнне. Больш таго, яно нават можа паглыбіць праблему, таму што многія жабракі з’яўляюцца звычайнымі падманшчыкамі, якія хочуць выцягнуць з людзей грошы на алкаголь.
   

Набліжаецца Вялікі пост – час адрачэння і аднаўлення

На шляху да святасці

1 сакавіка, у Папяльцовую сераду, католікі распачнуць перыяд 40-дзённага посту, які дазваляе больш шырока адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем каталіцкага Касцёла, гэта час пакаяння і навяртання, а таму цудоўная нагода, каб выбрацца ў “духоўную спартзалу”. Унутраныя нагрузкі павінны выражацца праз канкрэтныя выбары і ўчынкі, перамяненне жыцця і вяртанне да запавета з Богам, што быў разарваны па прычыне граху.
Кожны чалавек ведае пра ўласныя недахопы і слабасці. Усім без выключэння знаёма пачуццё ўнутранай незадаволенасці з-за іх і шляхетныя пастановы змяніцца ў лепшы бок. На жаль, кожны спатыкаўся і з няўдачай, калі не мог рэалізаваць сваё пачынанне. Адны маюць “саламяны” запал, другія, нягледзячы на добры пачатак, паступова губляюць энтузіязм... І ўсё застаецца па-ранейшаму. Вядомы каталіцкі блогер Сэм Гузман прапануе практычныя рашэнні, дзякуючы якім можна перажыць пост лепш, глыбей, так, як сабе яго запланавалі. Прапануем з імі азнаёміцца.
   

Старонка 7 з 44:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.