ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

Як я магу ісці далей?

На шляху да святасці

Хрыстос – гэта той, хто чагосьці ад цябе чакае, гэта, найперш, Воля, якая аб’яўляе нам сябе. Верыць і любіць Хрыста – значыць любіць тое, чаго Ён жадае, прымаць Яго волю. Толькі прыняцце волі Хрыста, пацверджанае нашым выбарам пры выпрабаванні веры, прыносіць душэўны свет і сапраўдную радасць, якіх у нас ужо ніхто не адніме.
    Існуе два спосабы пазнання Божай волі для канкрэтнай сітуацыі. Вы павінны быць упэўнены, што тое, аб чым вы просіце або што збіраецеся зрабіць, не забараняецца Бібліяй, а таксама што яно ўславіць Бога і дапаможа вам духоўна ўзрасці. Калі дзве гэтыя ўмовы выконваюцца, а Бог усё ж не дае вам таго, аб чым вы просіце, тады, магчыма, на гэта няма Божай волі ці вам неабходна пачакаць яшчэ. Іншы раз цяжка даведацца пра Божую волю. Людзі хочуць, каб Бог сказаў ім, што рабіць: дзе працаваць, дзе жыць, з кім жаніцца і г. д. Святы апостал Павел у сваім лісце да рымлянаў кажа: “І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму, каб пазналі, якая ёсць воля Бога, што добрае і прыемнае ды дасканалае” (Рым 12, 2).
 

Выбары Папы Рымскага рыхтуе моладзь

На шляху да святасці

Пантыфікат Бенедыкта ХVІ скончыўся. Свет абмяркоўвае як былога Святога Айца, так і яго будучага пераемніка. Тым часам моладзь Гродзеншчыны прымае ўдзел у падрыхтоўцы да выбараў новага Папы – у віртуальнай і духоўнай прасторы. Сусветнай моладдзю створаны адмысловы сайт аdoptacardinal.org для малітоўнай падтрымкі кардыналаў, што будуць выбіраць кіраўніка каталіцкага Касцёла. Кожнаму ахвотнаму маладому чалавеку даручаецца адзін канкрэтны кардынал. Мэтай суполкі з’яўляецца духоўная апека над кожным са 117 выбаршчыкаў, каб Святы Дух дапамог ім зрабіць правільны выбар. Каб далучыцца да малітвы, трэба зайсці на сайт і запоўніць анкету (імя, прозвішча і e-mail). На скрыню карыстальніка дасылаецца партрэт і біяграфія аднаго з кардыналаў, за якога добраахвотнік будзе маліцца ў час працы канклава. Да моладзевай ініцыятывы ўжо далучылася больш за 170 тысяч чалавек з усяго свету, сярод іх – гродзенская моладзь.
    Карэспандэнт “Твайго Стылю” запытаў гродзенскіх членаў суполкі, чаму яны далучыліся да сусветнай малітоўнай актыўнасці.
   

Слёзы пакаяння

На шляху да святасці

“І адразу Дух павёў Яго ў пустыню. І быў Ён у пустыні сорак дзён, а сатана выпрабоўваў Яго; і быў Ён са звярамі, і анёлы служылі Яму. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле»” (Мк 1, 12-15).
Кс. Кірыл Бардонаў, сакратар Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзііАдзін жарт кажа, што колькасць хрысціян змяншаецца падчас Вялікага посту і павялічваецца перад Вялікаднем. Сапраўды, ужо з дзяцінства некаторыя вынеслі не вельмі прыемныя ўспаміны пра час падрыхтоўкі да галоўнага хрысціянскага свята. Фіялетавы колер вопраткі святара, сумны настрой, адсутнасць гучных забаў і боязь ад таго, што на споведзі трэба прызнацца ў сваіх грахах – гэта і многае іншае можа спакусіць нас не выкарыстаць адпаведна час Вялікага посту.
    Заклік Вялікага посту можна змясціць у адным сказе: мы прагнем сапраўднай унутранай перамены і навяртання да Бога праз аднаўленне ласкі хросту. Гэтыя два акцэнты – пакаянне і хрост – Вялікі пост набыў ужо ў старажытным хрысціянстве.
   

