ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Галоўны алтар пабрыгіцкага касцёла праз 70 гадоў “вярнуўся” ў святыню

З жыцця Касцёла

Устаноўлена дакладная копія алтара XVII стагоддзя, які быў знішчаны ў савецкі час. Яго аднаўлялі цягам года па старых фотаздымках, а ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне прымеркавалі да 30-годдзя вяртання святыні каталіцкім вернікам.
Трагічны лёс храма
   з тонкім хараством

    Калі ўваходзіш у касцёл, позірк міжволі скіроўваецца на галоўны алтар, дзе прабывае Бог, дзе складаецца ахвяра праз малітву святара і супольнасці вернікаў. Гэта найцудоўнейшае месца ў кожнай святыні, яе сэрца. Сапраўдным упрыгожаннем касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне доўгі час таксама быў разьбяны галоўны алтар. Усё ўнутранае ўбранства святыні, якая славілася прыгажосцю і густам, ператрывала дзве сусветныя вайны, але было цалкам знішчана ў савецкі час.
 

Памятныя крыжы пры дарозе

З жыцця Касцёла

Моцай знака хрысціянскай веры людзі здаўна намагаліся абараніць зямлю “ад голаду, агню і вайны”. Таму месцы для ўзвядзення крыжоў ніколі не выбіраліся выпадкова.
Каб бачылі, маліліся і памяталі
    – Драўляныя прыдарожныя крыжы ўпрыгожвалі пачатак кожнай мясцовасці, стаялі каля значных дарожных скрыжаванняў. Вернікі ўсталёўвалі іх каля ўезда ў вёску, на межах паселішча, каб паказаць адданасць насельнікаў хрысціянскім каштоўнасцям. Таксама людзі збіраліся каля крыжоў у час сумесных набажэнстваў на свята, спыняліся каля іх пры выпраўленні ў апошні зямны шлях аднавяскоўцаў, – распавядае Уладзімір Прыхач, краязнаўца са Смаргоні.
   

Катэхеза для ўсіх, або ніколі не зарана, ніколі не запозна

З жыцця Касцёла

      Сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі ў ЛідзеНовы катэхетычны год прадстаўляе магчымасць пакарыць чарговую духоўную вяршыню. І няма розніцы, у якім узросце гэта рабіць. Бо калі фізічна мы абмежаваныя, і ўзысці на гару прасцей у маладосці, чым у сталасці, то наш дух – больш вольны і гатовы ўвабраць у сябе Бога ў любы час.
    Пра асаблівасці і формы евангелізацыі вернікаў розных узроставых катэгорый распавядаюць духоўныя асобы і свецкія катэхеты.
Кожную суботу ў нашым кляштары збіраюцца дзеці дашкольнага ўзросту. Распачынаем сустрэчу раніцай і заканчваем у 14.00. Запрашаем таксама прыйсці і паўдзельнічаць бацькоў з дзецьмі, якіх яшчэ не могуць пакінуць без догляду: дзеткі, якія маюць год, паўтары ці два. Такія зносіны вельмі важныя і для дзяцей, і для дарослых. Малыя адчуваюць сябе больш упэўнена, бацькі могуць змяніць паўсядзённую атмасферу і паназіраць за дзіцём у соцыуме або абмяняцца досведам у асабістым выхаванні.
   

Падтрымаем малітвай арцыбіскупа!

З жыцця Касцёла

      Сустрэча арцыбіскупа з міністрам унутраных спраў

У апошні дзень жніўня Мітрапаліту Мінска- Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які вяртаўся з Польшчы, было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.
У сувязі з гэтым было распачата мноства малітоўных акцый у інтэнцыі хуткага вяртання арцыбіскупа да сваіх вернікаў, каб ён мог працягваць пастырскае служэнне і кіраваць Касцёлам у Беларусі. Між іншым, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне перэгрынацыі фігуры св. Міхала Арханёла адбылася св. Імша ў інтэнцыі іерарха, а таксама за краіну і яе жыхароў. Вернікі ўсіх парафій горада над Нёманам маліліся аб міры і дары паяднання для грамадзян Беларусі на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра агульнае дабро.
   

Малітва за Беларусь

З жыцця Касцёла

Святы Міхал Арханёл! Дапамагай нам у духоўнай барацьбе, будзь нам абаронай супраць спакус і каварстваў злога духа. Пакорна просім, няхай яго разгроміць Пан Бог, а Ты, Князь войскаў нябесных, д’ябла і іншых злых духаў, якія на згубу людскіх душ снуюць па свеце, моцай Божай скінь у пекла. Амэн.
У нашай краіне вельмі неспакойна пасля жнівеньскіх выбараў кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым старшыня ККББ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў у гэтым месяцы да асаблівай малітвы праз заступніцтва св. Міхала Арханёла, апекуна Беларусі, у інтэнцыі спынення эскалацыі канфлікту і хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.
   

Старонка 19 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.