ГРОДНА
Аўторак,
30 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Дачка, Маці і Нявеста

З жыцця Касцёла

18 кастрычніка – літургічны ўспамін Маці Божай Тройчы Цудоўнай
Мэта Шанштацкага руху – аднаўленне свету ў Хрысце праз Маці Божую Тройчы Цудоўную.
Маці Божая Тройчы Цудоўная заваёўвае сэрцы ўсё большай колькасці людзей. Пілігрымаванне Яе абраза ахоплівае ўсё большыя абшары. Наведваючы дамы, Маці Божая чакае ад сваіх верных шанавальнікаў супрацоўніцтва. Марыя хоча ў нас і праз нас несці Езуса ў сучасны свет. Ёй патрэбны наша “так”, нашы сэрцы і рукі.Уступная частка артыкула да кнопкі ("Падрабязней")
 

Інаўгурацыя ў семінарыі і каледжы

З жыцця Касцёла

Сёлета ў духоўных навучальных установах у Гродне распачалі наву- чанне 88 студэнтаў.
У першыя дні кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі і ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне адбылося ўрачыстае распачацце новага 2020/2021 навучальнага года.
    Кіраўнікі ўстаноў абвясцілі аб адкрыцці чарговага акадэмічнага года пасля ўрачыстага спеву навучэнцамі гімну “Gaudeamus igitur”. Такім чынам выкладчыкі і студэнты ў імя Бога распачалі чарговы год вучобы.
   

Салідарныя з Мітрапалітам!

З жыцця Касцёла

Прэзідыум Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
    “Выказваем салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапату з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам у Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляем заклік папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою.
    Запэўніваючы ў сваёй малітве за ўлюбёнага пастыра і за ўсю беларускую супольнасць, жадаем Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу неадкладнага вяртання дадому і да свайго біскупскага служэння, а таксама заахвочваем усіх дбаць пра мірнае вырашэнне канфлікту і з даверам ісці наперад шляхам дыялогу дзеля дабра чалавека і цэлага грамадства”.
   

“Не месца для выпадковых людзей”, або настаўнік як светач

З жыцця Касцёла

1-ая нядзеля кастрычніка ў Касцёле ў Беларусі прысвечана малітве ў інтэнцыі выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Кожны з іх мае заданне несці веды, а значыць несці святло людзям.
Людміла Гапонік - выкладчыца англійскай мовы ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыіПра важнасць ролі настаўніка і яго ўзаемаадносіны з маладым пакаленнем разважаюць выкладчыкі і іх студэнты.
   
    У сферы адукацыі я ўжо больш за 45 гадоў. У мінулым працавала настаўніцай, метадыстам у Гродзенскім аддзеле народнай адукацыі. Выкладанне англійскай мовы з’яўляецца для мяне выдатным спалучэннем працы і хобі, да таго ж я вельмі люблю служэнне моладзі. Мае ўрокі прадугледжваюць актыўнае камунікаванне, і я намагаюся развіваць гэты навык у вучняў, каб маглі весці дыялог на замежнай мове, выказваць сваё меркаванне, атрымліваць новую інфармацыю.
   

Апостальскі нунцый звярнуўся да катoлiкаў Беларусі

З жыцця Касцёла

Момант удзялення біскупскага пасвячэння“Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты жыцця”.
16 верасня ў Соліне (Харватыя) адбылося біскупскае пасвячэнне новапрызначанага Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Падчас урачыстасці іерарх звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які цяпер перажывае складаныя часы.
    Апостальскі нунцый паабяцаў сваё малітоўнае супрацоўніцтва для вырашэння ўсіх праблем краіны “з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля”. “Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця”, – сказаў іерарх.
   

Старонка 18 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  246

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.