Вялікі пост – час змагання са сваім грахом

На шляху да святасці

Вітаю Вас зноў, дарагія Чытачы.кс. Максім Бачарнікаў SCJ
Мы часта задаём сабе пытанне: у чым сутнасць Вялікага посту? Існуе мноства адказаў, але трэба адзначыць, што ў першую чаргу справа датычыцца праўды! Нашай найбольшай праблемай з’яўляецца тое, што чалавек пасля граху, здзейсненага ў раі, стаў грэшнікам. Што гэта значыць? З самага пачатку свайго жыцця ён павінен адкрываць праўду, пазнаваць яе і жыць паводле яе.
    У Старым Запавеце слова “грэх” тлумачыцца як неразумнасць, нязгоднасць з праўдай. Грэх – гэта падман. Перш, чым хтосьці наважыцца на грэх, ён аказваецца ўнутрана падманутым.
    Падман унутрана пераконвае, што гэта добра, што так павінна быць, што так трэба. Перш, чым хтосьці кагосьці абкрадзе, ён гаворыць сабе, што ён пакрыўджаны, што нехта мае шмат, а ён бедны, што багатыя не даведаюцца. А на самой справе, гэта нехта ўзбагаціўся на людскіх пакутах. Кожны грэх – гэта падман сэрца. У час Вялікага посту трэба вярнуцца да праўды, г.зн. навярнуцца. Малітва, пост, міласціна, суцішэнне, разважанне мукі Езуса Хрыста – гэта сродкі, якія дапамагаюць нам адкінуць наш падман, нашу двудушнасць, наш грэх і ўвайсці на дарогу праўды.
   

40 дней без алкоголя

На шляху да святасці

Время поста для католиков – это также время, когда принятые решения могут изменить всю нашу дальнейшую жизнь. Особенно это касается тех, кто замечает у себя проблемы, связанные с алкоголем. На эту тему мы поговорили с консультантом терапии зависимостей Юрием Гапоником.
Алкоголизм – это что?
    Многие считают, что алкоголик пьёт, потому что у него нет силы воли, у него есть какие-то отрицательные черты характера, у него много денег или, наоборот, очень мало, у него нет интересного занятия, у него плохие друзья, плохая работа, плохая жена или муж и т.д. и т.п. Можно ещё долго перечислять этот список «причин» злоупотребления алкоголем, но на самом деле причина одна – человек болен, а название этой болезни – алкогольная зависимость. Всемирная Организация Здравоохранения признала алкоголизм болезнью ещё в 50-х годах прошлого столетия. Алкоголизм – это хроническое, прогрессирующее и смертельное заболевание, но эта болезнь поддаётся лечению. Одним из симптомов этой болезни является потеря контроля над употреблением спиртного, и только смирившись с этим, можно начинать выздоравливать. Необходимо постоянно помнить, что, став алкоголиком однажды, ты остаёшься им навсегда, и способность контролировать употребление спиртного уже никогда не вернётся. Кроме того, алкоголизм сопровождается отрицательными последствиями в физическом, психическом и социальном состоянии больных, поэтому алкоголизм ещё называют био-психо-социальным заболеванием. Специалисты, которые в лечении алкогольной зависимости опираются на программу «12 Шагов Анонимных Алкоголиков», считают, что алкоголизм является ещё и духовным заболеванием. Ещё задолго до ВОЗ, «Анонимные Алкоголики» сами дали определение своей болезни, написав, что алкоголизм – это болезнь тела, разума и души.
   

Волки в овечьей шкуре в наше время... (2)

На шляху да святасці

На что «свиде­тели» хлад­но­кров­но от­ве­тят, что они лучше знают, что именно хотел сказать Иисус, потому что у Иеговы перед ними нет тайн. Ведь Иисус не мог велеть есть Своё Тело и пить Свою Кровь, потому что употребление крови запрещено в Ветхом Завете. Вы начинаете объяснять, что таинство Евхаристии ничего не говорит об употреблении мяса и крови в естественном смысле, а говорит о реальном участии в Искупительной Жертве Христа и единении с Воскресшим Иисусом, а такой была вера Церкви всегда. Что касается запрета употребления крови в Ветхом Завете – это не единственный запрет и предписание в иудаизме. Почему вы прицепились к запрету употреблять кровь? Почему вы не соблюдаете запрет есть мясо нечистых животных, почему вы не соблюдаете предписаний и запретов субботы, обрезания, употребления опресноков, ритуального омовения посуды, ношения филактерии и т.д.? На что «свидетели» спокойно меняют тему и начинают говорить о том, как плохи и безнравственны католические священники и как правдивы «свидетели Иеговы».
   

Вынікі апытання пра "сапраўднасць" сужанства

На шляху да святасці

Два тыдні наведвальнікі сайта grodnensis.by мелі магчымасць паразважаць над пытаннем аб “сапраўднасці” сужэнства. Прапанаваная тэма, відаць, закранула нашых чытачоў – свае адказы пакінулі 162 інтэрнаўты. Вынікі апытання традыцыйна каментуе сацыёлаг рэлігіі кс. Валерый Аброшка.
   
   
Ці мяркуеце Вы, што, каб сужэнства было, як кажуць, “сапраўдным”, сёння дастаткова грамадзянскага шлюбу, ці трэба заключыць таксама касцёльны шлюб?

° Сапраўды важным з’яўляецца грамадзянскі шлюб (3,7%)

° Грамадзянскага шлюбу не дастаткова, трэба мець і касцёльны шлюб (30,2%)

° Сапраўды важны касцёльны шлюб, а грамадзянскі – толькі фармальнасць (59,9%)

° Цяжка сказаць (6,2%)
   

Старонка 40 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.