ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

З жыцця Касцёла

Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Нягледзячы на тое, што духоўнае пасланне Хрыстовага крыжа як інструмента паўсюднага прымірэння з Богам і знаку, па якім можна пазнаць хрысціянства, застаюцца нязменнымі, з-за розных хрысціянскіх традыцый крыж стаў знакам, які вылучае хрысціянскія землі і абрады. Разнавіднасці крыжа значна адыходзяць ад якіх-небудзь стандартных нормаў.
Лацінскі крыж
Мы даведваемся са старонкаў Бібліі, што крыж, на якім памёр Езус Хрыстус, (так званы складаны крыж) быў сканструяваны з гарызантальнага і вертыкальнага бярвенняў. Гэтая форма была характэрна для інструментаў катаванняў, якія прымяняліся рымлянамі, а паколькі яны размаўлялі па- лацінску, то крыж такой формы атрымаў назву лацінскага крыжа. Рымляне, каб пазбегнуць таго, што цела асуджанага можа разарвацца на такім крыжы, на сярэдзіне крыжа размяшчалі ледзь заўважальную падпорку, на якую абапіралася цела асуджанага. Зверху вертыкальнага бервяна над галавой асуджанага размяшчалі таблічку з напісанай віной. У дачыненні да Езуса такі надпіс быў зроблены па-габрэйску, па-грэчаску, па-лацінску і гучаў так: “Езус Назарэйчык, жыдоўскі Кароль” (лацінскі арыгінал – INRI, пар. Ян 19, 19).
 

Цішыня Вялікай cуботы

З жыцця Касцёла

Вялікая субота – гэта цэнтральны дзень Пасхальнага Трыдуума. У гэты дзень не ажыццяўляецца св. Імша, але вернікі адаруюць Хрыста ў Гробе Панскім. У Касцёле пануе атмасфера засяроджання і суцішанасці ў чаканні на цуд Змёртвыхпаўстання. З аднаго боку цішыня Вялікай суботы абуджае неспакой і адначасова прадказвае штосьці нязвыклае: падрыхтоўвае нашыя сэрцы і розум на прыняцце непаўторнага цуду, перад якім нам трэба схіліцца з любоўю і пакорай.
    Пасхальная вігілія з’яўляецца ўжо святкаваннем Змёртвыхпаўстання Пана. Яе літургія поўна яскравых сімвалаў, да ліку якіх належаць наступныя: святло, слова, вада. Касцёл, дзякуючы ім, хоча паказаць багацце дароў, якімі Бог адарыў нас з пачатку стварэння свету.
    Пасхальная вігілія – найбольш урачыстая і сімвалічная літургія на працягу году пачынаецца ў Вялікую суботу пасля змроку. Тады асаблівым чынам становяцца пераканаўчымі абрады літургіі свету.
   

Што павінна быць у велікодным кошычку?

З жыцця Касцёла

Па традыцыі ў Вялікую суботу з самага ранку ва ўсіх касцёлах асвячаюць ежу на велікоднае снеданне. Сёння часцей за ўсё мы ідзём у касцёл з кошычкамі для асвячэння ежы. Паводле традыцыі кошычак засланы ўнутры белай сурвэткай, на якую пакладзена ежа для асвячэння. Ён павінен быць аздоблены, напрыклад: вербавымі коцікамі ці веснавымі кветачкамі і прыкрыты белай сурвэткай. Кошычак для асвячэння ежы на Вялікдзень павінен быць прыгожы і адначасова просты. У яго неабходна пакласці асноўныя прадукты.
    Хлеб асвячаецца як даніна памяці хлебу, які сышоў з неба, г.зн. Езусу і дзеля ўвекавечання таго, як Ён накарміў цудоўным чынам натоўпы людзей, якія слухалі яго навучанне. Штодзённа мы просім Бога, каб Ён даў нам хлеб. А калі ён ёсць у нас, дзякуючы Божай шчодрасці, то кладзём яго для асвячэння: звыкла для асвячэння бяруць некалькі лустаў хлеба, але некаторыя - і невялікі боханчык хлеба. Некаторыя пякарні вырабляюць спецыяльнае велікоднае печыва з крыжыкамі.
   

Таямніца Вялікадня

З жыцця Касцёла

2003 год. Рэзурэкцыйная працэсія  на плошчы імя С. Баторыя ў Гродне.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана
Сённяшні дзень мы называем нядзеляй Змёртвыхпаўстання Пана, таму што падзея адбылася ў нядзелю. Урачыстасць Пасхі Пана называем таксама Вялікаднем, бо гэты цуд Езуса Хрыста адбыўся зранку, на світанні. А паколькі Змёртвыхпаўстанне з’яўляецца найбольшым з цудаў, то дзень гэтай надзвычайнай падзеі слушна называем Вялікім.
Вялікдзень – гэта першая і найбольш даўняя ўрачыстасць у Касцёле. Апосталы адзначалі яе ў той час, калі габрэі святкавалі сваю Пасху, бо цуд Змёртвыхпаўстання адбыўся днём пасля габрэйскай урачыстасці. Ізраільцяне святкавалі Пасху як даніну памяці аб сваім вызваленні з егіпецкай няволі. На гэты час прыпадае таксама смерць Езуса Хрыста і Яго Змёртвыхпаўстанне – таямніца нашага адкуплення, нашага вызвалення з няволі д’ябла і ўвядзення нас у абяцаную зямлю, да дому Нябеснага Айца.
   

У бляску Змёртвыхпаўстання

З жыцця Касцёла

“Вячэра ў Эмаўсе”  Мікеланджэла Мэрысі да КараваджыоВялікі панядзелак
Для чалавека, які адкрывае, што яго жыццё мае сэнс, дзякуючы збавеннай Крыві Езуса, несумненна, што ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана трэба ўшанаваць найбольш урачыста. Разам з ім прыходзіць жаданне пачаць пазнаваць Божыя праўды. Велікодны панядзелак з’яўляецца радасным днём, які адзначаецца вернікамі аналагічна ў пабожным духу, як і Пасха. У гэты дзень важна сустрэцца ў сямейным кругу, паразмаўляць з блізкімі, з якімі іншы раз па розных прычынах сустракаемся толькі некалькі разоў у год.
Літургія Велікоднага панядзелку
    Велікодны панядзелак з’яўляецца чарговым днём актавы Пасхі, якая прадаўжаецца 8 дзён, пачаўшы ад першай Велікоднай нядзелі ў літургічным календары рымска-каталіцкага Касцёла. Паводле старой традыцыі Велікодная актава, якую называюць “белым” тыднем, апошні час з’яўляецца тыднем, які звязаны з навэннай да Божай Міласэрнасці. Адкуль пайшла гэтая назва? Падчас “белага” тыдня Касцёл прымаў новых вернікаў. Хрост адбываўся ў Велікодную нядзелю і затым на працягу тыдня ахрышчаныя хадзілі ў белым адзенні.
   

Старонка 142 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.