ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Аллелюя! Езус жыве!

З жыцця Касцёла

Шаноўныя чытачы газеты “Слова Жыцця”!
Хрыстус уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! У адпаведнасці са старадаўнім звычаем я хачу павіншаваць кожнага з Вас, дарагія сведкі сапраўдных хвілінаў нашай веры, надзеі і любові. Гэта – цудоўныя хвіліны, якія дае кожнаму з нас Дарыльшчык жыцця, Пераможца шатана і смерці. Гэты выключны дзень упісаны асаблівым чынам у гісторыі Беларусі і ўсяго чалавецтва. Ніколі не выкрэслівайце з вашых сэрцаў гэты дзень, які безупынна мы можам перажыць!
 

Гасанна Сыну Давіда

З жыцця Касцёла

Вялікі тыдзень адкрывае Пальмовую нядзелю. У гэты дзень успамінаем урачысты ўезд Езуса ў Ерузалім, які непасрэдна папярэджваў Яго Муку і Смерць на Крыжы. Натоўпы, якія Яго віталі, кідалі на дарогу свае плашчы і галінкі, крычачы: “Гасанна Давідаваму Сыну”. Назва гэтага дня паходзіць ад звычая асвячаць пальмы, які быў уведзены ў XI стагоддзі.
    Пальмовая нядзеля – гэта вялікі дзень адарацыі вернікамі Мукі Пана. Змест гэтай адзінай непаўтаральнай па сваім харастве нядзелі заключаецца ў радаснай гасанне, у вербных коціках, пальмавых галінках, у віватах дзеля ўшанавання Хрыста, які ўязджаў як кароль у Ерузалім. Гэты выключны адарацыйны характар Пальмовай нядзелі праяўляецца яшчэ больш яскрава ў апошнія гады, калі Папа Ян Павел II злучыў з гэтым днём святкаванне Сусветнага дня моладзі. З той пары гасанна, праслаўленне Хрыста і энтузіязм, які звязаны з гэтым, набіраюць выключныя формы.
   

Нашыя сучаснікі за мяжой - пра Вялікі пост

З жыцця Касцёла

Павел Юсман, ЗША, Вашынгтон
Амерыканскія велікодныя традыцыі (у параўнанні са звычаямі нашых земляў ці Лацінскай Амерыкі) - досыць убогія і прымітыўныя. У Папяльцовую сераду (называюць яе тут “Ash Wednesday”) вернікі збіраюцца, каб паслухаць прачытанае Божае слова, а святар пазначае попелам крыж на ілбе вернікаў на знак пачатку посту, які называюць “lent”: пакора і самаахвяраване, а таксама на знак прыналежнасці да каталіцкай веры. Вернікі захоўваюць гэты крыж да канца дня. У амерыканскіх касцёлах няма крыжовых стацыяў, а Крыжовы шлях ажыццяўляецца толькі ў Вялікую пятніцу перад вячэрнім набажэнствам. Песні жальбы характэрны для польскай традыцыі, аналагічныя песні ёсць па-лацінску. Самы важны дзёнь – Вялікая пятніца, якую называюць там “Good Friday”, а адзначаюць гэты дзень так, як і ў нас. Вялікдзень называюць “Easter” і ўсім ён асацыіруецца больш з “паляваннем” на яйкі. Пасля вячэрняй св. Імшы ў Вялікую суботу, абрады якой – ідэнтычны нашым, пачынаюць святкаваць Вялікдзень. Тут няма рэзурэкцыйнай св. Імшы, велікоднага панядзелку.
   

 Сумна Маці...

З жыцця Касцёла



Сумна Маці, несуцешна,
горка плача,
так балесна, -
Бо канае Сын адзіны –
ўкрыжаваны Ён, нявінны.
Мукі церпіць
разам з Сынам, блізка смерці
ўжо хвіліна. –
Сына кроў
з крыжа сцякае, сэрца Маці
жаль сціскае.

Голас Сына
ўжо сціхае,
Маці з гора
ледзь жывая.
Час канання надыходзіць –
боль нішто ёй
не лагодзіць.
Страшна бачыць Сына Мукі:
ў ранах цела – твар і рукі.
– Маці з Сынам
пакутуе
у хвіліну
цяжку тую.
   

Знак нашага збаўлення

З жыцця Касцёла

Прадаўжаецца Вялікі пост. Гэта ёсць час роздуму над уласным жыццём, пара старанняў, каб унутрана перамяніцца ў лепшы бок і навярнуцца да Бога. Самае значнае заданне для кожнага хрысціяніна на Вялікі пост – паверыць у Божую любоў да кожнага грэшніка, гледзячы на крыж і на Цела Божага Сына на ім. “Але Ён быў прыбіты за нашыя грахі, забіты за нашыя віны” (Іс 53, 5). Таму мы не можам весці размову пра крыж і ўкрыжаванне Езуса, пісаць і разважаць пра гэта, як пра даўнюю старажытнюю гісторыю, бо яна - няспынна жывая і актуальная рэчаіснасць і найвышэйшая любоў. Вялікі пост павінен ажывіць гэтую праўду.
Са дня смерці Божага Сына на Галгоце крыж стаў сімвалам найвышэйшай любові і ахвяры. Таму яго размяшчаюць зверху святыняў і капліцаў, у дамах вернікаў, на дарогах і на раздарожжах, на літургічным адзенні, на грудзях хрысціянаў, якія ахінаюць сябе знакам крыжа, тым самым сведчачы аб веры ў сваё збавенне, дзякуючы Хрыстовай муцы, смерці, і просяць аб Божым благаславенні. Крыж стаў сімвалам цярпення і пакуты. Сам Хрыстус указаў нам на гэтае значэнне крыжа, калі сказаў: “Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе і возьме крыж свой і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24). Крыж напамінае, што смерць і цярпенне не з’яўляюцца заканчэннем чалавечага жыцця, бо другім яго бокам ёсць хвала Змёртвыхпаўстання, перамога над злом, новае жыццё.
   

Старонка 143 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.