ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Я шукаў вас, цяпер вы прыходзіце да мяне...

З жыцця Касцёла

“Я шукаў вас, цяпер вы прыходзіце да мяне”
    Гэта быў аўторак 18 мая 1920 года. Гаспадыня дома з Вадавіцаў Эмілія Вайтыла нарадзіла сына, які праз 58 гадоў стане галавой Касцёла.
    Бацькі назвалі сваё немаўлятка Каралем. Малы хлопчык рос здаровым і радасным дзіцяткам пад наглядам сваіх бацькоў разам са старэйшым на 14 гадоў братам Эдмундам.
    13 красавіка Эмілію забралі ў шпіталь. Ёй было 45 гадоў. У той жа самы дзень у хлопца, які меў 9 гадоў, не стала маці. Смерць дарагой мамы ўмацавала ў Караля веру і яго сувязі з братам. Менавіта ён стаў для яго добрым сябрам і апекуном. Кожная сустрэча з Эдмундам, які вывучаў медыцыну ў Кракаве, была для Караля радаснай падзеяй.
    Ізноў у жыцці маладога хлопца насунуліся чорныя дні. Памірае дарагі брат, які заразіўся шкарлятынай ад аднаго з пацыентаў. Яны засталіся ўдвух: Караль і яго бацька, які прывіў сыну замілаванне да гораў і актыўнага ладу жыцця. Ён даў яму штосьці большае: быў для сына не толькі бацькам, але і найлепшым сябрам. Караль навучыўся ад бацькі любіць, слухаць і прысвячаць сябе іншаму чалавеку. Ужо тады многія яго сябры, бачачы Караля, які маліўся, прадказвала яму кар’еру духоўнай асобы. Але яшчэ быў тэатр: Караль быў самым лепшым акцёрам ў гімназійным тэатральным кружку.
 

Пакаленне Яна Паўла II

З жыцця Касцёла

Звычайна лічыцца, што адно пакаленне – гэта пакаленне людзей, якія нарадзіліся і выраслі на працягу больш-менш 25 гадоў. Пантыфікат Яна Паўла II прадаўжаўся 27 гадоў. Папа абвясціў першы Сусветны з’езд моладзі ў Рыме дакладана 25 гадоў таму. Адсюль сёння ў Касцёле актуальна выказванне адносна моладзі, якая вырасла падчас пантыфікату Яна Паўла II: пакаленне Яна Паўла II. Хтосьці скажа, што гэта толькі пасланне для наіўных людзей, таму што паўстанне пакалення нельга рабіць залежным ад чалавека, ад якога нас дзеляць адлегласці, межы, час, з якім мы не мелі ніколі асабістага кантакту, нават тады, калі быў бы гэта вялікі чалавек, як Ян Павел II. Таму, ці можна гаварыць пра феномен пакалення Яна Паўла II?
Той, хто так думае і гаворыць, той напэўна, можа мець рацыю.
    Аднак давайце паспрабуем паглядзець на феномен пакалення Яна Паўла II яшчэ з іншага боку. Трэба адшукаць вытокі з’яўлення пакалення Яна Паўла II у духу тых сустрэчаў і прамоваў Папы. Святы Айцец даваў не адзін раз маладым людзям зразумець, што ён хоча быць для іх сябрам і правадніком па дарогах жыцця. З вуснаў Яна Паўла II прагучалі словы, поўныя даверу і з якімі яшчэ ніколі да гэтай пары ні адзін Папа не звяртаўся да моладзі: “Вы – надзея Касцёла, вы – мая надзея”.
   

Вернасць Хрыста – вернасць святара

З жыцця Касцёла

Вялікі чацвер
“Без ксяндза смерць і мука нашага Пана нічаму б не служылі. Гэта святар прадаўжае на зямлі справу збавення…
    У яго ёсць ключы ад нябесных скарбаў: гэта ён адкрывае браму, ён з’яўляецца аканомам добрага Бога, распараджальнікам Яго дабротаў… Ксёндз - не святар для сябе, але - для вас”
Св. Ян Марыя Віянэй

Сучасная эпоха постмадэрнізму, у якім апынулася беларускае грамадства пасля дзесяцігоддзяў панавання савецкай сістэмы, становіцца сур’ёзным выклікам як для вернікаў, так і для святароў. Мінулае стагоддзе паставіла такія словы: праўда, любоў, дабро і зло ў залежнасць ад кан’юнктуры грамадскіх працэсаў, волі палітыкаў і патрэб спажыўцоў. Ідэолагі “свету без Бога”, выцясняючы Божую Праўду са свядомасці масаў, прапаноўвалі замест яе праўду пад заказ. Эксперыменты над грамадскай свядомасцю парадзілі чалавека постмадэрнізму, які ўжо нікому не давярае, ва ўсім сумняваецца, губляецца ў акіяне спакуслівых прапановаў. Менавіта з такім чалавекам сустракаецца сучасны Касцёл і святар. Што ж значыць быць святаром у эпоху постмадэрнізму? Якога ксяндза патрабуе Хрыстовы Касцёл у постсавецкім грамадстве?
   

Вялікі чацвер: у гэты дзень

З жыцця Касцёла

Святая Імша хрызма
Урачыстая св. Імша з асвячэннем хрызмы і іншых алеяў. Асвячоныя алеі выкарыстоўваюцца для некаторых сакрамэнта.
   Алей хрызмы ўжываецца падчас наступных сакрамэнтаў: Хросту, Канфірмацыі, Святарства, служыць таксама для намашчэння алтара і сценаў касцёла.

    Алей хворых – для сакрамэнту Намашчэння Хворых.

    Алей катэхумэнаў прымяняецца перад Хростам катэхумэнаў ці дарослых, якія прымаюць гэты сакрамэнт.
    Святары канцэлебруюць са сваім біскупам св. Імшу для таго, каб паказаць адзінства Хрыстовага святарства.
   

Веліч ахвяры Хрыста

З жыцця Касцёла

Вялікая пятніца
Чым жа ёсць мука і смерць на крыжы? Гэта – найбольшая ахвяра і адначасова прызнанне бязмежнай Божай любові да людзей. Аддаць сваё жыццё за іншага чалавека – гэта найбольшая любоў. Усемагутны Бог так любіць людзей, што аддае свайго адзінага Сына ў рукі грэшнікаў. Мы павінны схіліць свае галовы перад таямніцай гэтай вялікай ахвяры: асуджэнне на самотнае кананне, вынішчэнне свайго цела і ганебная смерць. Мы ўсе памятаем пра падзеі таго далёкага дня: суд, бічаванне, асуджэнне на пакаранне смерцю, крыжовы шлях, укрыжаванне і смерць Езуса. Веліч ахвяры ўзрастае ў разуменні велічы Езуса Хрыста, які з Божай дапамогай вылечваў, выганяў злых духаў, уваскрашаў і мог здзейсніць неверагодныя рэчы. Але Ён аддаў сябе людзям, каб яны схапілі яго, асудзілі, укрыжавалі. Езус памёр за нашыя грахі. Безумоўна, гэта з’яўляецца адлюстраваннем вялікай любові Божага Сына да людзей і адначасова вялікім выклікам для ўсяго чалавецтва. Кожны з нас нясе свой крыж абавязкаў, але ніхто - не больш значны, чым Езус, і ніякі крыж не з’яўляецца цяжэйшым, чым ахвяра Божага Сына. Цярпенне Езуса дало нам магчымасць атрымаць збавенне.
   

Старонка 141 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.